Перайсьці да зьместу

Беларуская аграрная партыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «БАП»)
Беларуская аграрная партыя
па-беларуску: Беларуская аграрная партыя
Лідэр партыі Міхаіл Русы
Заснавальнік Сямён Шарэцкі
Дата заснаваньня 13 чэрвеня 1992 (32 гады таму)
Распушчаная 21 жні́ўня 2023
Штаб-кватэра Менск, вул. Фабрыцыюса, 7 «А»
Саюзьнікі і блёкі Рэспубліканская каардынацыйная рада кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў
Ідэалёгія прапрэзыдэнцкая
Колькасьць 1242 (2002)

Белару́ская агра́рная па́ртыя (БАП) — палітычная партыя Беларусі. Падтрымлівае прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнку.

Лідэрам партыі зьяўляецца Міхаіл Русы. Кіроўны орган — Цэнтральны савет.

Усебаковы ўдзел сябраў гэтай партыі ў дзейнасьці органаў дзяржаўнай улады і мясцовага самакіраваньня пасродкам дэлегаваньня сваіх прадстаўнікоў у гэтыя органы праз выбары; палітычная адукацыя і выхаваньне грамадзян, фармаваньне і разьвіцьцё іх сьвядомасьці ў духу патрыятызму і дзяржаўнасьці; выяўленьне меркаваньняў грамадзян па любых пытаньнях грамадзкага і палітычнага жыцьця і давядзеньне іх да ведама шырокай грамадзкасьці, органаў дзяржаўнай улады і органаў мясцовага самакіраваньня; удзел ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ў выбарах; удзел у прыняцьці і рэалізацыі праграм эканамічнага і сацыяльнага разьвіцьця сяла; захаваньне духоўных пачаткаў і маральных прынцыпаў народнага жыцьця, разьвіцьцё шматвяковага патэнцыялу матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага сяла[1].

Створаная 13 чэрвеня 1992 году. Дата рэгістрацыі — 13 ліпеня 1992 году. Дата перарэгістрацыі — 22 верасьня 1999 году. Першым старшынём партыі быў Сямён Шарэцкі. На парлямэнцкіх выбарах 1995 году партыя атрымала 34 месцы ў парлямэнце. У Вярхоўным Савеце Беларусі 13‑га скліканьня партыя мела найбольшую фракцыю — 44 мандаты, яе старшыня быў абраны сьпікерам. Канстытуцыйны крызіс 1996 году раскалоў партыю на тых, хто падтрымаў Лукашэнку, і тых, хто разам з Шарэцкім застаўся ў Вярхоўным Савеце. IV партыйны зьезд у канцы сакавіка 2000 году заявіў аб намеры супрацоўнічаць з уладай і абраў старшынём Міхаіла Шыманскага[2]. У парлямэнцкіх выбарах 2000 году партыя займела 5 месцаў, у 2004 годзе — 3 месцы, у 2008 годзе — 1 месца.

12 чэрвеня 2009 году Міністэрства юстыцыі Беларусі вынесла пісьмовае папярэджаньне ў сувязі з тым, што партыя не прадставіла ў міністэрства інфармацыю пра сваю дзейнасьць[3].