Перайсьці да зьместу

Дзед-Барадзед

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Дзед-Барадзе́д — лялька-вядоўца ў «Калыханцы» на Беларускім тэлебачаньні. Зьявіўся ў этэры ў 1985[1] ці 1987[2] годзе «Калыханкі», напачатку расказваў казкі сам, без мультфільмаў.

Лялькаю кіравалі тры акторы: адзін тузаў за ручкі, другі — за ножкі, а трэці кіраваў мімікай.

Асыстэнт рэжысэра Іван Беладубенка пісаў тэксты для лялькі. Пасьля звальненьня Беладубенкі займацца Дзедам ніхто больш не захацеў, і ляльку паклалі ў рэквізытарскую. Празь нейкі час яна дзіўным чынам зьнікла.

  1. ^ Кацярына Габышава. Куды зьнік Дзед-Барадзед // «Народная газета», 21 студзеня 2010 г. Праверана 4 сакавіка 2013 г.
  2. ^ Людміла Мінкевіч. Легендарная «Калыханка» вяртаецца на тэлеканал «Беларусь 1» // «Народная газета», 10 сакавіка 2012 г. Праверана 4 сакавіка 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]