Лясныя могілкі (Стакгольм)
| Лясныя могілкі | |
| Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
| Краіна | Швэцыя |
|---|---|
| Тып | культурны |
| Крытэры | ii, iv |
| ID | 558 |
| Рэгіён[~ 2] | Эўропа і Паўночная Амэрыка |
| Гісторыя ўключэньня | |
| Уключэньне | 1994 (18) |
Лясныя могілкі (па-швэдзку: Skogskyrkogården) — могілкі, разьмешчаныя ў паўднёвай частцы Стакгольму, Швэцыя. Адлюстроўваюць разьвіцьцё архітэктуры ад рамантычнага нацыяналізму да сталага функцыяналізму.
Гісторыя стварэньня
[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У 1915 годзе быў абвешчаны міжнародны конкурс на праект новых могілак у Эншэдзе на поўдні Стакгольму. Быў абраны праект маладых архітэктараў руху функцыяналізму Гунара Асплюнда і Сыгурда Левэрэнца. Працы распачаліся ў 1917 годзе на тэрыторыі старога кар'ера, зарослага хвоямі, і працягваліся тры гады. Выкарыстаньне архітэктарамі натуральнага ляндшафту дазволіла ім стварыць дзіўную атмасфэру спакою, што ў наступным мела моцны ўплыў на праекты могілак па ўсім сьвеце.
Апошняя архітэктурная праца Гунара Асплюнда, крэматорый з капліцамі Веры, Надзеі і Сьвятога крыжа, адкрыўся неўзабаве пасьля яго сьмерці ў 1940 годзе. У 1994 годзе Лясныя могілкі былі ўнесеныя ў сьпіс Сусьветнай спадчыны, і, хоць на іх няма такой колькасьці вядомых пахаваньняў, як на Паўночных могілках Стакгольму, Лясныя могілкі зьяўляюцца буйною турыстычнаю славутасьцю. У Павільёне Талюм наведвальнікам прапаноўваецца да агляду выстава, прысьвечаная могілкам, іхнай гісторыі і двум архітэктарам, якія іх стварылі.
Асобы, пахаваныя на Лясных могілках
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
- Гунар Асплюнд — архітэктар
- Грэта Гарбу — акторка
- Эйвінд Юнсан — пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылки
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Лясныя могілкі (Стакгольм) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| ||||||||