Сокэ Кубота Такаюкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Сокэ Кубота Такаюкі (宗家孝行窪田, Soke Kubota Takayuki) — грандмайстар баявых мастацтваў, 10 дан, стваральнік унікальнага стылю каратэ — Gosoku Ryu, заснавальнік і прэзыдэнт INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION.

Пачатак шляху[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Замак Кумамото
Miямото Mусасі

Сокэ Кубота Такаюкі нарадзіўся 20 верасьня 1934 году ў горадзе Кумамота на востраве Кюсю на поўдні Японіі, дзе знакаміты і легендарны фэхтавальнік Міямота Мусасі правёў апошнія шэсьць гадоў свайго жыцьця. Сокэ Кубота Такаюкі нарадзіўся ў сям'і Дэндзіро (бацька) і Сэмо (маці) Кубота. Цікавы факт, што сям'я Кубота была нашчадкамі клана самураяў, якія за 300 гадоў да гэтага заваявалі Акінаву і забаранілі баявыя мастацтвы. Кубота Дэндзіро быў майстрам Дзюдзюцу і Дзюкэндо (японскі штыкавы бой). Ён верыў, што баявыя мастацтвы — гэта шлях да самаўдасканаленьня і паклапаціўся аб тым, каб усе яго 6 дзяцей вывучылі хаця б адно з мастацтваў. Адзін з братоў Сокэ Кубота Такаюкі пазьней стаў майстрам кэндо, другі майстрам Дзюдзюцу, трэці трэнэрам японскай алімпійскай зборнай па валейболу. Першыя крокі ў спасьціжэньні баявых мастацтваў прыйшліся на цяжкія галодныя ваенныя гады, калі Японія прайгравала вайну, і ўся краіна рыхтавала сябе да процістаяньня замежнаму ўварваньню, першаму з тых часоў, як многія стагодзьдзі таму орды мангольскага хана Хубілая ўварваліся ў краіну. У той раз захопнікі былі пераможаныя з дапамогай «Ямамота Тамасі» — баявога духу самурая і «Камікадзэ» — «боскага ветру», які раскідаў баявыя караблі манголаў ў самы крытычны момант бітвы. Менавіта гэтымі ідэямі і кіраваўся першы настаўнік юнага Сокэ Кубота Такаюкі — яго бацька Кубота Дэндзіро, які навучаў чатырохгадовага хлопчыка асновам дзюдо і кэндо.

«Гэта была вельмі цяжкая трэніроўка: усё засноўвалася на ліку 500: 500 удараў рукамі, 500 удараў нагамі, 500 перасоўваньняў, 500 удараў па маківары ... А на наступны дзень было тое ж самае. Мой бацька вучыў мяне для бою, вучыў для забойства, а не для разьвіцьця, для вайны, а не для спорту. Мы трэніраваліся вельмі, вельмі ўпарта для рэальнай барацьбы. Гэта — шлях, якім ішло навучаньне каратэ ў той час.» - Сокэ Кубота Такаюкі

Першы вопыт у баявых мастацтвах Сокэ Кубота Такаюкі набыў пад апекай 2-х экспэртаў з вострава Акінава, раскватэраваных у іх раёне. У падзяку за прытулак і ежу, яны выкладалі асновы тотэ (у той час на востраве Акінава не было назвы «каратэ»). Іх звалі Тэрада і Токунага. Рыхтуючыся да хуткага ўварваньня, яны выкладалі стыль, які быў жорсткі і бязьлітасны, прыстасаваны да рэальнага бою супраць замежных захопнікаў. Гэта быў жорсткі і хуткі стыль, які пазьней разьвіўся ў ўласную ўнікальную сыстэму Сокэ — Gosoku Ryu.

«Тэрада і Токунага проста паказалі нам асновы. Навучаньне было ў асноўным базавым, галоўным чынам удары кулаком і процістаяньне ўдару. Яны не паказвалі нам занадта шмат удараў нагамі. Я памятаю адзін дзень, калі яны паказвалі нам, як, трымаючы вострыя камяні, рабіць „больш моцны“ цукі. Мне было толькі 5 або каля... яны загадалі мне ўзяць доўгі, востры камень падобны да нажа...» — Сокэ Кубота Такаюкі

Гэтыя заняткі зарадзілі ў юным Сокэ Кубота Такаюкі смагу спасьціжэньня баявых мастацтваў, падштурхнулі да пошуку ўласнага шляху.

«Я працягваў навучацца самастойна. У мяне сталі з'яўляцца свае ўласныя ідэі. Мне было ўсяго 5 або 6 … Мая маці, напэўна, лічыла мяне вар'ятам. Я мог зьнікнуць на ўсю ноч і адправіцца ў лес у гарыстай мясцовасьці ззаду нашага дома і разважаць. Я не сьпяваў песьні або рабіў што-небудзь накшталт гэтага … я толькі канцэнтраваўся. Шмат часу я навучаўся працы з кароткай палкай. Палкі заўсёды меліся пад рукой, і гэта здавалася даволі натуральнай зброяй.» — Сокэ Кубота Такаюкі

Кнігі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сокэ Кубота таксама піша кнігі аб баявых мастацтвах:

  • Baton Techniques and Training (1972)[1]
  • Fighting Karate Gosoku Ryu Hard Fast Style (1980)[2]
  • Weapons Kumite: Fighting With Traditional Weapons (1983)[3]
  • Close Encounters: The Arresting Art of Taiho Jutsu (1988) [5]

Галівуд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Знак Галівуду»

Максымальна яго таленты запатрабаваныя і Галівудам: Сокэ Кубота мае дачыненьне да стварэньня больш за 321 фільма (падрыхтоўка і навучаньне актораў, пастаноўка баявых сцэн, і яркія акторскія працы), тэлевізійных праграмаў і рэклямных ролікаў. Пачатак кар’еры Сокэ Кубота ў кіно паклаў адзін з самых верных яго вучняў, вядомы актор Джэймс Каан, цяпер Сокэ Дай (Soke Dai) майстар 6 Дана Gosoku Ryu і бліжэйшы памочнік Сокэ Кубота. Вось толькі некаторыя з зорак Галівуда зь якімі Сокэ працаваў у кіно: Джэймс Каан, Чарльз Бронсан, Майкл Дуглас, Мэл Гібсан, Шон Конэры, Арнольд Шварцнэгер, Крыстафэр Ламбэрт, Чак Норыс, Джэкі Чан, Стывен Сыгал, Ўэсьлі Снайпс, Пэт Морыта, Юл Брынэр, Дон Вілсан. Як актор Сокэ Кубота зьняўся ў многіх фільмах, у ліку якіх «Чорны дождж», «Узыходзячае сонца», «Эліта забойцаў», «Мэханік», «Загнаны» і вельмі вядомая праца — «Пёрл Харбар», дзе Сокэ Кубота сыграў ролю адмірала Нагумо.

Пастаноўка баявых сцэн[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сокэ Кубота разам са сваім даўнім вучнем Хэнкам Гамільтанам працавалі зь дзясяткамі знакамітасьцяў, у тым ліку з поп-зоркай Рыкам Спрынгфілдам, акторкай Нэнсі МакКэон (сэрыял "Факты з жыцьця", фільм "Аддзел") і зоркамі баявікоў Чарльзам Бронсанам (фільм "Механік") і Джэймсам Каанам (фільм "Эліта Забойцаў"). Рэжысэры запрашаюць Сокэ калі хочуць уключыць рэальнае каратэ ў свае сцэнарыі. Сокэ ня толькі ставіць баявыя сцэны, але яшчэ і навучае актораў. Напрыклад прамалінейная прырода маэ гэры ня вельмі ўражліва выглядае ў фільмах, таму рэжысэры баявікоў просяць выкарыстоўваць кругавыя тэхнікі для дасягненьня найлепшага візуальнага эфэкту. Калі падпусьціць апэратара бліжэй і правільна навучыць актораў, то сцэна атрымліваецца больш пераканаўчай.

«Вам неабходна ўмець навучаць актораў паказваць тэхніку так, каб камэра змагла гэта ўбачыць. Яны могуць атрымаць пару ўдараў, але гэта не так ужо дрэнна.» - Хэнк Гамільтан

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кubota, Тakayuki Baton Techniques and Training. — Charles C. Thomas, 1972. — ISBN 0398023387
  2. ^ Кubota, Тakayuki Fighting Karate Gosoku Ryu Hard Fast Style. — Unique Publications, 1980. — ISBN 0865680108
  3. ^ Кubota, Тakayuki Weapons Kumite: Fighting With Traditional Weapons. — Unique Publications, 1983. — ISBN 0865680426
  4. ^ Кubota, Тakayuki Kubotan Keychain. — Dragon Books, 1985. — ISBN 0946062099
  5. ^ Кubota, Тakayuki Close Encounters: The Arresting Art of Taiho Jutsu. — Dragon Pub Corp, 1988. — ISBN 094606220X
  6. ^ Кubota, Тakayuki Fighting Karate. — Unique Publications, 2003. — ISBN 0865682054

У Сеціве[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Сокэ Кубота Такаюкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Гл. таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]