Дзьмітры Жук
Дзьмітры Жук | |
Род дзейнасьці | журналіст, мэдыя-мэнэджар |
---|---|
Дата нараджэньня | 7 ліпеня 1970 (54 гады) |
Месца нараджэньня | Леткаўшчына, Менская вобласьць |
Месца вучобы | |
Занятак | журналіст, прапагандыст |
Месца працы | |
Бацька | Алесь Жук |
Узнагароды | |
Дадаткова | Фігурант Чорнага сьпісу Эўразьвязу |
Дзьмітры Жук (нарадзіўся 7 ліпеня 1970 году) — прапагандыст рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, мэдыя-мэнэджар і галоўны рэдактар газэты «Советская Белоруссия», фігурант Чорнага сьпісу ЭЗ.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў 1970 годзе ў вёсцы Леткаўшчына Менскай вобласьці.[1]
У 1992 г. скончыў філялягічны факультэт БДУ, паводле спэцыяльнасьці — выкладчык беларускай і расейскай моваў і літаратуры. У 1992—1993 гг. працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў школе-гімназіі ў Менску. З 1993 па 1997 гг. працаваў у выдавецка-інфармацыйным цэнтры Нацыянальнага банку Беларусі. У 1997—1999 гг. працаваў у прадстаўніцтве расейскага інфармацыйнага агенцтва «Интерфакс» у Беларусі. У лістападзе 1999 г. прызначаны кіраўніком прэс-службы прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. З 2003 па 2018 год займаў пасаду дырэктара РУП «Беларускае тэлеграфнае агенцтва». 6 лютага 2018 прызначаны галоўным рэдактарам газэты «Советская Белоруссия»[2].
З 2024 году — сябар Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га скліканьня.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ляўрэат спэцыяльнае прэміі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны мэдалём «За працоўныя заслугі», ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам «Выдатнік друку Беларусі».
Чорны сьпіс ЭЗ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2011 годзе ў сувязі з хваляй рэпрэсіяў супраць актывістаў апазыцыі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2010 годзе Дзьмітры Жук і некалькі іншых уплывовых супрацоўнікаў і кіраўнікоў дзяржаўных СМІ Беларусі былі ўключаныя ў Чорны сьпіс Эўразьвязу. Ім быў забаронены ўезд на тэрыторыю краінаў Эўрапейскага Зьвязу, а іхныя актывы на тэрыторыі ЭЗ падлягалі замарожваньню[3]. Забарона была зьнятая ў 2016 годзе[4].
Паводле Рады Эўрапейскага Зьвязу[5], Дзьмітры Жук
нясе адказнасьць за перадачу мэдыямі дзяржаўнае прапаганды, якая падтрымлівала й апраўдвала рэпрэсіі супраць дэмакратычнае апазыцыі й грамадзянскае супольнасьці 19 сьнежня 2010 году, выкарыстоўваючы сфальсыфікаваную інфармацыю. | ||
20 лістапада 2020 году ўнесены ў санкцыйныя сьпісы Летувы, Латвіі ды Эстоніі[6]. Улетку 2024 году зноў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[7] ды Швайцарыі[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Дмитрий Жук: Интернет и социальные сети - это лишь технологии - РИА Новости, 06.12.2012
- ^ Лукашенко уволил Давыдько, Якубовича и Козиятко. Назначены новые руководители Белтелерадиокомпании, СТВ и «СБ. Беларусь Сегодня» Intex-press, /02/2018
- ^ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС – Наша Ніва, 11.10.2011
- ^ ЕС зняў санкцыі з Беларусі
- ^ Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus - Рашэньне Рады Эўрапейскага Зьвязу аб рэстрыктыўных мерах супраць Беларусі, 15 кастрычніка 2012 г. Цытата: Zhuk, Dzmitry Aliaksandravich | Director General (CEO) State News Agency BELTA. Responsible for relaying state propaganda in the media, which has supported and justified the repression of the democratic opposition and of civil society on 19 December 2010 using falsified information.
- ^ Литва, Латвия и Эстония расширили санкционные списки беларусских чиновников (рас.) reform.by Праверана 2021-09-05 г.
- ^ Council Implementing Regulation (EU) 2024/2113 of 26 July 2024 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus and the involvement of Belarus in the Russian aggression against Ukraine
- ^ Швейцария вслед за ЕС ввела санкции против ряда чиновников в Беларуси (рас.) Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 7 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1970 годзе
- Выпускнікі філялягічнага факультэту БДУ
- Супрацоўнікі і аўтары газэты «Советская Белоруссия»
- Супрацоўнікі Беларускага тэлеграфнага агенцтва
- Узнагароджаныя мэдалём За працоўныя заслугі
- Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Беларускія журналісты
- Беларускія асобы ў Чорным сьпісе ЭЗ
- Беларускія прапагандысты
- Сябры Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га скліканьня
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь