Ідэаграфічнае пісьмо
Выгляд
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Ідэаграфі́чнае пісьмо (па-грэцку: ιδέα вобраз, панятак і грэц. γράφω пішу) — разнавіднасьць пісьма, у якой знак (ідэаграма) перадае значэньне аднаго слова, панятку.
Ідэаграфічнае пісьмо разьвілася зь піктаграфічнага пісьма дзеля неабходнасьці перадачы асобных паняткаў. Найстарэйшае вядомае ідэаграфічнае (герагліфічнае) пісьмо ўзьнікла ў Старажытным Эгіпце каля 4 тыс. да н. э. (магчыма, каля 3200 да н. э. Прыкладам сучаснага ідэаграфічнага (герагліфічнага) пісьма зьяўляецца кітайскае пісьмо.