1813 (кніга)
1813 (кніга) | |
«1813» | |
Жанр: | проза, зомбі-горар |
---|---|
Аўтар: | Уладзімер Садоўскі |
Мова арыгіналу: | беларуская |
Год напісаньня: | 2016 |
Публікацыя: | 2016 |
«1813» — кніга беларускага пісьменьніка Ўладзімера Садоўскага, у якую ўвайшоў раман «1813» у жанры зомбі-горар і пяць фантастычных апавяданьняў.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеяньне рамана «1813» адбываецца ў апошнія дні зімы 1813 году. У разбуранае Вялікай вайной мястэчка Маладэчна на ўскрайку Менскай губэрні наведваецца ў госьці да свайго дзядзькі Міхал Клеафас Агінскі — дыплямат, кампазытар, а цяпер сэнатар Расейскай імпэрыі. З надыходам адлігі ў навакольлях мястэчка пачынаюць адбывацца незразумелыя рэчы: забітыя жаўнеры паўстаюць з поля мінулай бітвы і нападаюць на жыхароў паселішча. Хутка замак Агінскіх апынаецца ў аблозе хадзячых мерцьвякоў. Міхалу Клеафасу не застаецца нічога іншага, як узяць у рукі зброю і змагацца за свабоду роднага края.
У кнігу ўключана таксама пяць фантастычных апавяданьняў аўтара.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сакавіку 2017 году кніга «1813» трапіла ў тройку фіналістаў у намінацыі «Проза» літаратурнай прэміі «Дэбют-2017». У жніўні 2017 году кніга «1813» трапіла ў лонґ-ліст літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца 2017.