Перайсьці да зьместу

Вугорскія мовы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вугорская моўная група
Народнасьць вугорцы, ханты, мансі (уваходзяць у фіна-вугорскія народы)
Арэал Вугоршчына, Заходняя Сыбір
Лінгвістычная клясыфікацыя уральскія мовы
Склад
Колькасьць носьбітаў Прыблізна 15 000 000 чалавек

     Юкагірскія

     Самадыйскія

     Вугорскія

     Фіна-волскія й пермскія

Вугорская мова ў Эўропе

Вугорскія мовы — ґрупа роднасных моваў у складзе фіна-вугорскае галіны ўральскае моўнае сям’і, на якіх размаўляюць вугорцы, ханты і мансі. Распаўсюджаныя перш за ўсё ў Вугоршчыне, Ханты-Мансійскай АА (Расея), а таксама ў Румыніі, Славаччыне, Украіне, Сэрбіі, Томскай вобласьці і Ямала-Ненецкай АА Расеі.

Ґрупа вугорскіх моваў улучае ў сябе вугорскую, хантыйскую і мансійскую мову. Часам хантыйскую і мансійскую мовы вылучаюць у обска-вугорскую падґрупу ў складзе вугорскіх моваў.

На вугорскіх мовах увогуле размаўляе прыкладна 15 мільёнаў чалавек, абсалютную большасьць з гэтае колькасьці складаюць носьбіты вугорскае мовы[1].

Старажытнавугорскія руны

Протавугорская мова існавала з канцу 3 да першае паловы 1 тысячагодзьдзя да н. э. Носьбіты гэтае мовы пражывалі ў Заходняй Сыбіры, на ўсход ад паўднёвага Ўралу. Пазьней зь міґрацыяй продкаў вугорцаў у Эўропу з протавугорскае моўнае супольнасьці выдзялілася старажытнавугорская мова. На аснове гаворак жыхароў, што засталіся ў Сыбіры, разьвіліся хантыйская й мансійская мовы.

Вугорскія мовы знаходзяцца ўнутры фіна-вугорскае галіны ўральскае моўнае сям’і.

Унутры вугорскія мовы часам падзяляюцца на асобную вугорскую мову і обска-вугорскую падґрупу, якая ўлучае хантыйскую ды мансійскую мовы.

Варта адзначыць, што носьбіты вугорскіх моваў не разумеюць адзін аднаго. Нават носьбіты некаторых хантыйскіх дыялектаў слаба здольныя зразумець іншыя хантыйскія дыялекты.

Паказваючы схематычна, клясыфікацыя вугорскіх моваў адносна ўральскіх выглядае наступным чынам.

  • Уральскія мовы
    • Фіна-вугорская галіна
      • Вугорскія мовы
        • Вугорская мова
          • Альфёльдзкі дыялект
          • Заходнедунайскі дыялект
          • Дунайска-Тыскі дыялект
          • Заходні дыялект
          • Паўночнаўсходні дыялект
          • Паўночназаходні дыялект
          • Сэкэйскі дыялект
      • Обска-вугорская падґрупа
        • Хантыйская мова
          • Заходні дыялект
          • Абдорскі дыялект
          • Шурышкарскі дыялект
          • Бярозаўскі дыялект
          • Казымскі дыялект
          • Іртыскі дыялект
          • Кондзінскі дыялект
          • Дзям'янскі дыялект
          • Кантыцкі дыялект
        • Мансійская мова
          • Сосьвінскі дыялект
          • Кондзінскі дыялект

Асноўная характарыстыка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першапачаткова ў старавугорскай мове ўжываліся рунічныя знакі. Пасьля XI ст. пры ўтварэньні вугорскага каралеўства вугорцы паступова пачынаюць пераходзіць на лацінскі альфабэт.

Сучасная вугорская пісьмовасьць базуецца на лацінскай ґрафіцы з даданьнем літараў з дыякрытычнымі знакамі (Áá, Éé, Éé, Óó, Öö, Őő, Úú, Üü, Űű) і дыґрафаў. Трэба адзначыць, што літарай s у вугорскай мове перадаецца гук [ʃ], гук [s] перадаецца дыґрафам sz.

Выгляд вугорскага альфабэту.

А а Á á B b С с Cs cs D d Dz dz Dzs dzs
Е е É é F f G g Gy gy H h I i Í í
J j K k L l Ly ly M m N n Ny ny O o
Ó ó Ö ö Ő ő P p (Q q) R r
S s Sz sz T t Ty ty U u Ú ú Ü ü Ű ű
V v (W w) (X x) (Y y) Z z Zs zs

Першая пісьмовасьць у хантыйскай мове ўзьнікае ў 1868 годзе, калі на бярозаўска-абдорскім дыялекце было выдадзенае Эванґельле паводле Мацьвея. На хвалі ўсесавецкае лацінізацыі ў 1930-ых гадох быў распрацаваны лацінкавы альфабэт для казымскага ды абдорскага дыялекта. У 1937 годзе хантыйская пісьмовасьць была пераведзена на кірыліцу. Нягледзячы на даволі працяглую гісторыю існаваньня пісьмовасьці ды літаратуры па-хантыйску, адзінага літаратурнага стандарту ў мове няма — хантыйскамоўны друк прысутнічае ўва ўсіх чатырох дыялектах.

Лацінскі альфабэт (19311937 гады).

A a B в D d E e Ә ә F f H h Һ һ
I i J j K k L l Ļ ļ Ł ł M m N n
Ņ ņ Ŋ ŋ O o P p R r S s Ş ş S̷s
T t U u V v Z z Ƶ ƶ Ƅ ƅ

Кірылічны альфабэт рэдакцыі 1958 г.

А а Ӓ ӓ Б б В в Г г Д д Е е Ё ё
Ә ә Ӛ ӛ Ж ж З з И и Й й К к Ӄ ӄ
Л л Л’ л’ М м Н н Ӈ ӈ О о Ӧ ӧ Ө ө
Ӫ ӫ П п Р р С с Т т У у Ӱ ӱ Ф ф
Х х Ц ц Ч ч Ч’ ч’ Ш ш Щ щ Ъ ъ Ы ы
Ь ь Э э Ю ю Я я

Агульны хантыйскі альфабэт для ўсіх дыялектаў (рэдакцыя 2000 г.).

А а Ӓ ӓ Ӑ ӑ Б б В в Г г Д д Е е
Ё ё Ә ә Ӛ ӛ Ж ж З з И и Й й К к
Қ қ (Ӄ ӄ) Л л Ӆ ӆ (Ԓ ԓ) М м Н н Ң ң (Ӈ ӈ) Н’ н’ О о
Ӧ ӧ (Ŏ ŏ) Ө ө Ӫ ӫ П п Р р С с Т т У у
Ӱ ӱ Ў ў Ф ф Х х Ҳ ҳ (Ӽ ӽ) Ц ц Ч ч Ҷ ҷ
Ш ш Щ щ Ъ ъ Ы ы Ь ь Э э Є є Є̈ є̈
Ю ю Ю̆ ю̆ Я я Я̆ я̆

Упершыню пісьмовасьць для мансійскае мовы была ўжыта ў сярэдзіне XIX ст., гэта былі місіянэрскія пераклады Бібліі, а таксама іншых рэліґійных тэкстаў. У 1903 годзе быў выдадзены першы мансійскі лемантар[2].

У 1930 гадох на хвалі ўсесавецкае лацінізацыі быў афіцыйна зацьверджаны лацінскі мансійскі альфабэт.

A a B в C c D d E e F f G g H h
Ꜧ ꜧ I i J j K k L l Ļ ļ M m N n
Ņ ņ Ŋ ŋ O o P p R r S s S̷ s̷ T t
Ţ ţ U u V v Z z Ь ь

Пазьней мансійская пісьмовасьць была пераведзена на кірылічную аснову. Першапачаткова яна поўнасьцю супадала з расейскім альфабэтам, але ў 1950 і 1980 гадох былі дададзены некаторыя іншыя кірылічныя літары для абазначэньня спэцыфічных мансійскіх гукаў.

Сучасны выгляд мансійскага альфабэту.

А а Ā ā Б б В в Г г Д д Е е Ē ē
Ё ё Ж ж З з И и Ӣ ӣ Й й К к Л л
М м Н н Ӈ ӈ О о Ō ō П п Р р С с
Т т У у Ӯ ӯ Ф ф Х х Ц ц Ч ч Ш ш
Щ щ Ъ ъ Ы ы Ь ь Э э Э̄ э̄ Ю ю Ю̄ ю̄
Я я Я̄ я̄

На вугорскіх мовах размаўляюць перш за ўсё ў Вугоршчыне і Расеі (Ханты-Мансійская і Ямала-Ненецкая акругі), а таксама ў Трансыльваніі (Румынія), Закарпацьці (Украіна), Ваяводзіне (Сэрбія), паўднёвай Славаччыне і ў шэрагу раёнаў заходняе Аўстрыі.

Вугорская мова мае статус дзяржаўнай у Вугоршчыне, зьяўляецца адной з шасьці афіцыйных моваў Ваяводзіны і ЭЗ, а таксама мовай нацменшасьці ў Славеніі, Славаччыне й Румыніі. Таксама вугорская мова можа стаць адной з рэґіянальных моваў Украіны (шэраг раёнаў Закарпацкае вобласьці).

Хантыйская й мансійская мовы афіцыйнага статусу ня маюць.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]