Перайсьці да зьместу

Маці Божая Ружанцовая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сярэднявечны жывапіс невядомага аўтара
сьв. Дамінік атрымлівае ружанец
Маці Божая Ружанцовая,

Найсвьяцейшая Панна Марыя Ружанцовая — тытул Маці Божай, які выкарыстоўваюць каталікі для абазначэньня Марыі. У адрозненьне ад іншых марыйных тытулаў і заклікаў, гэты тытул зьвязаны не з пэўнай выявай, статуяй, санктуарыём ці касьцёлам, але з малітвай і ружанцовай пабожнасьцю.

Бітва пры Лепанта, Паолё Вэранэзэ
Мікелянджэлё да Караваджа — Ружанцовая Мадонна

Сьвята Маці Божай Ружанцовай адзначаецца 7 кастрычніка. Дата сьвяткаваньня зьвязаная з перамогаю хрысьціянскага флёту ў бітве з туркамі пры Лепанта ў 1571 годзе, якую прыпісваюць асабліваму заступніцтву Найсьвяцейшай Панны Марыі. 7 кастрычніка 1571 годзе аб’яднаныя флёты Гішпаніі, Вэнэцыі і Папскай дзяржавы пад кіраўніцтвам дона Хуана Аўстрыйскага ушчэнт разьбілі турэцкі флёт. Дзякуючы гэтай перамозе пры Лепанта ўдалося спыніць турэцкую экспансію на Міжземным моры.

Як паведамляюць старадаўнія кронікі, перамогу ў бітве пры Лепанта дапамагла здабыць нечаканая зьмена ветру, што палічылі цудоўным умяшальніцтвам Марыі ў выніку малітвы на ружанцы.

У гэты дзень па вуліцах Рыму на чале з Папам Піюсам V прайшла працэсія, удзельнікі якой разам маліліся на ружанцы. У працэсіі з пашанаю несьлі абраз Маці Божай Сьнежнай з рымскай базылікі сьвятой Марыі Вялікай, які мае тытул Salus Populi Romani — «Збаўленьне рымскага народу».

З таго часу цудадзейная ікона Маці Божай Сьнежнай непарыўна зьвязана з ружанцовай малітвай і часам называецца абразам Маці Божай Пераможнай. Сьвята пад такой назвай устанавіў Папа Піюс V, але праз год ягоны наступнік Грыгорый ХІІІ замяніў яго на сьвята ў гонар Маці Божай Ружанцовай. У 1716 годзе Папа Клімэнт ХІ распаўсюдзіў сьвяткаваньне на ўвесь Касьцёл. Папа Леў ХІІІ у 1883 годзе дадаў у Лярэтанскую літанію заклік «Каралева Ружанца сьвятога, маліся за нас», а праз два гады заклікаў маліцца Ружанец на працягу ўсяго кастрычніка.

Сёньня касьцёл заахвочвае вернікаў на працягу ўсяго кастрычніка маліцца Ружанец[1].

Асноўныя месцы культу

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сьвеце ёсьць шмат месцаў, якія называюць санктуарыем Найсьвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Большасьць з іх зьяўляюцца цэнтрамі, зьвязанымі з ордэнам дамініканаў, у якіх малітва на ружанцы мае асаблівае значэньне, і, паводле легенды, заснавальнік дамініканцаў — Дамінік Гусман — нібыта атрымаў ружанец ад Маці Божай пры аб’яўленьні. У наш час культ ружанцовай малітвы зьвязаны з культам і аб’яўленьнямі Найсьвяцейшай Панны Марыі з Лурду і Маці Божай Фатымскай. Адным з пасланьняў, якія прагучалі падчас аб’яўленьняў, была просьба пастаянна маліцца на ружанцы.

Беларускія касьцёлы з абразамі Маці Божай Ружанцовай

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]