Пагоня (мастацкая суполка)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Творчая суполка «Пагоня» была створаная ў 1990 годзе ў складзе Саюзу мастакоў Беларусі.

Прыдумалі і пасьпяхова рэалізавалі яе ў знакамітай майстэрні «На паддашку» Аляксей Марачкін, Яўген Кулік, Віктар Маркавец, Мікола Купава, браты Ўладзімер і Міхась Басалыгі.

Сябры суполкі амаль штогод ладзяць выставы сваіх прац, частку зь якіх здымаюць па патрабаваньню чыноўнікаў. В 2015 годзе былі зьнятыя 3 творы: жывапісныя палотны Алеся Мары «Двубой, альбо супраціў двухгаловаму мутанту», Алеся Пушкіна «Памяці беларусаў, загінулых за Ўкраіну» і партрэт амэрыканскай мастачкі беларускага паходжаньня Галіны Русак работы Віктара Маркаўца. Прычым, апошняе палатно зьнялі толькі за тое, што фон карціны нагадаў цэнзаршы бел-чырвона-белы сьцяг[1].

Кіраўнікі суполкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэта аб’яднаньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разьвіцьцё нацыянальнага мастацтва, захаваньне яго пераемнасьці, узбагачэньне традыцыяў, зьберажэньне і памнажэньне мастацкіх набыткаў культурна-гістарычнай спадчыны. Усё дзеля абуджэньня нацыянальнай самасьвядомасьці народу, ягонага духоўнага, культурнага і дзяржаўнага адраджэньня.

Сябры суполкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сябрамі суполкі былі выбітныя беларускія мастакі розных пакаленьняў, сярод іх

У 2016 годзе сябрамі творчай суполкі «Пагоня» — крыху больш за паўсотні беларускіх масткоў[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]