Вікіпэдыя:Крытэры добрасумленнага выкарыстаньня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вікіпэдыя:КДВ»)
Скарачэньне:
ВП:КДВ

У адпаведнасьці з рэзалюцыяй фундацыі «Вікімэдыя» ад 23 сакавіка 2007 году пра правілы ліцэнзаваньня, гэты дакумэнт зьяўляецца Правілам дактрыны выключэньня для Беларускай Вікіпэдыі.

Асноўная мэта палітыкі Вікіпэдыі ў галіне захоўваньня ўмоваў добрасумленнага выкарыстаньня — абараніць ідэю стварэньня і распаўсюджваньня свабоднага зьместу, які можа выкарыстоўваць хто заўгодна і на любых носьбітах. Гэтая мэта можа быць дасягнута і поўнай забаронай выкарыстаньня несвабодных файлаў, але гэта ўвойдзе ў супярэчнасьць зь іншай асноўнай задачай — стварэньнем якаснай энцыкляпэдыі. Таму неабходна дазволіць выкарыстаньне нейкай колькасьці абароненага матэрыялу там, дзе безь яго нельга абыйсьціся. Умовам такога абмежаванага выкарыстаньня і прысьвечаны гэты дакумэнт.

Файлы, выкарыстаньне якіх немагчыма ні пад адной з свабодных ліцэнзіяў, павінны адпавядаць пэўным умовам. Гэтыя ўмовы заснаваныя на базавых складніках самога паняцьця «добрасумленнае выкарыстаньне», а таксама ўлічваюць мэты стварэньня свабоднай энцыкляпэдыі і жаданьне пазьбегнуць непажаданых прававых наступстваў.

Абгрунтаваньне[рэдагаваць крыніцу]

  • Каб падтрымаць мэту Вікіпэдыі ў стварэньні сталага свабоднага зьместу для неабмежаванага распаўсюду, зьменаў і ўжываньня любымі карыстальнікамі ў любых мэдыях.
  • Каб мінімізаваць юрыдычны перасьлед абмежаваньнем несвабоднага зьместу праз ужываньне больш вузкага крытэру, чым той, які накладаецца законам Злучаных Штатаў пра добрасумленнае выкарыстаньне.
  • Каб палегчыць разважнае выкарыстаньне несвабоднага зьместу дзеля разьвіцьця высокаякаснай энцыкляпэдыі.

Не існуе дакумэнту, які аўтаматычна дае права на выкарыстаньне несвабоднага зьместу ў артыкулах. У адпаведнасьці з рэкамэндацыямі ў артыкулах могуць утрымлівацца кароткія тэкставыя літаральныя вытрымкі, якія ахоўваюцца аўтарскімі правамі, і якія правільна аформленыя і маюць спасылкі на арыгінальную крыніцу або аўтара. Іншы несвабодны зьмест, уключна з усімі выявамі, аўдыё- і відэакліпамі, абароненымі аўтарскімі правамі, і іншыя мэдыя-файлы, якія ня маюць свабодных ліцэнзіяў, могуць ужывацца ў Беларускай Вікіпэдыі толькі ў выпадку, калі выконваюцца ўсе наступныя ўмовы.

  1. Няма свабоднай замены. Несвабодны файл можа выкарыстоўвацца толькі ў тым выпадку, калі свабодная, адпаведная ўмовам энцыкляпэдычнасьці, замена (альтэрнатыва) для яго не існуе ў цяперашні момант і пры гэтым ня можа зьявіцца ў будучыні. Калі несвабодны матэрыял нейкім чынам можа быць пераўтвораны ў свабодны, гэта мусіць быць зроблена замест ужываньня канцэпцыі добрасумленнага выкарыстаньня. Несвабодны матэрыял заўсёды мусіць замяняцца на свабодны, калі такі робіцца даступным і мае дастатковую якасьць, то бок якасьць, дастатковую для дасягненьня энцыкляпэдычнай мэты. Для хуткай праверкі трэба спытаць сябе: «Ці можна замяніць гэты матэрыял свабодным, які мае той жа эфэкт?». Калі адказ будзе «Так», тады выкарыстаньне мэдыя-файла не адпавядае ўмове добрасумленнасьці, і загружаць яго нельга.
  2. Захаваньне камэрцыйнай каштоўнасьці. Выкарыстаньне несвабоднага матэрыялу не павінна зьмяншаць камэрцыйную каштоўнасьць арыгінальнага твору, або замяняць яго набыцьцё.
  3. (а) Мінімальнае выкарыстаньне. Колькасьць мэдыя-файлаў у адным артыкуле павінна быць мінімальнай. Калі для яе ілюстрацыі патрэбны толькі адзін несвабодны мэдыя-файл, іх не павінна быць болей. Калі для ілюстрацыі артыкула дастаткова выкарыстаньня толькі свабодных мэдыя-файлаў, несвабодныя не павінны выкарыстоўвацца.
    (б) Мінімальны аб’ём выкарыстаньня. Разрозьненьне/якасьць павіннае быць мінімальна магчымым для выкананьня пастаўленай задачы.
  4. Папярэдняя публікацыя. Матэрыял павінен быць апублікаваны недзе раней.
  5. Мінімум адзін артыкул. Файл мусіць выкарыстоўвацца прынамсі ў адным артыкуле; ён можа ілюстраваць некалькі артыкулаў пры наяўнасьці асобнага абгрунтаваньня для кожнага выкарыстаньня.
  6. Значнасьць. Матэрыял павінен адпавядаць крытэру значнасьці для адпаведнага артыкула — ідэнтыфікаваць яго асноўны аб’ект, або спэцыфічна ілюстраваць важныя яго пункты ці разьдзелы, і не павінен ужывацца ў дэкаратыўных мэтах. Выкарыстаньне несвабодных матэрыялаў у сьпісах, галерэях выяваў, элемэнтах інтэрфэйсу расцэньваецца як дэкаратыўнае.
  7. Абмежаванае разьмяшчэньне. Несвабодныя матэрыялы могуць выкарыстоўвацца толькі ў прасторы назваў «Артыкулы» (асноўная прастора). Яны ня могуць выкарыстоўвацца на старонках удзельнікаў або ў шаблёнах (праз мэханізм уключэньня ў іншыя старонкі). Дазваляецца разьмяшчэньне спасылак (не ўключэньне!) на несвабодныя файлы са старонак абмеркаваньняў, калі гэтыя файлы зьяўляюцца прадметам абмеркаваньня.
  8. Апісаньне файла. Апісаньне несвабоднага файла павінна ўтрымліваць:
  • (а) Карэктную спасылку на крыніцу, час стварэньня, пазнаку пра аўтара і трымальніка аўтарскіх правоў (калі яны адрозьніваюцца), аформленыя ў выглядзе цалкам запоўненага шаблёну {{Інфармацыя}}.
  • (б) Для кожнага артыкула, які выкарыстоўвае несвабодны файл, на старонцы апісаньня файла мусіць прысутнічаць абгрунтаваньне, якое пацьвярджае заяўленыя крытэры. Такое абгрунтаваньне мусіць быць аформленае ў выглядзе шаблёну {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}, паказваць на артыкул, у якім выкарыстоўваецца файл, і тлумачыць, чаму ня могуць быць знойдзеныя/створаныя альтэрнатывы.

Дастасаваньне ўмоваў[рэдагаваць крыніцу]

  1. Несвабодныя файлы, якія не адпавядаюць вызначаным умовам, павінныя выдаляцца цягам 7 дзён з моманту папярэджаньня ўдзельніка, які загрузіў іх. Каб пазьбегнуць выдаленьня, удзельнік, які загрузіў файл, або іншы ўдзельнік павінны падаць пераканаўчыя доказы адпаведнасьці ўсім крытэрам добрасумленнасьці. Для матэрыялаў загружаныя раней за 23 сакавіка 2007 году, гэтыя пэрыяд падаўжаецца да 14 дзён.
  2. Несвабодныя файлы, якія не выкарыстоўваюцца ні ў адным артыкуле, павінныя выдаляцца цягам 7 дзён пасьля ўсталяваньня шаблёну да выдаленьня.
  3. Калі ў несвабоднага файла няма абгрунтаваньня для некаторых (але ня ўсіх) артыкулаў, у якіх ён выкарыстоўваецца, ён ня будзе выдалены. Замест гэтага ён павінен быць выдалены з артыкулаў, для якіх няма абгрунтаваньня добрасумленнага выкарыстаньня, або павінна быць дададзена адпаведнае абгрунтаваньне.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць крыніцу]