Перайсьці да зьместу

Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вулвэрхэмптан Ўандэрэрс»)
Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз
Заснаваны 1877
Горад Ўулвэргэмптан, Ангельшчына
Стадыён Муленью
Умяшчальнасьць: 30 852
Кіраўнік Fosun International[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-Ліга
 · 2023—2024 14 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
wolves.co.uk (анг.)

«Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз» (па-ангельску: Wolverhampton Wanderers Football Club) — прафэсійны ангельскі футбольны клюб з гораду Ўулвэргэмптан, Ўэст-Мідлэндс. Першапачаткова клюб называўся «Сэнт-Лю», бо яго заснавальнікам быў дырэктар школы Сьвятога Лукі Гары Бэркрофт. Клюб зьяўляецца адным з заснавальнікаў Футбольнай лігі. Ганаровым віцэ-прэзыдэнтам клюбу зьяўляецца сьпявак гурта Led Zeppelin — Робэрт Плант.

У 1953 годзе «ваўкі» аднымі зь першых брытанскіх клюбаў усталявалі асьвятляльныя пражэктары на сваём стадыёне[2], а таксама ў пэрыяд з 1953 па 1956 гады прымалі ўдзел у таварыскіх матчах супраць вядучых замежных клюбаў да стварэньня Эўрапейскага кубка ў 1955 годзе[3]. Сярод значных міжнародных дасягненьняў «Ўулвэргэмптана» трэба адзначыць выхад у чвэрцьфінал Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў 1959—1960 гадоў, паўфінал Кубка ўладальнікаў кубкаў 1960—1961 гадоў і другое месца ў Кубку УЭФА 1971—1972 гадоў, дзе клюб саступіў іншаму ангельскаму клюбу «Тотэнгэм Готспур».

Традыцыйна клюб гуляе ў залацістых кашулях і чорных шортах. «Ўандэрэрз» мае даўняе супрацьстаяньне з клюбамі з рэгіёну Ўэст-Мідлэндс, але галоўным супернікам калектыву зьяўляецца «Ўэст Бромўіч Альбіён».

Канец 19 стагодзьдзя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Як і некаторыя іншыя клюбы ў Ангельшчыне, як то «Эвэртан», зьяўленьню «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз» спрыялі крыкет і царква. Клюб быў заснаваны ў 1877 годзе над назовам «Сэнт-Люк» дырэктарам школы Сьвятога Лукі з Блэйкенголу, у гонар якой і атрымаў сваю назву[4].

Склад «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз», які здабыў першы для клюбу Кубак Ангельшчыны ў 1893 годзе.

Свой першы матч каманда правяла 13 студзеня 1877 году супраць рэзэрвовага складу «Стэфард Роўд». Пазьней «Сэнт-Люк» узьяднаўся з футбольнай сэкцыяй мясцовага крыкетнага клюбу «Блэйкенгол Ўандэрэрз», сфармаваўшы «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз» у жніўні 1879 году[4]. Сьпярша клюб праводзіў матчы адразу на дзьвюх пляцоўках у горадзе, аднак у 1881 годзе каманда пераехала ў больш прыдатнае месца на Дадлі-Роўд. У 1883 годзе клюб упершыню прыняў удзел у Кубку Ангельшчыны. У 1888 годзе «Ўулвэргэмптан» далучыўся да ліку прафэсійных клюбаў і стаўся адным з заснавальнікаў Футбольнае Лігі[5], у якім яны згулялі першы матч ангельскай прафэсійнай лігі супраць «Астан Вілы»[6]. У першым сэзоне лігі клюб заняў трэцяе месца й выйшаў у фінал Кубка Ангельшчыны, дзе саступіў чэмпіёну краіны «Прэстан Норт Энд». На наступны год быў адчынены стадыён «Муленью», на якім каманда гуляе й па сёньняшні дзень. А ў 1893 годзе клюб атрымаў свой першы трафэй, у фінале кубка Ангельшчыны быў пераможаны «Эвэртан».

Пачатак 20 стагодзьдзя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У далейшым у клюбу пачаліся цяжкія часы, падчас якіх каманда спачатку ўпарта затрымалася ў сярэдзіне турнірнай табліцы, а потым у 1906 годзе й зусім пакінула найвышэйшы дывізіён ангельскага футболу. Доўгі час «ваўкі» выступалі ня лепшым чынам, аднак, нягледзячы на гнятлівае турнірнае становішча, у 1908 годзе камандзе ўдалося заваяваць свой ​​другі Кубак Ангельшчыны. У 1923 годзе «Ўулвэргэмптан» вылецеў у другі дывізіён, аднак гэта станоўча паўплывала на гульню каманды, і ўжо на наступны сэзон «ваўкі» здолелі вярнуцца назад. У 1932 годзе, дзякуючы выдатна прадуманай працы кіраўніцтва, клюбу ўдалося вярнуцца ў эліту, заваяваўшы прапіску ў найвышэйшым дывізіёне. На працягу 1930-х гадоў «Ўулвэргэмптан» двойчы заваёўваў срэбра ў нацыянальным першынстве й паступова стаў адным з найлепшых клюбаў Ангельшчыны. У 1939 годзе клюб у чарговы раз дайшоў да фіналу Кубка Ангельшчыны, але прайграў «Портсмуту» зь лікам 4:1. Ўсё гэта адбывалася дзякуючы Фрэнку Баклі, які кіраваў камандай у той час. Адной рэччу, якая, магчыма, паўплывала на гэткія добрыя вынікі, было тое, што Баклі на працягу апошніх двух поўных сэзонаў да пачатку Другой сусьветнай вайны настойваў на тым, каб гульцам рабілі ўліваньні экстракту залозы малпаў, дзеля падвышыньня трываласьці й прадукцыйнасьці арганізму гульцоў. Цікава, што кіраўніцтва лігі вырашыла клюб не караць[7].

Пасьля аднаўленьня чэмпіянату з заканчэньнем Другой сусьветнай вайны «ваўкі» пацярпелі яшчэ адзін правал у Першым дывізіёне. Гэтак жа, як і ў 1938 годзе, перамога ў апошнім матчы прынесла бы клюбу тытул, аднак параза 1:2 ад «Лівэрпула» адкінула «Ўандэрэрз» на трэці радок. У выніку «Лівэрпул» стаў чэмпіёнам 1947 году[8]. Гэтая гульня была апошняй для Стэна Каліса, які праз сэзон стаў галоўным трэнэрам. У першым жа сваім сэзоне, ачоліўшы каманду, Каліс прывёў «Ўулвэргэмптан» да першага тытулу за 41 год, калі ў фінале кубка Ангельшчыны быў пераможаны «Лэстэр Сіці», а праз год толькі адзіны гол не дазволіў клюбу стаць чэмпіёнам краіны, скончыўшы сэзон толькі на другім месцы.

1950-я гады былі, безумоўна, самым пасьпяховым пэрыядам у гісторыі клюбу[9]. Капітан Білі Райт, нарэшце, прывёў клюб да перамогі ў чэмпіянаце Ангельшчыны 1953—1954 гадоў, калі ў канцы сэзону клюб перазышоў сваіх прынцыповых супернікаў «Ўэст Бромўіч Альбіён». Яшчэ два тытулы наймацьнейшага клюбу краіны «Ўулвэргэмтан» неўзабаве атрымаў ў наступныя сэзоны 1957—1958 і 1958—1959 гадоў. У гэты пэрыяд «ваўкі» супернічалі з «Манчэстэр Юнайтэд» за галоўны тытул ангельскага футболу. Акрамя посьпехаў у Ангельшчыне «Ўулвэргэмптан» правёў шэраг таварыскіх сустрэчаў супраць іншых вядучых клюбаў з усяго сьвету[10]. Мабыць, самым знакамітым іхным таварыскім матчам была перамога над вугорскім «Гонвэдам», за які на той час выступаў шэраг выбітных гульцоў зборнае Вугоршчыны, якая да таго «зьнішчыла» ангельскую нацыянальную каманду на Ўэмблі. Пасьля перамогі над вугорцамі нацыянальныя СМІ абвесьцілі «Ўулвэргэмптан» чэмпіёнам сьвету[11]. Гэта стала канчатковым стымулам для Габрыэля Ано, рэдактара францускага спартовага часопіса ​​L’Equipe, каб прапанаваць ідэю стварэньня Эўрапейскага кубка, які пасьля будзе перайменаваны ў Лігу чэмпіёнаў УЭФА. «Ваўкі» стаўся адным зь першых брытанскіх клюбаў, якія ўзялі ўдзел у новым першынстве[11]. Акрамя таго, «Ўулвэргэмптан» зьяўляецца адным зь першых брытанскіх клюбаў, якія інвэставалі грошы ў асьвятляльныя пражэктары ў 1953 годзе, сплаціўшы за іх 10 тысяч фунтаў стэрлінгаў, што на той момант складала даволі вялікую суму[12].

Актуальны на 12 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Партугаліі Бр Жузэ Са 1993
2 Сьцяг Ірляндыі Аб Мэт Доэрці 1992
3 Сьцяг Альжыру Аб Раян Аіт-Нуры 2001
4 Сьцяг Уругваю Аб Сант’яга Буэна 1998
5 Сьцяг Габону ПА Марыё Леміна 1993
6 Сьцяг Малі ПА Бубакар Траарэ 2001
7 Сьцяг Бразыліі ПА Андрэ Трындадэ 2001
8 Сьцяг Бразыліі ПА Жуан Гомэс 2001
9 Сьцяг Нарвэгіі Нап Ёрген Лярсэн (ар. Сэльта) 2000
11 Сьцяг Паўднёвай Карэі Нап Хван Хі-Чхан 1996
12 Сьцяг Бразыліі Нап Матэўс Куньня 1999
14 Сьцяг Калюмбіі Аб Ерсан Маскера 2001
15 Сьцяг Ангельшчыны Аб Крэйг Доўсан 1990
18 Сьцяг Аўстрыі Нап Саша Калайджыч 1997
19 Сьцяг Партугаліі ПА Радрыгу Гоміш 2003
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Ангельшчыны ПА Томі Дойл 2001
21 Сьцяг Гішпаніі Нап Паблё Сарабія 1992
22 Сьцяг Партугаліі Аб Нэлсан Сэмэду 1993
24 Сьцяг Партугаліі Аб Тоці Гоміш 1999
25 Сьцяг Ангельшчыны Бр Дэніел Бэнтлі 1993
26 Сьцяг Партугаліі Нап Карлуш Боржыс (ар. Аякс) 2004
27 Сьцяг Францыі ПА Жан-Рыкнэр Бэльгард 1998
29 Сьцяг Партугаліі Нап Гансалу Гедыш 1996
30 Сьцяг Парагваю Нап Энса Гансалес 2005
31 Сьцяг Ангельшчыны Бр Сэм Джонстан 1993
37 Сьцяг Бразыліі Аб Пэдру Ліма 2006
39 Сьцяг Ангельшчыны ПА Люк Кандл 2002
40 Сьцяг Ўэйлзу Бр Том Кінг 1995
Сьцяг Францыі Аб Баст’ен Мёпію 2006
  1. ^ https://www.transfermarkt.us/-/mitarbeiterhistorie/verein/543
  2. ^ «Floodlights». footballsite.co.uk.
  3. ^ «The night Wolves became 'champions of the world' against Honved». The Observer.
  4. ^ а б Matthews, Tony (2008). «Wolverhampton Wanderers: The Complete Record». Derby: Breedon Books. ISBN 978-1-85983-632-3.
  5. ^ «The Father of The Football League». The Football League.
  6. ^ «History of the Football League». The Football League.
  7. ^ «Monkey Glands – Major Frank Buckley took Wolves to 1930s prominence with dubious injections». www.theblizzard.co.uk.
  8. ^ «Billy wins his only League title in 1947». LFChistory.net.
  9. ^ «Wolves legend Cullis dies». BBC Sport.
  10. ^ Shipley, John (2003). «Wolves Against the World». Stroud: The History Press. ISBN 0-7524-2947-7.
  11. ^ а б «Hats off to Hanot». UEFA.
  12. ^ «When Wolverhampton Wanderers invented European football». Birmingham Mail.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ўулвэргэмптан Ўандэрэрзсховішча мультымэдыйных матэрыялаў