Gods Tower
Gods Tower | |
Гады | 1989—2002, 2010 — цяпер |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Гомель, Беларусь |
Жанр | дум-мэтал пэган-мэтал фолк-мэтал |
Выдавец | Final Holocaust Records MetalAgen Records Sturmesflugel MOON Records |
Зьвязаныя праекты | Rasta Dragonflame The Regent Misanthrope Count Mercyful Stormhold Chemical Warfare |
Удзельнікі | Дзьмітры Аўчыньнікаў Лэсьлі Найф Уладзіслаў Сальцэвіч Юры Сіўцоў Зьміцер Лазарэнка |
Былыя ўдзельнікі | Аляксандар Уракаў |
godstower.com |
Gods Tower — беларускі ангельскамоўны мэтал-гурт з Гомля, заснаваны ў 1989 годзе.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачатак творчасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гурт быў заснаваны ў 1989 годзе гітарыстам Аляксандрам Уракавым і вакалістам Лэсьлі Найфам (Уладзіслаў Наважылаў). Да 1992 году гурт працаваў над сваім стылем і часта мяняў удзельнікаў і назву. Летам 1992 году канчаткова зацьвердзіўся склад гурту: Аляксандар Уракаў (гітара), Лэсьлі Найф (сьпеў), Юры Сіўцоў (бас-гітара), Уладзіслаў Сальцэвіч (бубны). Гурт насіў назву Chemical Warfare і граў у стылі дэз/трэш-мэтал. У жніўні быў запісаны дэбютны дэма-альбом Demolition Tape.
Gods Tower
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У канцы 1992 году гурт мяняе назву на «Gods Tower» і мяняе стыль творчасьці на пэган готык дум мэтал. Летам 1993 году гурт выдае другі дэма-альбом The Eerie. Дзякуючы гэтаму альбому, гурт падпісвае кантракт з маскоўскім выдавецтвам Final Holocaust Records на запіс двух альбомаў і самотніка. У верасьні на студыі TEF studio гурт запісвае дзьве песьні для самотніка Beyond Praying, але з-за краху студыі ён так і не зьявіўся.
У 1994 годзе ў гурце зьяўляецца другі гітарыст Аляксандар Эрыстаў. Летам гурт запісвае кліп на песьню «Beyond Praying». А ўвосень гурт выдае дэма Canticles. Пасьля гэтага гурт упершыню выступае па-за мяжой. Gods Tower выступае ў Чэхіі разам з гуртамі Purgatory, Desultory, Samael і Cannibal Corpse.
У траўні 1995 году ў гурце зьяўляецца клявішнік Дзьмітры Аўчыньнікаў, а летам з гурту быў зволены Аляксандар Эрыстаў. У верасьні была зроблена прома-касэта The Turns. Пазьней, Gods Tower падпісвае кантракт зь фірмай MetalAgen Records на запіс трох альбомаў. Летам 1996 году гурт удзельнічае ў фэстывалі ля Нямецкага гораду Хайдэнбург разам з такімі гуртамі, як In Flames, Primordial, Behemoth, Crystal Age і інш.
У 1995 годзе гурт запісвае альбом The Turns. У траўні-чэрвені 1996 году Gods Tower перазапісвае гэты альбом на маскоўскай студыі Aria, а праз год перазапісвае там-жа і альбом The Eerie .
У канцы 1997 году Gods Tower выдае відэа-касэту Twilight Lives 94-97, на якую ўвайшлі аматарскія запісы з канцэртаў, запісы беларускага тэлебачаньня, а таксама кліп «Beyond Praying».
У пачатку 1998 на студыі MetalAgen былі выдадзены кампакт-дыскі і касэты з альбомамі The Turns і The Eerie. Таксама, былі запісаны кліпы на песьні «The Eerie» і «An Eye For An Eye». Пазьней, на працягу двух гадоў гурт выступаў з канцэртамі па ўсім СНД разам з такімі гуртамі, як Paradise Lost, Forgive-Me-Not, Vicious Crusade, N.R.M., Evthanazia і інш. Па апытваньням чытачоў журнала Легіён, Gods Tower быў прызнаны лепшым беларускім мэтал-гуртом. У канцы 1999 году на нямецкай студыі Sturmesflugel была выдадзена складанка лепшых песень Gods Tower. У жніўні 2000 году гурт удзельнічаў у вялікім эўрапейскім фэстывалі Pepsi Sziget у Будапэшце.
Распад гурту
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля вяртаньня з Вугоршчыны, па асабістых прычынах гурт пакідаюць Дзьмітры Аўчыньнікаў і Юры Сіўцоў. Замест іх у гурт прыходзяць Валеры Навасельцаў і Сяргей Сяргейчыкаў. Гурт прымае ўдзел у канцэртах у Рызе і Вільні, а пасьля выступае з канцэртамі па СНД. У гэты час гурт запісвае некалькі новых песень, якія ўваходзяць на міні-альбом Abandon All Hope.
16 ліпеня 2002 году Gods Tower распадаецца з-за алькагалізму Аляксандра Уракава, гітарыста і кампазытара гурту[1]. 14 сьнежня 2003 году Аляксандар Уракаў памірае[2].
Экс-Gods Tower
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля распаду гурту, некаторыя яго ўдзельнікі заснавалі свае праекты, ці перайшлі ў іншыя гурты. Дзьмітры Аўчыньнікаў і Юры Сіўцоў пачалі граць у гурце Rasta. Лэсьлі Найф заснаваў праект The Regent, якім быў выдадзены толькі адзін дэма-альбом This. Пазьней, ён выступаў вакалістам ў гуртах Dragonflame, Stormhold і Chemical Warfare. Уладзіслаў Сальцэвіч перайшоў у гурт Misanthrope Count Mercyful.
Аднаўленьне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У траўні 2010 году гурт абвясьціў пра сваё аднаўленьне ў «залатым складзе».[3] У гурт вярнуліся ўсе былыя ўдзельнікі, а новым удзельнікам стаў сябра і вучань Аляксандра Ўракава Зьміцер Лазарэнка.[4] Пасьля пачатку рэпэтыцыяў гурт запісаў відэазварот да прыхільнікаў[5] і абвясьціў пра свой першы канцэрт у адноўленым складзе, заплянаваны на 1 ліпеня 2010 году ў Гомелі.
Удзельнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Лэсьлі Найф (Уладзіслаў Наважылаў) — сьпеў
- Зьміцер Лазарэнка — гітара (2010-сёньня)
- Юры Сіўцоў — бас-гітара, бэк-вакал (да 2000,2010-сёньня)
- Дзьмітры Аўчыньнікаў — клявішныя (1995-2000,2010-сёньня)
- Уладзіслаў Сальцэвіч — бубны
Былыя ўдзельнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аляксандар Уракаў — гітара (да 2001) †
- Аляксандар Эрыстаў — гітара (1994—1995) †
- Валеры Навасельцаў — бас-гітара (2000—2001)
- Сяргей Сяргейчыкаў — клявішныя (2000—2001)
- Ірына Лазоўская — клявішныя (да 1993, 2002)
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Альбомы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- The Eerie. Песьні да альбома запісаныя ў 1992 і 1993 гадох. У траўні-чэрвені 1997 году альбом быў перазапісаны й зьмікшаваны на Aria Records і выдадзены MetalAgen Records. У 2001 годзе альбом быў перавыдадзены кампаніяй Eternal Art (EA-07-01) па ліцэнзіі MetalAgen Records, а ў 2007 годзе — кампаніяй Soyuz Music.
- The Turns. Першапачаткова альбом быў запісаны ў 1995 годзе. У траўні-чэрвені 1996 году альбом быў перазапісаны й зьмікшаваны на Aria Records і выдадзены MetalAgen Records. У 2001 годзе альбом быў перавыдадзены кампаніяй Eternal Art (EA-08-01) па ліцэнзіі MetalAgen Records, а ў 2007 годзе — кампаніяй Soyuz Music.
- Abandon All Hope (2001)
- Steel Says Last (2011)
Складанкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Immortal Dancing Hits - Golden Ballads vol.1 (1996) — «Misterious»
- Music Pause - Golden Ballads vol.2 (1997) — «Twilight Sun»
- Tops Of The Devil - Golden Ballads vol.3 (1997) — «The Eerie»
- Ebony Birds (1999)
- A Tribute to Ария (2001) — «Power And Reason»
- Hard Life Heavy Music (2001) — «Ухвала сонца» («Praise Of Sun»)
- The Anthology (2004)
- The Greatest Arrows (2005)
Кліпы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «When Life Ends» (1994)
- «Beyond Praying» (1994)
- «The Eerie» (1998)
- «An Eye For An Eye» (1998)
- «Civilization» (2001)
- «Rising Arrows» (2011)
Іншае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Demolition Tape (дэма) (1992)
- The Eerie (дэма) (1993)
- Canticles (дэма) (1994)
- The Turns (прома) (1995)
- Twilight Lives 94-97 (відэа) (1997)
- Варта Вежы Багоў (трыб’ют) (2005)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Д.П. «GODS TOWER» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 82–83. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Заява аб распадзе гурту (рас.)
- ^ Олег Климов; Сергей Шаруба. Убить N.R.M., или К неутешительным итогам музыкального года (рас.). Музыкальная газета. Праверана 2020-09-11 г. Архіўная копія ад 2020-09-11 г.
- ^ Легендарныя Gods Tower вяртаюцца на сцэну: «Выступім ужо гэтым летам!» // Generation.by, 14 траўня 2010 г.
- ^ Gods Tower у «Залі славы беларускага року» // «Tuzin.fm», 03 чэрвеня 2010 г.
- ^ Адноўлены Gods Tower запісаў відэа-зварот да прыхільнікаў // Generation.by, 22 траўня 2010 г.