Перайсьці да зьместу

Кошык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кошык зь вярбы

Ко́шык — традыцыйна, гэта плецены выраб з дубцоў вярбы, драніцы, лубу бярозы, саломы, чарота і іншых матэрыялаў. Выкарыстоўваецца для збору ягад, грыбоў, гародніны, арэхаў, пераноскі й захоўваньні розных запасаў, а таксама прадметаў хатняга ўжытку.

Кошыкі зь бярозы. Віцебская вобласьць

Суцэльныя кошыкі часам робяцца з паперы, тканіны і іншых матэрыялаў, адрозьніваючыся ад скрынак валюхатым верхам, і бываюць бяз вечкаў, ці з плоскімі вечкамі. Па форме яны могуць быць прастакутнымі, квадратнымі, авальнымі, паўсфэрычнымі.

Пляценьне кошыка

Плеценыя вырабы з розных расьлінных матэрыялаў былі вядомыя яшчэ ў Старажытным Эгіпце. Пры раскопках у магіле Тутанхамона былі выяўлены два плеценыя крэслы, якія добра захаваліся й выглядаюць цалкам сучасна.

У Старажытным Рыме патрыцыі ляжалі на ложах, зробленых з дубцоў вярбы. Адно зь іх, выраб якога датуецца II стагодзьдзем новай эры, захоўваецца ў музэі Трэвэ.

Асабліва шырокае распаўсюджваньне плеценыя вырабы атрымалі ў другой палове XIX і пачатку XX стагодзьдзяў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кошыксховішча мультымэдыйных матэрыялаў