Гавайскія астравы
Выгляд
| Гавайскія астравы | |
| Месца | Ціхі акіян |
|---|---|
| Плошча | 28 311км² км² |
| Найвышэйшы пункт | 4205 мэтар |
| Краіна | ЗША |
| Вобласьць | Гаваі |
| Насельніцтва | 1 211 537чалавек |
| Каардынаты | 21° пн. ш. 157° у. д.HGЯO |
| Гавайскія астравы на мапе Гаваяў Гавайскія астравы | |
Гавайскія астравы — архіпэляг з 24 вульканічных і каралавых астравоў у Ціхім акіяне. Гаваі знаходзяцца за 3000 км ад бліжэйшага кантынэнту, што робіць іх найбольш ізаляваным архіпэлягам Зямлі.
Палітычна Гаваі зьяўляюцца 50-м штатам ЗША Гаваі, за выключэньнем атолу Мідуэй.
Гавайскія астравы маюць вялікае транспартнае значэньне. Яны раскіданыя па даўжыні на 3800 км. Галоўны востраў Гаваі, даў назву архіпэлягу. Тут знаходзіца вулькан Мауна-Кеа (Белыя горы), які зьяўляецца найвышэйшым пунктам астравоў (4205 мэтраў). Другім паводле вышыні пунктам Гаваяў зьяўляецца гара Мауна-Лоа.
Гавайскія астравы адно з найбольш наведвальных турыстычных месцаў на Зямлі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Гавайскія астравы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў