Мэбля
Выгляд
Мэбля (па-француску: meuble, па-лацінску: mobile) — сукупнасьць перасоўных ці ўбудаваных вырабаў для абстаноўкі жылых і грамадзкіх памяшканьняў і разнастайных зонаў знаходжаньня чалавека.
Адрозьніваюць:
- набор мэблі — група мэблевых вырабаў з шырокай варыянтнасьцю па складу, аб’яднаных паміж сабой архітэктурна-мастацкай (стылістычнай) задачай, прызначаных для абстаноўкі розных функцыянальных зон памяшканьня;
- гарнітур мэблі — група мэблевых вырабаў, аб’яднаных мастацка-стылістычнай і канструктыўнай прыкметамі, прызначаных для абстаноўкі пэўнай функцыянальнае зоны памяшканьня;
- мэблевы выраб — адзінка прадукцыі мэблевай вытворчасьці.
Да мэблі адносяцца: стол, фатэль і крэсла, ложкі, канапы, шафы розных тыпаў і прызначэньняў[1].
Віды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па эксплюатацыйным прызначэньні выдзяляюць наступныя віды мэблі:
- бытавая мэбля
- мэбля для грамадзкіх памяшканьняў
- мэбля для агульнага пакоя
- мэбля для спальні
- мэбля для сталовай
- мэбля для кабінэта
- мэбля для ваннага пакоя
- мэбля для пярэдняга пакоя
- мэбля для грамадзкіх памяшканьняў
- дзіцячая мэбля
- кухонная мэбля
- садовая мэбля
- мэбля для дашкольных устаноў
- мэбля для прадпрыемстваў гандлю
- мэдыцынская мэбля
- бібліятэчная мэбля і іншыя.
Віды мэблі па функцыянальным прызначэньні:
- корпусная мэбля для захоўваньня (шафа, сэкрэтэр, сэрвант, буфэт і г. д.)
- мэбля для сядзеньня, ляжаньня (ложак, канапа, кушэтка, фатэль і г. д.)
- стол
- дзіцячы манэж
- вешалка і іншыя.
Віды мэблі па канструкцыйных прыкметах:
- разборная мэбля
- унівэрсальна-зборная мэбля
- сэкцыйная мэбля
- неразборная мэбля
- убудаваная мэбля
- складная мэбля
Віды мэблі па тэхналёгіі вырабу і матэрыялах:
- гнутая мэбля
- гнутаклееная мэбля
- плеценая мэбля
- мэбля з драўніны
- мэбля з плястмас
- мэбля з мэталу і іншыя.
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За 2015—2019 гады лік вытворцаў мэблі ў Беларусі падвоіўся да больш як 1300 прадпрыемстваў[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Тыпы шаф-купэ
- ^ Андрэй Крывашэеў, тэлеканал «Беларусь 1». Вынікі рэформы дрэваапрацоўкі за 10 гадоў і пэрспэктывы галіны абмеркавалі ў Палацы Незалежнасьці // Белтэлерадыёкампанія, 6 кастрычніка 2020 г. Праверана 8 кастрычніка 2020 г.