Перайсьці да зьместу

Тэатральны куфар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Тэатральны куфар»
Гады ад 2003 году
Краіна Беларусь
Горад Менск
Мова(-ы) Беларуская, ангельская, расейская
Жанр п’еса
Тэматыка тэатар
Лэйбл Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт

«Тэатра́льны ку́фар» — міжнародны фэстываль студэнцкіх тэатраў, які штогод ладзіцца Беларускім дзяржаўным унівэрсытэтам з 2003 року. Дэвіз фэстывалю — «Традыцыі. Пошук. Экспэрымэнт». Штогод пастаноўкі фэстывалю наведваюць каля 12 тыс. гледачоў. На пачатак 2015 г. за 11 гадоў існаваньня ў фэстывалі бралі ўдзел тэатральныя студэнцкія калектывы з 60 краінаў сьвету[1].

Год Краіна ВНУ Тэатар Спэктакль
2015 Беларусь (Менск) Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры і мастацтваў Тэатральная майстэрня «Студыёзусы» «Вій»(ru) (2012, Натальля Варажбіт)[2]
2014 Іран (Тэгеран) Тэатар «Папіён» Крэслы(fr)“ (1952, Эжэн Ёнэско)[3]
2013 Беларусь (Менск) Рэспубліканскі цэнтар нацыянальных культураў Беларусі Трупа «Тэатральны квадрат» «Мэнш-чалавек» (2006, Андрэй Шыманскі)[4]
2012 Летува (Вільня) Віленскі ўнівэрсытэт дастасоўных навук Тэатар «ПС09» «Вечар з Чэхавым» (1959, Канстанцін Ліхачоў)[5]
2011 Расея (Екацярынбург) Тэатар-студыя «Галёрка» «Гупёшка» (2003, Васіль Сігараў(ru))[6]
2010 Ангельшчына (Бат, графства Сомэрсэт) Унівэрсытэт Бат-Спа(en) Тэатар «Рэмінгтанскі праект» «Чырвоны пакой» (1979, Анджэла Картэр)[7]
2009 Беларусь (Менск) Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт Драматычны тэатар «На бальконе» «Зімы ня будзе» (2005, Віктар Альшанскі(ru))[8]
2008 Расея (Масква) Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт Маскоўскі адчынены студэнцкі тэатар(ru) «Сірано»(fr) (1897, Эдмон Растан)[9]
2007 Беларусь (Менск) Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры і мастацтваў Тэатар-студыя «Сёмы паверх» «Сьвінскія выбрыкі» (2006, Аляксандар Богдан)[10]
2006 Летува (Вільня) Віленскі тэхнічны ўнівэрсытэт(lt) Тэатар-студыя «Палепэ» «Касьцюм»(en) (1958, Рэй Брэдбэры)[11]
2005 Беларусь (Полацак, Віцебская вобласьць) Дом культуры Полацка Тэатар «Пілігрым» «Не пакідай мяне» (2005, Аляксей Дудараў)
2004 Расея (Пецярбург) Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны ўнівэрсытэт Цэнтар эстэтычнага выхаваньня і разьвіцьця асобы «Казка»(en) (1926, Уладзімер Набокаў)[12]

29 верасьня 2004 г. у будынку Ліцэю БДУ (Менск, вул. Ульянаўская, д. 8) пачаўся першы фэстываль «Тэатральны куфар», у якім да 3 кастрычніка паўдзельнічалі 11 тэатраў[13] з 4 краінаў Эўропы (Ангельшчына, Беларусь, Расея і Швайцарыя)[14]. На адкрыцьці фэстывалю яго ўдзельнікаў вітаў рэктар БДУ Васіль Стражаў[15]. Мастацкім кіраўніком фэсту выступіў Сяргей Турбан. 27 верасьня 2005 г. у Ліцэі БДУ ўрачыста адкрылі 2-і Міжнародны фэстываль студэнцкай тэатральнай творчасьці «Тэатральны куфар». Да 2 кастрычніка 2005 г. у фэстывалі паўдзельнічалі тэатры з 6 краінаў Эўропы (Беларусь, Гішпанія, Летува, Расея, Славенія і Швайцарыя) і 1 краіны Афрыкі (Нігерыя). Выступленьні прайшлі на пляцоўках Ліцэя БДУ, філялягічнага факультэта БДУ і ў галоўным корпусе Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўнівэрсытэту[16].

6-11 кастрычніка 2008 г. адбыўся 5-ы Міжнародны фэстываль студэнцкіх тэатраў «Тэатральны куфар», на якім 19 студэнцкіх тэатраў з 9 краінаў Эўропы (Беларусь, Летува, Нідэрлянды, Нямеччына, Расея, Сэрбія, Украіна, Францыя і Эстонія) і 1 краіны Азіі (Ізраіль) выступілі з 20 спэктаклямі. Адбор ажыцьцяўляўся з амаль 50 заявак на ўдзел. Трупы тэатраў налічвалі каля 300 актораў. Журы ўлучала прадстаўнікоў з 5 дзяржаваў Эўропы (Беларусь, Брытанія, Латвія, Славенія, Францыя) і 2 дзяржаваў Паўночнай Амэрыкі (ЗША, Канада). На чале журы стаяў старшыня Міжнароднай асацыяцыі ўнівэрсытэцкіх тэатраў (МАУТ) Жан-Жак Ляру (Канада). У сувязі з працягам бясплатнага допуску гледачоў у Ліцэі БДУ спэктаклі праходзілі пры перапоўненых залах (звыш 500 месцаў). На закрыцьці фэстывалю 11 кастрычніка 2008 г. выдалі па-беларуску і па-ангельску зборнік «Бібліятэчка» з 5 п’есамі беларускіх драматрургаў, якія раней не друкаваліся[17]. Агульны лік гледачоў склаў каля 12 тыс. чалавек[18].

28 верасьня — 3 кастрычніка 2009 г. прайшоў 6-ы Міжнародны фэстываль «Тэатральны куфар», на якім паказалі 22 пастаноўкі тэатраў з 11 краінаў Эўропы (Ангельшчына, Беларусь, Бэльгія, Латвія, Летува, Нямеччына, Польшча, Расея, Славенія, Сэрбія і Эстонія), 2 краінаў Азіі (Іран, Турэччына) і 1 краіны Паўночнай Амэрыкі (Мэксыка)[19]. Сярод пастановак адсутнічалі спэктаклі на беларускай мове[20]. 27 верасьня — 2 кастрычніка 2010 г. на 7-ым фэстывалі «Тэатральны куфар» беларускамоўныя спэктаклі адсутнічалі паўторна, хоць удзел бралі 4 тэатры зь Беларусі. Агулам прыехалі тэатры з 16 краінаў[21].

25 верасьня — 2 кастрычніка 2011 г. адбыўся 8-ы фэстываль «Тэатральны куфар» з удзелам 29 тэатраў з 12 краінаў Эўропы (Беларусь, Латвія, Летува, Нідэрлянды, Нямеччына, Польшча, Расея, Славенія, Сэрбія, Украіна, Харватыя і Эстонія), 2 краінаў Азіі (Грузія, Ізраіль), 1 краіны Афрыкі (Марока) і 1 краіны Паўднёвай Амэрыкі (Бразылія). Упершыню на фэстывалі ўвялі платныя квіткі па 10 тыс. рублёў ($1,77)[22] за месца незалежна ад разьмяшчэньня ў залі. З 13 пастановак ад тэатраў Беларусі на беларускай мове прайшлі 2 (15%): «Афарызм» паводле Ўладзімера Караткевіча (Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт) і «Ігрышча» паводле Якуба Коласа (Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт)[23]. У 2011 року фэстываль стаў уладальнікам срэбнага мэдалю прафэсійнага конкурсу «Брэнд году».

2-6 ліпеня 2012 г. 9-ы фэстываль прайшоў з удзелам тэатраў з 6 краінаў Эўропы (Баўгарыя, Беларусь, Летува, Расея, Украіна, Францыя), 3 краінаў Азіі (Грузія, Кітай, Філіпіны) і 2 краінаў Амэрыкі (ЗША, Уругвай). З 70 спэктакляў адбор для паказу прайшлі 13 заявак. Цана ўваходнага квітка склала 23 тыс. рублёў[24] ($2,76). 4 ліпеня 2012 г. у Палацы культуры прафсаюзаў тэатар БДУ «На бальконе» прадставіў беларускамоўную пастаноўку «Кругі» («Колы») паводле п’есы Ўладзімера Боські[25]. Фэстываль упершыню прайшоў улетку для спалучэньня з адначасным 9-м Сусьветным кангрэсам Міжнароднай асацыяцыі ўнівэрсытэцкіх тэатраў (МАУТ) у Менску, на які зьехаліся прадстаўнікі 35 краінаў[26]. 23-28 верасьня 2013 г. 10-ы «Тэатральны куфар» адбыўся пры ўдзеле тэатраў з 14 дзяржаваў Эўропы (Беларусь, Бэльгія, Брытанія, Грэцыя, Латвія, Летува, Македонія, Малдова, Нямеччына, Польшча, Расея, Славенія, Францыя і Эстонія), 3 дзяржаваў Азіі (Банглядэш, Грузія, Турэччына) і 1 дзяржавы Паўночнай Амэрыкі (Канада). На фэстывалі паставілі 28 спэктакляў. У выніку за 10 гадоў удзельнікамі фэстывалю сталі тэатры з 55 краінаў[27].

На пачатак 2015 г. за 11 гадоў існаваньня ў фэстывалі бралі ўдзел тэатральныя студэнцкія калектывы з 60 краінаў сьвету[1].

  1. ^ а б Заяўкі на міжнародны фэстываль «Тэатральны куфар-2015» прымаюцца да 1 мая // БелТА, 22 студзеня 2015 г. Праверана 14 ліпеня 2016 г.
  2. ^ Надзея Нікалаева. Гэты неўміручы «Вій» // Зьвязда : газэта. — 12 сьнежня 2015. — № 241 (28099). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Захар Шчарбакоў. Гран-пры фэстывалю «Тэатральны куфар» атрымаў спэктакль «Крэслы» іранскага тэатра «Папіён» // БелаПАН, 29 верасьня 2014 г. Праверана 14 ліпеня 2016 г.
  4. ^ Марына Носава. Гран-пры фэстывалю «Тэатральны куфар — 2013» атрымаў беларускі спэктакль «Мэнш-Чалавек» // БелаПАН, 30 верасьня 2013 г. Праверана 14 ліпеня 2016 г.
  5. ^ Анастасія Янушэўская. Гран-пры 9-га фэстывалю «Тэатральны куфар» атрымаў тэатар Унівэрсытэта прыкладных навук з Вільні // БелаПАН, 9 ліпеня 2012 г. Праверана 14 ліпеня 2016 г.
  6. ^ БелаПАН. Галоўны прыз «Тэатральнага куфра» атрымалі расіяне // Беларускія навіны, 2 кастрычніка 2011 г. Праверана 14 ліпеня 2016 г.
  7. ^ Вольга Чайкоўская. Новыя зьвесткі пра чалавека // Чырвоная зьмена. — 6 кастрычніка 2010. — № 37 (15640). — С. 1-2.
  8. ^ Тацяна Дарашчонак. Гран-пры фэстывалю «Тэатральны куфар — 2009» атрымаў спэктакль тэатра БДУ // БелаПАН, 5 кастрычніка 2009 г. Праверана 14 ліпеня 2016 г.
  9. ^ Тацяна Дарашчонак. Галоўную ўзнагароду міжнароднага фэстывалю студэнцкіх тэатраў «Тэатральны куфар — 2008» атрымаў тэатар МДУ // БелаПАН, 13 кастрычніка 2009 г. Праверана 13 ліпеня 2016 г.
  10. ^ Надзея Нікалаева. «Сьвінскія выбрыкі» // Чырвоная зьмена. — 19 кастрычніка 2007. — № 43 (15494). — С. 2.
  11. ^ Надзея Нікалаева. «Тэатральны куфар-2006» вызначыў пераможцаў // Зьвязда. — 13 кастрычніка 2006. — № 225 (25814). — ISSN 1990-763x.
  12. ^ Скрынка Пандоры // Наша ніва : газэта. — 8 кастрычніка 2004. — № 37 (395). — С. 1, 13. — ISSN 1819-1614.
  13. ^ Вікторыя Аскера. Чараўніцтва і дэмакратызм маладога тэатра // Літаратура і мастацтва : газэта. — 11 сьнежня 2015. — № 49 (4849). — С. 1, 8. — ISSN 0024-4686.
  14. ^ Тэгеранскі тэатар «Папіён» атрымаў Гран-пры фэстывалю «Тэатральны куфар» // БелТА, 29 верасьня 2014 г. Праверана 14 ліпеня 2016 г.
  15. ^ Фотагалерэя 2004 // «Тэатральны куфар», 2012 г. Праверана 14 ліпеня 2016 г.
  16. ^ Марыя Касьцюковіч. 7 краін у адным «Куфры» // Зьвязда. — 30 верасьня 2005. — № 190 (25522).
  17. ^ Дар’я Прышчэпава. Маленькі юбілей вялікага фэстывалю // Чырвоная зьмена. — 17 кастрычніка 2008. — № 41 (15545). — С. 1.
  18. ^ Кацярына Саладуха. Міжнародны фэстываль студэнцкіх тэатраў «Тэатральны куфар» // Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, 4 кастрычніка 2009 г. Праверана 14 ліпеня 2016 г.
  19. ^ Надзея Нікалаева. Гран-пры «Тэатральнага куфра» — у беларусаў // Чырвоная зьмена. — 9 кастрычніка 2009. — № 38 (15592). — С. 1.
  20. ^ У праграме фэстывалю «Тэатральны куфар» няма ніводнага спэктакля на беларускай мове // БелаПАН, 28 верасьня 2009 г. Архіўная копія ад 29 верасьня 2009 г. Праверана 14 ліпеня 2016 г.
  21. ^ Андрэй Сьмятаньнікаў. «Тэатральны куфар»: зноў беларускай мовы няма // Generation.by, 20 верасьня 2010 г. Праверана 14 ліпеня 2016 г.
  22. ^ Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2011 год (верасень - 5642,01 руб. за даляр) // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, 2012 г. Праверана 14 ліпеня 2016 г.
  23. ^ Алесь Безухер. Фэст «Тэатральны куфар» стаў платным // Generation.by, 20 верасьня 2011 г. Праверана 14 ліпеня 2016 г.
  24. ^ Вераніка Молакава. Душа ў куфры // Чырвоная зьмена. — 5 ліпеня 2012. — № 12 (15698). — С. 3.
  25. ^ Фэстываль студэнцкіх тэатраў Тэатральны куфар 2012 (поўны расклад) // Альтэрнатыўная моладзевая плятформа, 18 чэрвеня 2012 г. Праверана 14 ліпеня 2016 г.
  26. ^ І звон, і джаз // Культура : газэта. — 23 чэрвеня 2012. — № 25 (1048).
  27. ^ Анастасія Салановіч. Пачаўся прыём заявак на ўдзел у фэстывалі «Тэатральны куфар» // БелаПАН, 11 студзеня 2014 г. Праверана 14 ліпеня 2016 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]