Сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Летуве
Сьпіс Сусьве́тнай спа́дчыны ЮНЭСКО ў Летуве́ складаецца з 4 аб’ектаў (на 2024 рок), што складае 0.3 % ад агульнага ліку (1199 на 2024 рок). Усе аб’екты ўключаныя ў сьпіс паводле культурных крытэраў. Акрамя гэтага, паводле стану на 2018 рок, 2 аб’екты на тэрыторыі Летувы знаходзяцца ў ліку кандыдатаў на ўключэньне ў сьпіс Сусьветнай спадчыны[1]. Летувіская Рэспубліка ратыфікавала Канвэнцыю аб ахове сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны 31 сакавіка 1992 року[2]. Першы аб’ект, які знаходзіцца на ейнай тэрыторыі, быў занесеныя ў сьпіс у 1994 року на 18-й сэсіі Камітэту Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
Сьпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У дадзенай табліцы аб’екты разьмешчаны ў парадку іх даданьня ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
| # | Выява | Назва | Месцазнаходжаньне | Час стварэньня | Год даданьня ў сьпіс | № | Крытэры |
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | Гістарычны цэнтар Вільні (лет. Vilniaus senamiestis) | Вільня Віленскі павет | XIII — XVIII стагодзьдзі | 1994 | № 541 | ii, iv | |
| 2 | Курская пярэспа (лет. Kuršių nerija) | каля Ніды Клайпедзкі павет (супольна з Расеяй) | — | 2000 | № 994 | v | |
| 3 | Археалягічныя помнікі культурнага рэзэрвату Кернаву (лет. Valstybinis Kernavės kultūrinis rezervatas) | Віленскі павет | XIX стагодзьдзе | 2004 | № 1137 | iii, iv | |
| 4 | Геадэзічная дуга Струвэ (лет. Struvės geodezinis lankas) (3 пункты) | Віленскі, Панявескі паветы (супольна з Нарвэгіяй, Швэцыяй, Фінляндыяй, Расеяй, Эстоніяй, Латвіяй, Беларусяй, Малдовай, Украінай) | XIX стагодзьдзе | 2005 | 1187 | ii, iii, vi |
Кандыдаты ў сьпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У табліцы аб’екты разьмешчаныя ў парадку іх даданьня ў сьпіс кандыдатаў. У дадзеным сьпісе зьмешчаны аб’екты, прапанаваныя ўрадам Летувы ў якасьці кандыдатаў на занясеньне ў сьпіс Сусьветнай спадчыны.
| # | Выява | Назва | Месцазнаходжаньне | Час стварэньня | Год даданьня ў сьпіс | № | Крытэры |
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | Нацыянальны гістарычны парк Трокі (лет. Trakų istorinis nacionalinis parkas) | Трокі Віленскі павет | з XIV стагодзьдзя | 2003 | 1821 | не пазначаныя | |
| 2 | Коўна 1919—1939: Сталіца, натхнёная мадэрнізмам | Коўна Ковенскі павет | 1919—1939 | 2017 | 6166 | ii, iv | |
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Tentative Lists (анг.). UNESCO World Heritage Centre (10 студзеня 2017). Праверана 28 сакавіка 2018 г.
- ↑ Lithuania (анг.) The States Parties. UNESCO. Праверана 14 красавіка 2016 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| |||||||||||