Магутны Божа (фэст)
Магутны Божа | |
Гады | 1993— |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Горад | Магілёў |
Мова(-ы) | беларуская, замежныя |
Жанр | музычны |
Тэматыка | духоўная музыка |
«Магу́тны Бо́жа» — фэстываль духоўнай музыкі, які праводзіцца ў Магілёве з 1993 року.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва фэстывалю паходзіць ад аднайменнага вершу Натальлі Арсеньневай, пакладзенага на музыку Міколам Равенскім. Усе ўдзельнікі фэсту павінны выканаць гэты гімн на мове арыгіналу[1][2].
Упершыню адбыўся ў ліпені 1993 року. Да 2008 року праводзіўся штогод, пасьля адбыўся трохгадовы перапынак[3]. Арганізатары фэсту: магілёўская рыма-каталіцкая парафія Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, Фундацыя адраджэньня хрысьціянскай культуры «Магутны Божа», аддзел па справах культуры Магілёўскага гарвыканкаму. Першыя фэстывалі падтрымлівалі Беларускі народны фронт «Адраджэньне», Фонд Сораса, грамадзкі камітэт «Дзеці Чарнобылю». Ад 2015 року ладзіцца штодвагады.
Удзел бяруць прадстаўнікі розных хрысьціянскіх дэнамінацыяў. У фэстывалі, акрамя беларусаў, у розныя гады бралі ўдзел госьці з Баўгарыі, Бразыліі, Вэнэсуэлы, Вялікабрытаніі, Ганы, Гішпаніі, Грузіі, Даніі, Злучаных Штатаў Амэрыкі, Ізраілю, Італіі, Камэруну, Кітаю, Кубы, Латвіі, Летувы, Малдовы, Мэксыкі, Нігерыі, Нідэрляндаў, Нямеччыны, Пакістану, Польшчы, Пэру, Расеі, Сальвадору, Сэрбіі, Таджыкістану, Украіны.
У 2021 годзе фэст адмянілі. Прычыну адмены арганізатары назваць ня здолелі[4]. Як мяркуе партал каталікоў, наўрад ці прычынай мог стаць каранавірус — іншыя сьвяты і фэсты, у тым ліку «Славянскі базар у Віцебску», адбыліся.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Магілёў: пачаўся фэстываль духоўнай музыкі «Магутны Божа» Культура. Радыё «Свабода» (23 чэрвеня 2008). Праверана 13 ліпеня 2016 г.
- ^ Пушкін, Ігар (30 чэрвеня 2008) Гісторыя фестываля «Магутны Божа» ў поўным аб’ёме. Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны ў Магілёве. Праверана 13 ліпеня 2016 г.
- ^ Могилевское телевидение 2-й канал. (26 чэрвеня 2012) Фэст «Магутны Божа» яшчэ афіцыйна не распачаўся, але ўжо захапіў сабою Магілёў Кругагляд. TUT.BY. Праверана 13 ліпеня 2016 г.
- ^ Фэстываль духоўнай музыкі «Магутны Божа» адмянілі, Радыё Свабода, 30-08-2021
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1999 Т. 9: Кулібін — Малаіта. — С. 486.
- Культура праз прызму духоўнасці: матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі 16-17 ліпеня 2007 года / укладальнікі: А. В. Яшмеццеў, А. В. Сердзюкоў. — Магілёў: 2007. — С. 145—159.