Перайсьці да зьместу

Забудова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Забудова[1] — дзейнасьць, зьвязаная з распрацоўкай ды суправаджэньнем інвэстыцыйных праектаў з аб’ектамі нерухомае маёмасьці. Забудоўнікі купляюць зямлю, фінансуюць зьдзелкі зь нерухомасьцю, будуюць ці наймаюць кампанію, якая будзе будаваць згодна з падтрыхтаваным дэвэлапэрам праектам, а таксама кантралююць і арганізуюць увесь гэты працэс ад пачатку да канца. Забудоўнікі звычайна прымаюць на сябе найбольшую рызыку ў стварэньні або рэканструкцыі нерухомасьці, аднак атрымоўваюць найбольшую карысьць. Як правіла, забудоўнікі набываюць дзялянку зямлі, распрацоўваюць праект будынка, займаюцца ягоным маркетынгам, атрымліваюць неабходную грамадзкую падтрымку і фінансаваньне, будуюць структуру, пасьля чаго кіруюць пабудаванай маёмасьцю праз арэнду ці ў канчатковым рахунку прадаюць яе.

Іншыя назвы: забудоўваньне[2], дэвэлапэрская дзейнасьць або разбудова (анг. development)[3].