Абмеркаваньне:Алег Гнедчык

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Наўрад ці кожны фігурант справы аб масавых беспарадках 19 сьнежня падпадае паводле крытэраў значнасьці Вікіпэдыі. Прапаную выдаліць артыкул і зьвесьці зьвесткі пра арыштаваных да адпаведнага сьпісу. --Jauhienij 22:44, 3 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]

Лічу, што для беларускай вікі грамадзкія дзеячы маюць значнасьць - бо іх і так ня шмат. Прыклад - польская вікі, дзе маюцца артыкулы пра ўсіх крымінальнаасуджаных за палітыку пад час камунізму... гэта не асобы якія трапілі пад адміністрацыйны арышт. Крымінальныя справы мелі на Беларусі розгалас і таму я лічу, гэтыя людзі маюць для беларускай вікі значнасьць, бо шмат хто шукае пра інх інфармацыю!
Крытэры значнасьці роўныя для ўсіх. Гэта энцыкляпэдыя на беларускай мове, а не беларуская энцыкляпэдыя, калі што. :) — Wizardist г 23:36, 3 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]
Калі гэтая асоба ня значная, дык трэба прыбраць і Катэгорыя:Фігуранты справы аб масавых беспарадках 19 сьнежня 2010 году бо большасьць зьмешчаных тамака людзей, таксама нязначныя для некаторх "удзельнікаў вікі з зоркаю" --Ruslan Raviaka 23:39, 3 жніўня 2011 (EEST) ;)[адказаць]
Кожны — наўрад ці. Але пра гэтую асобу ёсьць і біяграфічныя зьвесткі ў аўтарытэтных навінавых крыніцах, і асьвятленьне падзеяў. Ведаеш, артыкул Марвін Хімэер таксама выклікае ў мяне некаторыя пытаньні, але зьвестак шмат. — Wizardist г 23:36, 3 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]

Калі што, прапаную паставіць на галасаваньне! --Ruslan Raviaka 23:18, 3 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]

Выдаленьне артыкула, які парушае крытэры Значнасьці выконваецца незалежна ад рашэньняў супольнасьці. Калі ласка, прытрымлівайцеся правілаў Вікіпэдыі і, пажадана, артаграфіі. --Jauhienij 23:26, 3 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]
Калі ласка шаноўны таварыш дакажыце, што гэтая асоба ня значная для Беларусі? Якія можаце прывесьці аргумэнты? Таму трэба выносіць на абмеркаваньне і галасаваньне... Ня пану вырашаць значнасьць людзей :) --Ruslan Raviaka 23:28, 3 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]
Дарэчы як піша ЗНАЧНАСЬЦЬ - "тэма мае заўважнае асьвятленьне ў вартых даверу крыніцах, якія ў сваю чаргу незалежныя ад суб’екту тэмы, то хутчэй за ўсё артыкул варты існаваньня ў Вікіпэдыі". Колькі вам прывесьці спасылак з розных выданьня пра гэтага чалавека? google Oleg Gnedchik падае - Вынікаў недзе 17 600 (0,25 сек.) --Ruslan Raviaka 23:36, 3 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]

Насамрэч тут справа ўжо вырашаная. У першую чаргу зьвярніце ўвагу на трэці пункт en:WP:POLITICIAN, дзе адзначаецца, што:


  • «just being an elected local official, or an unelected candidate for political office , does not guarantee notability, although such people can still be notable if they meet the primary notability criterion of "significant coverage in reliable sources that are independent of the subject of the article».

У дадзеным выпадку асоба нават не зьяўляецца «candidate for political office» (кандыдатам на дзяржаўную пасаду) і больш за тое, не асьвятляеца належным чынам у СМІ (глядзіце пункт 2 «significant press coverage»). У артыкуле адна крыніца на праваабарончы сайт, другая — на Радыё Свабода (апошняя ў сваю чаргу не зьяўляецца незацікаўленаю крыніцай «independent of the subject of the article»), таму гэты Алег Гнедчык не падпадае пад ніводны пункт з трох пералічаных. --Jauhienij 23:43, 3 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]

Каліб польская ці чэская вікі карысталіся вашым меркаваньнем, дык большасьць іх вязьняў сумленьня ніколі б ня трапілі у энцыкляпэдыю... як і тыя хто спаліў сабе на плошчы ў 1990 годзе... бо яны таксама ня былі палітыкамі... Гэтыя асобы прызнаныя ў сьвеце палітычнымі вязьнямі, былі асуджаны разам з кандыдатамі ў прэзыдэнты і мелі вялікі розгалас у сьвеце і на Беларусі. калі для таварыша Яўгена яны ня маюць значнасьць - займацеся перакладамі і пошукамі графаманаў у нашай вікі іх тут шмат ;) --Ruslan Raviaka 23:50, 3 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]
Варта расцэньваць ваш допіс як адсутнасьць аргумэнтаў? Было б добра, калі б вы прытрымліваліся правілаў, а пра чальцоў штабу можна напісаць у сваім блогу. Далейшую перапалку не лічу мэтазгоднай пакуль вы не прымусіце сябе адказваць аргумэнтавана. --Jauhienij 23:54, 3 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]
З наяўных крыніцаў Наша Ніва і Радыё Свабода, пэўна, больш за ўсіх вартыя даверу. Праваабарончыя зьвесткі ўвогуле вельмі сумнеўныя (гэта факт, як у той жа Сырыі. — Wizardist г 23:52, 3 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]
Лічу, што зьвесткі інфармацыйных агенстваў як БелаПАН ці БЕЛТА больш звартыя даверу, чым любыя СМІ, бо сам там працую і ведаю, што адтуль і бярэцца 70% інфы для напісаньня артыкулаў... Дадаў спасылкі для вартасьці --Ruslan Raviaka 00:02, 4 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]
Пераглядзеў спасылкі. Так зразумеў, што рэлевантныя зьвесткі пра Гнедчыка зводзяцца да яго ўдзелу ў беспарадках і штабе Някляева. Варта ў гэтым выпадку перанесьні істотныя зьвесткі (месца затрыманьня, тэрмін арышту, з кім судзілі, імя судзьдзі) у адпавены артыкул, які пакрывае падзеі 19 сьнежня і яго наступствы. --Jauhienij 00:07, 4 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]
Яшчэ раз паўтаруся, што з такімі меркаваньнямі пану трэба пісаць каб забаранілі артыкул http://pl.wikipedia.org/wiki/Jan_Palach ці большасьць Kategoria:Ofiary represji komunistycznych w Polsce 1939-1989 бо яны ня маюць значнасьці для агульнай вікі --Ruslan Raviaka 00:15, 4 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]
З вамі зразумела. Калі цягам пару дзён ня будзе высьветленая значнасьць паводле афіцыйных крытэраў en:WP:POLITICIAN, я перанясу рэлевантныя зьвесткі ў адпаведны сьпіс, як і ваш «рабочы» артыкул. --Jauhienij 00:30, 4 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]
Пры пераносе артыкула без галасаваньня - я буду яго вяртаць назад ;) калі трэба 1000 разоў ці пакуль мячне не заблакуюць... Няхай галасаваньне вырашыць значнасьць асобы для вікіпэдыі а не "таварыш Яўген з маўзерам" бо вашыя тлумачэньні падаюцца мне дзіўнымі і аднабокімі. Ці пан стаў ужо адміністратарам-бюракратам?...--Ruslan Raviaka 00:36, 4 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]
Перапрашаю, калі вас абразіў. Я не прыдумваю правілы для Вікіпэдыі і не даю вытлумачэньняў, а проста цытую, як вы заўважылі. --Jauhienij 00:46, 4 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]
Не. Ён вядомы. Быў узнагароджаны пасьмяротна ордэнам. У гонар Паляха назвалі астэроіду, вуліцы. Тут нічога гэтакага не віжу. Bocianski 23:16, 4 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]

На маю думку маецца дастатковае асьвятленьне ў аўтарытэтных крыніцах і ня проста згадкі, а ў тым ліку і біяграфія, таму артыкул трэба пакінуць. --Red_Winged_Duck 12:49, 5 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]