Перайсьці да зьместу

Працоўная партыя Курдыстану

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Працоўная партыя Курдыстану
Partiya Karkerên Kurdistanê
эмблема
Зьяўляецца часткай:
Ідэалёгія:
Лідэры:
Штаб-кватэра: Кандыльскія горы
Дата фармаваньня: 1978; 46 гадоў таму (1978)
Хаўрусьнікі:
Праціўнікі:
Колькасьць сябраў: 5000 (ацэначна)
Удзел у канфліктах:

Працо́ўная па́ртыя Курдыста́ну (па-курдзку: پارتی کرێکارانی کوردستان Аўдыё [pɑ:ɾti:jɑ: kɑ:ɾkɛre:n kʊrdɪstɑ:n] ), скарочана ППК — курдзкі збройны палітычны і паўстанцкі рух, які змагаецца за аўтаномію Курдыстану і правы курдаў у Турэччыне.

Эўрапейскі Зьвяз, НАТО, Ізраіль, Іран, Сырыя, Турэччына ды шэраг іншых дзяржаваў прызналі ППК тэрарыстычнай арганізацыяй за ейныя спосабы змаганьня. Найперш курдзкая партыя паўстала ў адказ на парушэньні правоў турэцкіх курдаў і змагалася за незалежнасьць Курдыстану. Пасьля турэцкага перавароту 1980 року ўлады забаранілі карыстацца курдзкай мовай і арыштоўваюць за публічныя размовы ёю. Турэцкая дзяржава адмаўляе існаваньне курдаў, паказваючы, нібыта ППК спрабуе схіліць туркаў называцца курдамі.

У 1984 року Працоўная партыя Курдыстану ўзьняла паўстаньне(d) супраць турэцкіх уладаў; у канфлікце ўжо загінулі больш за 40 000 чалавек, пераважна цывільных курдаў. У 1999 правадыр ППК Абдула Аджалан быў схоплены і асуджаны да пажыцьцёвага зьняволеньня. У 2013 року ППК абвясьціла пра спыненьне вагню і пачала выхад з Турэччыны ў Ірацкі Курдыстан, але ў ліпені 2015 року замірэньне было парушанае. Як ППК, так і Турэччына карыстаюцца тэрарыстычнай тактыкай і забойствамі цывільных жыхароў.