Тамбур

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Тамбур — прахадное памяшканьне, якое служыць для абароны ад пранікненьня халоднага паветра, дыму і пахаў пры ўваходзе ў будынак, кватэру і іншыя памяшканьні. Тамбур-шлюз — тамбур, абсталяваны спэцыяльнымі прыладамі, якія ліквідуюць магчымасьць трапленьня агню, газаў, пароў, пылу і іншых шкодных рэчываў з аднаго памяшканьні ў іншае, а таксама для падтрыманьня зададзеных парамэтраў паветранага асяродзьдзя ў памяшканьнях.