Перайсьці да зьместу

Нацыянальны банк Украіны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нацыянальны банк Украіны
Національний банк України
Дата ўтварэньня 1991
Штаб-кватэра Кіеў, вул. Інстытуцкая, 9
Месцазнаходжаньне Украіна
Прэзыдэнт Валерыя Гонтарава
Сайт www.bank.gov.ua

Нацыяна́льны банк Украі́ны (НБУ, па-ўкраінску: Національний банк України) — цэнтральны банк Украіны, асаблівы цэнтральны орган дзяржаўнага кіраваньня, юрыдычны статус, задачы, функцыі, паўнамоцтвы і прынцыпы арганізацыі якога вызначаюцца Канстытуцыяй Украіны, Законам Украіны «Пра Нацыянальны банк Украіны»[1] й іншымі законамі Ўкраіны. Зьяўляецца эмісійным цэнтрам, праводзіць адзіную дзяржаўную палітыку ў галіне грашовага абароту, крэдытаваньня, узмацненьня грашовай адзінкі Ўкраіны — грыўні[2].

Ідэя стварэньня нацыянальнага банку, які б выконваў функцыі галоўнай эмісійнай і цэнтральнай банкаўскай установы на тэрыторыі Ўкраіны, зьявілася яшчэ ў час існаваньня Украінскай Народнай Рэспублікі і была рэалізавана ў пару Гетманату[3].

Пасьля паразы нацыянальна-вызвольнага руху на тэрыторыі Ўкраіны, што ўвайшла ў склад СССР, пэўны час не існавала банкаўскіх установаў. Хоць напрыканцы 1921 року быў створаны Дзяржаўны банк РСФСР, пазьней перайменаваны ў Дзяржаўны банк СССР.

Нацыянальны банк Украіны са статусам цэнтральнага эмісійнага банку дзяржавы створаны на базе Ўкраінскай рэспубліканскай канторы Дзяржбанку СССР. Прававою асноваю стаў Закон «Пра банкі і банкаўскую дзейнасьць», ухвалены Вярхоўнаю Радаю Ўкраіны 20 сакавіка 1991 року[4]. Гэты дакумэнт абвяшчаў стварэньне самастойнай двухузроўневай банкаўскай сыстэмы Ўкраіны рынкавага тыпу, першы ўзровень якой склаў НБУ, другі — іншыя банкі.

Арганізацыйная структура

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Кіраўніцтва Нацыянальнага банку Ўкраіны
  • Рада Нацыянальнага банку Ўкраіны
  • Праўленьне Нацыянальнага банку Ўкраіны
  • Дарадцы Старшыні
  • Пастаянны прадстаўнік Нацыянальнага банку Ўкраіны ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны
  • Цэнтральны апарат Нацыянальнага банку Ўкраіны
  • Структурныя падразьдзяленьні Нацыянальнага банку Ўкраіны
  • Структурныя адзінкі Нацыянальнага банку Ўкраіны
  • Спэцыялізаваныя прадпрыемствы Нацыянальнага банку Ўкраіны
  • Навучальныя ўстановы Нацыянальнага банку Ўкраіны
Кіраўнікі Нацыянальнага банку Ўкраіны
Кіраўнік Пэрыяд
1 Уладзімер Мацьвіенка 6 чэрвеня 1991 — 24 сакавіка 1992
2 Вадзім Гетман 24 сакавіка 1992 — 18 сьнежня 1992
18 сьнежня 1992 — 26 студзеня 1993
3 Віктар Юшчанка 26 студзеня 1993 — 27 студзеня 1997
в. а. Віктар Юшчанка 27 студзеня 1997 — 5 лютага 1997
3 Віктар Юшчанка 5 лютага 1997 — 11 студзеня 2000
11 студзеня 2000 — 21 студзеня 2000
4 Уладзімер Стэльмах 21 студзеня 2000 — 17 сьнежня 2002
5 Сяргей Цігіпка 17 сьнежня 2002 — 16 сьнежня 2004
6 Уладзімер Стэльмах 16 сьнежня 2004 — 23 сьнежня 2010
7 Сяргей Арбузаў 23 сьнежня 2010 — 11 студзеня 2013
8 Ігар Соркін 11 студзеня 2013 — 24 лютага 2014
9 Сьцяпан Кубіў 24 лютага 2014 — 19 чэрвеня 2014
10 Валерыя Гонтарава з 19 чэрвеня 2014 году

Будынак асноўнага корпусу

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Будынак асноўнага корпусу

Для канторы Дзяржаўнага камэрцыйнага банку ў Кіеве, створанае ў 1839 року, быў набыты вялікі двухпавярховы будынак у стылі ампір на Інстытуцкай вуліцы, які належаў кіеўскаму дваранству (пазьней тут разьмясьцілася і створана ў 1860 року на базе ліквідаваных Пазыковага і Камэрцыйнага банкаў Кіеўская кантора Дзяржаўнага банку Расеі). Паступова фінансавыя апэрацыі банку ўзрасталі, таму было вырашана збудаваць новы сучасны будынак. Увосень 1902 року распачалося будаўніцтва на той жа вуліцы, побач са старым памяшканьнем банку.

1 жніўня 1905 року (паводле старога стылю) кантора перанесла свае апэрацыі ў новы будынак, а 22 лютага наступнага року памяшканьне было асьвячонае. Будынак фармуе фронт забудовы вуліцы Інстытуцкай і замыкае пэрспэктыву вуліцы Банкавай. Гэта вызначае местабудоўнае значэньне пабудовы, якая ўваходзіць у гістарычна складзены ансамбль Ліпак.

25 лютага 1934 року адбылося пашырэньне будынку паводле праекту Рыкава. Мастацкае аздабленьне памяшканьняў канторы банку было даручанае італьянскаму скульптару Элію Салі. Па ўсім пэрымэтры залі над гаўбцом разьмешчаныя картушы — ляпныя ўпрыгажэньні ў выглядзе шчытоў, на якіх выяўленыя розныя эмблемы і гербы. У цэнтры стэлы апэрацыйнае залі зусім нядаўна была адноўленая ў першапачатковым выглядзе расьпісанае фарбамі па шкле выява патрона Кіева — архістратыга Міхаіла. Сваімі высокімі мастацкімі вартасьцямі гэты будынак ёсьць адным з найпрыгажэйшых сярод пабудоваў Кіеву XX стагодзьдзя.

  1. ^ Закон України «Про Національний банк України»
  2. ^ Офіційний сайт «Національний банк України»: Правовий статус і функції Національного банку України
  3. ^ Гай-Нижник П. Організація та структура Українського державного банку у 1918 році // Фінанси України. — 2007. — № 8.
  4. ^ Закон України «Про банки і банківську діяльність»

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нацыянальны банк Украінысховішча мультымэдыйных матэрыялаў