Фалюн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Фалюн
швэдз. Falun
Выгляд на цэнтар Фалюну з Дому Радыё
Выгляд на цэнтар Фалюну з Дому Радыё
Falun vapen.svg
Герб Фалюну


Краіна: Швэцыя
Лэн: Далярна
Плошча: 27,17 км²
Насельніцтва (2015)
колькасьць: 37 000 чал.
шчыльнасьць: 1361,8 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 023
Геаграфічныя каардынаты: 60°36′26″ пн. ш. 15°37′52″ у. д. / 60.60722° пн. ш. 15.63111° у. д. / 60.60722; 15.63111Каардынаты: 60°36′26″ пн. ш. 15°37′52″ у. д. / 60.60722° пн. ш. 15.63111° у. д. / 60.60722; 15.63111
Фалюн на мапе Швэцыі
Фалюн
Фалюн
Фалюн
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.falun.se

Фа́люн (па-швэдзку: Falun) — горад у цэнтральнай Швэцыі. Адміністрацыйны цэнтар аднайменнай камуны і лэну Далярны. Важны прамысловы цэнтар (машынабудаваньне, хімічная прамысловасьць). У мінулым — важны меднарудны цэнтар, у сувязі з чым цяпер, разам з гарой Копарбэрг, уваходзіць у Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 год — 37 000 чалавек.

Герб гораду[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уяўляе сабой выяву трох знакаў «люстэрка Вэнэры» над выявай гарадзкога муру. Тры знакі Вэнэры сымбалізуюць трох жанчынаў-заснавальніцаў гэтага гораду.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горад вырас вакол меднай шахты і доўгі час залежыў ад здабычы медзі. Дакладна вядома, што медзь тут здабывалі з XI стагодзьдзя, але існуе меркаваньне, што здабываць яе сталі яшчэ з VIII стагодзьдзя. У XV стагодзьдзі на месцы сучаснага Фалюну існавала царква. 7 студзеня 1608 году кароль Карл IX выдаў прывілей на будаўніцтва гораду, але горад заснаваным ня быў, хоць і была пабудавана ратуша. Новыя прывілеі былі выдадзены ў 1624 і 1641 гадох, і новы горад стаў хутка разьвівацца: ужо ў сярэдзіне XVII стагодзьдзя ён становіцца другім паводле колькасьці насельніцтва (6000 чалавек) горадам на тэрыторыі сучаснай Швэцыі, пасьля Стакгольму. У XVIII і да сярэдзіны XIX стагодзьдзя насельніцтва гораду ўвесь час памяншалася, і толькі калі была пракладзеная чыгунка, быў нададзены новы штуршок у разьвіцьці гораду. У сярэдзіне 1950-х гадоў улады зьнішчылі большасьць будынкаў у гістарычным цэнтры гораду, якія, нібыта, не ўяўлялі сабой каштоўнасьці. Гэта, аднак, не адпавядала рэчаіснасьці (у прыватнасьці, была зьнішчана віла, у якой у свой час жыла пісьменьніца Сэльма Лягерлёф).

Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1954, 1974, 1993 і 2015 гадох у горадзе праходзіў чэмпіянат сьвету па лыжным спорце.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Фалюнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў