Калыханка (тэлеперадача)
Калыханка | |
Жанр | дзіцячая вечаровая перадача |
---|---|
Аўтар | Леанід Качанко, Алена Фурсава, Ніна Шоба |
Сцэнарыст | Алена Фурсава |
Вытворчасьць | Белтэлерадыёкампанія |
Вядоўца |
Аляксандар Ждановіч Алена Бікрэнева |
У галоўных ролях |
лісічка Яна мядзьведзяня Топа Сплюшык |
Агучваюць |
Іна Ганчар Уладзімер Варанкоў Эмілія Пранскутэ |
Завяршальная тэма | Песьня «Калыханка» на вершы Генадзя Бураўкіна |
Кампазытар | Васіль Раінчык |
Краіна вытворчасьці | Беларусь |
Мова | беларуская |
Вытворчасьць | |
Месца здымак | Менск |
Працягласьць | ~20 хв. |
Трансьляцыя | |
Канал | БТ (1981—2003), ЛАД (2003—2012), «Беларусь 1» (2012), «Беларусь 3» (з 2013-га) |
Пэрыяд трансьляцыі | з 14 студзеня 1981 |
Спасылкі | |
Афіцыйны сайт |
«Калыханка» — найстарэйшая штодзённая вечаровая дзіцячая перадача на Беларускім тэлебачаньні, першы выпуск якой пабачыў сьвет у студзені 1981 году[1]. Напрыканцы перадачы амаль заўсёды дзецям паказваюць мультфільм цалкам ці частку (не дубляваны па-беларуску).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]14 студзеня 1981 г. на Беларускім тэлебачаньні пачалася штодзённая трансьляцыя новай дзіцячай перадачы[2]. Прыдумалі й ажыцьцявілі гэты праект Ніна Шоба, Леанід Качанко і Алена Фурсава[3]. Назву «Калыханка» прапанавала кіраўніца дзіцячай рэдакцыі Ніна Шоба. Разглядалася каля 20 варыянтаў назвы перадачы. Першымі героямі «Калыханкі» былі лялечны хлопчык Бульбінка і яго Дзядуля (Барыс Бертынг, у той час галоўны рэжысэр галоўнай рэдакцыі музычных праграмаў), якія распавядалі дзецям казкі ў наўпроставым этэры. У 1987 годзе зьявіўся Дзед-Барадзед са сваёю вядомаю песенькаю.
У 2003 годзе праграма зь Першага нацыянальнага канала перайшла на «ЛАД». У 2006 годзе зьявілася вядоўца Фея сноў (Алена Бікрэнева). У лістападзе 2008 г. кампанію папоўніў казачны пэрсанаж Сплюшык (Эмілія Пранскутэ)[4]. У 2011 г. перадача стала ўладальнікам тэлевізійнай прэміі «Тэлевяршыня» ў намінацыі «Лепшая тэлепраграма для дзяцей і юнацтва». 12 сакавіка 2012 г. перадачу вярнулі на тэлеканал «Беларусь 1»[5] праз адначаснасьць наўпроставых спартовых перадачаў на «Беларусь 2»[6]. З 8 лютага 2013 г. на тэлеканале «Беларусь 3»[7].
Цяпер перадачу вядуць Маляваныч і Фея сноў разам зь лялькамі мядзьведзянём Топам і лісічкаю Янаю, а таксама казачнай істотай Сплюшыкам (якога выпадкова наваражылі Топа зь Янаю).
Вядоўцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сучасныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Маляваныч (Аляксандар Ждановіч)
- Фея сноў (Алена Бікрэнева)
Ранейшыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дзядуля (Барыс Бертынг)
- цёця Зіна (Зінаіда Бандарэнка)
- цёця Таня (Тацяна Мацюшэнка)
Лялькі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сучасныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- лісічка Яна (Іна Ганчар)
- мядзьведзяня Топа (Уладзімер Варанкоў)
- казачная істота Сплюшык (Эмілія Пранскутэ)
Ранейшыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- сабачка Цява
- Дзед-Барадзед
- хлопчык Бульбінка
- лялька Васілінка
- лялька Васілёк
- Лесавічок
- кот Марцін
- сабачка Цімошка
- Бусьлік
- робат-электронік
- футравічок Веня
- парася Сеня
- зайчык Вастаравушык
- воўк Вова
Музыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля заканчэньня перадачы гучыць «Калыханка» на вершы Генадзя Бураўкіна і музыку Васіля Раінчыка. 1 кастрычніка 2008 году яе было замянілі на іншую ў выкананьні Ірыны Дарафеевай[8], але напрыканцы 2009 году было вырашана вярнуць «Калыханку» на музыку Раінчыка[9].
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Адзін выпуск перадачы здымаецца каля 1—3 гадзінаў. За дзень здымаюцца ўсе перадачы на тыдзень.
- На ролю Феі сноў адбываўся сапраўдны кастынг — на яе спрабаваліся розныя акторкі. Відыазапісы пасьля трансьлявалі ў менскіх садках, і дзецям найбольш спадабалася Алена Бікрэнева.
- Некаторыя старыя лялькі дасюль захоўваюцца ў архіве Беларускага тэлебачаньня. Але Дзед-Барадзед зьнік бязь сьледу пасьля сыходу асыстэнта рэжысэру Івана Беладубенкі, які пісаў тэксты для лялькі. Пасьля яго ніхто не хацеў займацца Дзедам.
- Дзедам-Барадзедам кіравалі тры акторы: адзін тузаў за ручкі, другі — за ножкі, а трэці кіраваў мімікай.
- Лялька Васіліна была перароблена з хлопчыка Бульбінкі[10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Юбілей адзначае найстарэйшая дзіцячая праграма беларускага тэлебачаньня «Калыханка» // Белтэлерадыёкампанія, 15 студзеня 2011 г. Праверана 4 сакавіка 2013 г.
- ^ Ільля Лапато Сьпяць і мышкі, і стрыжы // Зьвязда : Газэта. — 14 студзеня 2011. — № 7 (26871). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
- ^ Легендарную «Калыханку» списали в архив Адэля Дубавец, Naviny.by
- ^ «Калыханка» адзначае юбілей // Белтэлерадыёкампанія, 12 студзеня 2011 г. Праверана 4 сакавіка 2013 г.
- ^ Легендарная «Калыханка» вяртаецца на галоўны тэлеканал краіны // Белтэлерадыёкампанія, 29 лютага 2012 г. Праверана 4 сакавіка 2013 г.
- ^ Кацярына Шыбко. На галоўны канал краіны вяртаецца «Калыханка» // Белтэлерадыёкампанія, 5 сакавіка 2012 г. Праверана 4 сакавіка 2013 г.
- ^ Вера Гнілазуб Віват, культура // Беларуская ніва : Газэта. — 14 лютага 2013. — № 28.
- ^ Вікторыя Целяшук. «Калыханка» ў новым гучаньні // Зьвязда : Газэта. — 1 кастрычніка 2008. — № 185 (26297). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
- ^ Юлія Аляксандрава. «Калыханка» Бураўкіна і Раінчыка вярнулася ў этэр // Газэта «Салідарнасьць», 30 сьнежня 2009 г. Праверана 4 сакавіка 2013 г.
- ^ Кацярына Габышава. Куды зьнік Дзед-Барадзед // «Народная газета», 21 студзеня 2010 г. Праверана 4 сакавіка 2013 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Выпускі «Калыханкі» // Белтэлерадыёкампанія Праверана 4 сакавіка 2013 г.