Белая вежа (фэст)
Каардынаты: 52°5′26″ пн. ш. 23°41′9″ у. д. / 52.09056° пн. ш. 23.68583° у. д.
«Белая вежа» | |
Гады | з 1996 году |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Горад | Берасьце |
Мова(-ы) | беларуская, расейская |
Жанр | спэктакль |
Псэўданім | «Вежа» |
Тэматыка | тэатар |
Лэйбл | Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь |
«Белая вежа» — міжнародны тэатральны фэстываль Беларусі, заснаваны ў 1996 годзе ў Камянцы (Берасьцейская вобласьць), які штогод праходзіць у Берасьці[1].
Ёсьць найстарэйшым штогадовым тэатральным фэстам Беларусі[2]. Яго арганізатарам зьяўляецца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь[3]. Ладзіцца на некалькіх памостках: на 2 у Берасьцейскім акадэмічным тэатры драмы, у абласным грамадзка-культурным цэнтры, у парку і на плошчы Леніна. У ходзе фэстывалю ўручаецца да 10 узнагародаў, у тым ліку лялечным тэатрам.
Пераможцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]№ | Дата | Спэктакль | Тэатар | Краіна |
23 | 2018 г., верасень | «Як загінуў Гуска» | Кіеўскі акадэмічны тэатар лялек | Украіна[4] |
22 | 2017 г., 8—17 верасьня | «Скрыпка Ротшыльда» | Маскоўскі тэатар юнага гледача | Расея[5] |
21 | 2016 г., 9—16 верасьня | «Чайка» (Яраслаў Федарышын) | Львоўскі акадэмічны тэатар «Уваскрэсеньне» | Украіна[6] |
20 | 2015 г., 11—19 верасьня | — | — | — |
19 | 2014 г., 12—19 верасьня | «Кніга Ёва» (Някрошус) | Тэатар «Мена Фортас» (Вільня) | Летува[7] |
18 | 2013 г., 7—14 верасьня | |||
17 | 2012 г., 7—14 верасьня | |||
16 | 2011 г., 9—16 верасьня | «Раскіданае гняздо» (Янка Купала) | Берасьцейскі акадэмічны тэатар драмы | Беларусь[8] |
15 | 2010 г., 11—18 верасьня | «Калека з вострава Інішман» (Марцін МакДонах) | Пермскі тэатар «Каля моста» | Расея[9] |
14 | 2009 г., 5—12 верасьня | «Гогаль. Вечары» (Уладзімер Панкоў) | Расея[10] | |
13 | 2008 | |||
12 | 2007 г., 8—14 верасьня | «Вішнёвы сад» | Львоўскі тэатар «Уваскрэсеньне» | Украіна[11] |
11 | 2006 г. | «Адвечная песьня» | Беларускі нацыянальны тэатар лялек | Беларусь[12] |
10 | 2005 | |||
9 | 2004 | |||
8 | 2003 | |||
7 | 2002 | |||
6 | 2001 | |||
5 | 2000 | |||
4 | 1999 | |||
3 | 1998 | |||
2 | 1997 | |||
1 | 1996 |
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2007 годзе на 13-й «Белай вежы» тэатры з 23 краінаў спаборнічалі за 13 узнагародаў[13].
У верасьні 2009 году на 14-м фэсьце выступіла 25 тэатраў з 4 краінаў Азіі (Азэрбайджану, Армэніі, Ірану і Таджыкістану) і 5 краінаў Эўропы, у тым ліку 4 з 5 суседніх: Летувы, Польшчы, Расеі, Украіны і Малдовы[2]. У верасьні 2010 году 15-ы фэст «Белая вежа» сабраў 37 тэатраў з 21 краіны. Яго арганізатарам ад заснаваньня выступала Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь[3].
У верасьні 2012 году на 17-м фэстывалі «Белая вежа» выступілі тэатры з 5 краінаў Азіі (Азэрбайджану, Армэніі, Ізраілю, Ірану і Японіі) і 5 краінаў Эўропы, у тым ліку трох з 5 суседніх: Польшчы, Украіны і Расеі, Малдовы і Эстоніі. Пагатоў з Расеі прыехала 9 тэатральных калектываў[14].
7—14 верасьня 2013 году прайшоў 18-ы фэст «Белая вежа». У ім удзельнічалі 23 тэатры, якія паказалі 24 спэктаклі на 8 мовах. Тэатральныя калектывы прыехалі з 13 краінаў: 4 краінаў Азіі — Азэрбайджану, Армэніі, Ізраілю і Японіі; 1 краіны Афрыкі — Эгіпту; 8 краінаў Эўропы, у тым ліку 4 з 5 суседніх — Летувы, Польшчы, Расеі і Ўкраіны, Грэцыі, Славаччыны, Чэхіі і Швэцыі. Паказы адбыліся на 5 сцэнах: у 2 залях Берасьцейскага акадэмічнага тэатру драмы, абласным грамадзка-культурным цэнтры, парку і на плошчы Леніна. Усе квіткі распрадалі за 2 тыдні, цэны на якія даходзілі да 200 000 рублёў ($22). Пагатоў арганізацыйны камітэт ажыцьцявіў адбор да ўдзелу сярод 210 заявак. Найбольшую колькасьць спэктакляў паставілі тэатры Беларусі і Польшчы[11].
У верасьні 2014 году адбыўся 19-ы фэстываль, на якіх тэатры з 13 краінаў паказалі 25 спэктакляў. Квіткі каштавалі ад 40 000 ($4,42) да 250 000 рублёў[15] ($27,6). На юбілейную 20-ю «Белую вежу» ў 2015 годзе запрасілі 12 пераможцаў мінулых гадоў. Сярод звыш 100 заявак на ўдзел выбралі новыя тэатры. За 9 дзён на 6 пляцоўках паказалі 22 спэктаклі з 13 краінаў, якія наведалі 7,5 тысячаў гледачоў. Упершыню ў фэстывалі ўдзельнічалі прадстаўнікі Тунісу, адкуль прыехаў тэатар «Новы погляд» з пастаноўкай «Д-Сізіф»[1]. Сярод 22 паказаных спэктакляў 7 былі беларускімі[16].
9—16 верасьня 2016 году на 20-м фэсьце «Белая вежа» выступілі 26 тэатраў з 17 краінаў. Сярод іх упершыню выступіла тэатральная трупа з Туркмэністану (Дзяржаўны расейскі драматычны тэатар). Квіткі каштавалі ў сярэднім 10 дэнамінаваных рублёў ($5) і пакрылі звыш 70 % выдаткаў на фэст. Рэшу забясьпечылі спонсары і скарб Берасьцейскай вобласьці[17]. У верасьні 2017 году на 22-м фэстывалі паказалі 28 спэктакляў з 14 краінаў. Зь іх 11 атрымалі дыплёмы[5].
За 23 гады існаваньня фэсту «Белая вежа» ў Берасьці яго ўдзельнікамі сталі тэатры з 58 краінаў, у тым ліку з Афрыкі (Альжыр і Туніс) і Паўднёвай Амэрыкі (Вэнэсуэла)[18].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Надзея Бунцэвіч. Іспыт на стабільнасьць здабыткаў // Культура : газэта. — 25 верасьня 2015. — № 39 (1217).
- ^ а б Тацяна Команава. «Белая вежа»: варыяцыі прачытаньня // Культура : газэта. — 19 верасьня 2009. — № 38 (906).
- ^ а б Тацяна Команава. «Белая вежа»: ня толькі Берасьце // Культура : газэта. — 11 верасьня 2010. — № 37 (957).
- ^ Надзея Бунцэвіч. Каардынаты «Вежы» // Культура : газэта. — 22 верасьня 2018. — № 38 (1373).
- ^ а б Надзея Бунцэвіч. Аглядная «Вежа» // Культура : газэта. — 22 верасьня 2010. — № 38 (1321).
- ^ Алена Мальчэўская. «Белая Вежа» як сыстэма каардынат // Літаратура і мастацтва : газэта. — 30 верасьня 2016. — № 39 (4890). — С. 13. — ISSN 0024-4686.
- ^ Сьвятлана Яскевіч. Выпрабаваньне каханьнем і пакутамі // Зьвязда : газэта. — 23 верасьня 2014. — № 180 (27790). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
- ^ Тацяна Команава. Птушкі і гнёзды // Культура : газэта. — 24 верасьня 2011. — № 39 (1010).
- ^ Сьвятлана Яскевіч. Сапраўднае і прывіднае // Зьвязда : газэта. — 18 верасьня 2018. — № 179 (28795). — С. 1, 5. — ISSN 1990-763x.
- ^ Тацяна Команава. Які фарватар у «Белай вежы» // Культура : газэта. — 18 верасьня 2010. — № 38 (958).
- ^ а б Сьвятлана Яскевіч. Фэстываль без журы // Зьвязда : газэта. — 7 верасьня 2013. — № 168 (27533). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
- ^ «Белая вежа» - 2015 // Тэлерадыёкампанія «Берасьце», 15 верасьня 2015 г. Праверана 29 кастрычніка 2018 г.
- ^ Тацяна Команава. «Белая вежа-2007»: яднаньне клясыкі і крэатыву // Культура : газэта. — 29 верасьня 2010. — № 38-39 (804-805).
- ^ Тацяна Команава. Верасень — гэта «Белая вежа» // Культура : газэта. — 11 жніўня 2012. — № 32 (1054).
- ^ Яна Сьветава. Пачаўся электронны заказ білетаў // Зьвязда : газэта. — 21 жніўня 2014. — № 157 (27767). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
- ^ Надзея Бунцэвіч. Беларусь на карце «Вежы» // Культура : газэта. — 25 верасьня 2015. — № 40 (1218).
- ^ Сьвятлана Яскевіч. Ён ёсьць у Берасьці // Зьвязда : газэта. — 7 верасьня 2016. — № 172 (28282). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
- ^ Тацяна Арлова. Берасьцейская мазаіка // Літаратура і мастацтва : газэта. — 28 верасьня 2018. — № 38 (4993). — С. 13. — ISSN 0024-4686.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Белая вежа» // Газэта «Зьвязда», 18 верасьня 2018 г. Праверана 29 кастрычніка 2018 г.