Перайсьці да зьместу

Зьміцер Сасноўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьміцер Сасноўскі

лац. Źmicier Sasnoŭski
Дата нараджэньня 22 лістапада 1974(1974-11-22) (49 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак музыка, гісторык, прадусар, вырабнік музычных інструмэнтаў, дудар
Месца працы
Узнагароды

Зьміцер Сасноўскі[a] (22 лістапада 1974, Гомель) — беларускі гісторык і музыка. Папулярызатар сярэднявечнай беларускай музыкі. Майстар старадаўніх музычных інструмэнтаў. Ляўрэат міжнароднага фальклёрнага фэстывалю ў Паставах (1999 год), Нацыянальнай музычнай прэміі (2013 год).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьміцер Сасноўскі на пратэсьце ў Менску, 30 жніўня 2020 г.

У 1992—1994 гадох старшыня Гомельскай арганізацыі Талака. Кіраўнік трэнавальнага працэсу ў Гомельскім аддзеле Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў.

У 1996 годзе скончыў гістарычна-юрыдычны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, у 1997 годзе — Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы (спэцыяльнасьць філязофія).

У 1996—2000 гадох выкладаў на катэдры філязофіі і культуралёгіі Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 2001—2009 гадох загадваў інфармацыйным аддзелам Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына».

З 1999 году заснавальнік і лідэр музычнага гурта сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса».

У 2015—2017 гадох загадваў гістарычным музэем Дукорскага маёнтку.

У 2020 годзе браў удзел у пратэстах супраць фальсыфікацыі выбараў, гвалту і беззаконьня, за што арыштоўваўся рэжымам Лукашэнкі[1].

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сасноўскі Дз. Пра ідэнтыфікацыю тэрміна «літва» ў канцы ХІІ-ХІІІ стст. // БГЧ. № 2. 1999.
  • Гісторыя беларускай музычнай культуры XIX—XX стст. Менск, 2012.
  • Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага. Менск, 2010.
  • Гісторыя беларускай музычнай культуры ад першабытнасці да канца XVIII ст. Менск, 2010.
  • Гісторыя беларускіх музычных уплываў. Менск, 2009.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Поўнае імя — Дзьмітры Алегавіч

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага: біябібліяграфічны даведнік / С. Марозаў. — Горадня — Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]