BelarusDocs
BelarusDocs | |
Гады | ад 2016 г. |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Тэматыка | Кіно |
BelarusDocs — анлайн-фэстываль актуальнага беларускага дакумэнтальнага кіно. Праграма анлайн-фэстывалю фармуецца з фільмаў, зьнятых беларускімі рэжысэрамі на беларускую тэматыку. Праводзіцца з 2016 года.
Анлайн-фэстываль BelarusDocs
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]BelarusDocs-2016
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы анлайн-фэстываль беларускага дакумэнтальнага кіно BelarusDocs прайшоў на партале TUT.BY з 4 па 10 кастрычніка 2016 года. На працягу тыдня інтэрнэт-карыстальнікі мелі магчымасьць глядзець найбольш адметныя беларускія негульнявыя фільмы, зьнятыя за апошнія тры гады, фільмы-удзельнікі і пераможцы вядучых кінафэстываляў Эўропы і краін СНД:
- «Алмаз» (2013; рэжысэр — Віктар Асьлюк)
- «Госьці» (2015; рэжысэр — Андрэй Куціла)
- «Дудар» (2014; рэжысэр — Юрый Цімафееў)
- «Мяжа Нарвілішак» (2014; рэжысэр — Дзьмітрый Махамет)
- «Не адзін» (2014; рэжысэрка — Вольга Дашук)
- «Вялікдзень» (2015; рэжысэрка — Дар’я Юркевіч)
- «Скрыжаваньне» (2014; рэжысэрка — Настасься Мірашнічэнка)[1]
За 7 дзён фэстывалю фільмы сабралі больш чым 4,5 тысячы праглядаў. Фільмы праграмы глядзелі не толькі ў Беларусі (беларуская аўдыторыя склала 88 %), але таксама ў 36 краінах сьвету, найчасьцей — у Расеі, ЗША і Польшчы.
Найбольш папулярным фільмам сярод інтэрнэт-аўдыторыі стала «Скрыжаваньне» Настасьсі Мірашнічэнкі — 1060 праглядаў за адны содні трансляцыі. Самыя высокія адзнакі ад гледачоў TUT.BY атрымалі фільмы «Мяжа Нарвілішак» (9 пунктаў з 10), «Скрыжаваньне» (8,8 пункта) і «Не адзін» (8,3 пункта)[2].
BelarusDocs-2018
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Другі анлайн-фэстываль BelarusDocs, як і папярэдні, прайшоў на пляцоўцы вядучага інтэрнэт-парталу Беларусі — TUT.BY 1-7 сакавіка 2018 года.
На працягу тыдня інтэрнэт-аўдыторыя змагла пазнаёміцца з сям’ю фільмамі: работамі як дзяржаўнай Студыі дакумэнтальнага кіно «Летапіс», так і незалежных аўтараў, як тытуляваных кінадзеячаў, так і маладых рэжысэраў новага пакаленьня. Кожны з сямі фільмаў быў даступны на працягу адных сутак у HD-якасьці з ангельскімі субцітрамі.
Праграма BelarusDocs-2018:
- «Няхай жыве Маленькі прынц» (2016; рэжысэрка — Эва-Кацярына Махава)
- «Фанат» (2017; рэжысэр — Андрэй Кудзіненка)
- «Агмень» (2017; рэжысэр — Юрый Цімафееў)
- «Сяргей Плыткевіч. Чалавек з фотаапаратам» (2017; рэжысэрка — Вольга Дашук)
- «Мінск…Орша…Мінск…» (2016; рэжысэрка — Юлія Ралко)
- «Янка Купала» (2017; рэжысэр —Віктар Аслюк)
- «25» (2016; рэжысэр — Андрэй Куціла)[3]
Як і падчас першага фэстывалю, за 7 дзён фільмы сабралі больш за 4,5 тысячы праглядаў. Фільмы праграмы глядзелі пераважна ў Беларусі (88 % аўдыторыі), але таксама ў 57 краінах сьвету, найчасцей — у Расеі, ва Украіне і ў Польшчы.
Найбольш папулярным фільмам сярод інтэрнэт-аўдыторыі стаў «Фанат» Андрэя Кудзіненкі — 1269 праглядаў за адны содні трансляцыі.
BelarusDocs-2020
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Трэці анлайн-фэстываль прайшоў з 7 па 13 красавіка на афіцыйным сайце belarusdocs.com. У праграме было сем фільмаў беларускіх аўтараў пра беларускую рэчаіснасьць.
Праграма BelarusDocs-2020:
- «Трэнэр» (2019; рэжысэрка — Вольга Абрамчык)
- «Дэбют» (2017; рэжысэрка — Настасься Мірашнічэнка)
- «Лебедзі» (2018; рэжысэрка — Галіна Адамовіч)
- «Перазімаваць» (2017; рэжысэрка — Эва-Кацярына Махава)
- «Цар гары» (2017; рэжысэр — Андрэй Куціла)
- «Фальклор і жыцьцё» (2020; рэжысэр — Юрый Цімафееў)
- «Полацкі вальс» (2019; рэжысэрка — Вольга Дашук)[4]
Фільмы праграмы сабралі больш за 6,4 тысячы праглядаў. Упершыню былі адзначаны фільмы пераможцы: сярод прафэсійнага і глядацкага журы. У абодвух намінацыях перамогу атрымаў фільм Настасьсі Мірашнічэнкі «Дэбют».
Глядацкае журы складалася з 32 аматараў кіно з Беларусі, Польшчы, Расеі, Украіны, Германіі і Швэйцарыі. Тройка найлепшых фільмаў па вэрсіі гледачоў:
- «Дэбют» — 9,0
- «Трэнэр» — 8,0
- «Полацкі вальс» — 7,8[5]
У складзе прафэсійнага журы былі вядучы тэарэтык дакумэнтальнага кіно з ЗША Майкл Рынаў (Michael Renov), дырэктар праграм Адкрытага фэстывалю дакумэнтальнага кіно “Расея” (Екацярынбург) Іна Дзямежка, беларускі кінакрытык Антон Сідарэнка, беларускі гісторык і тэарэтык выяўленчых мастацтваў Сяргей Харэўскі, выкладчык кінадысцыплін Крысцін Экам (Christine Acham). Яны адзначылі наступныя фільмы фэстывалю:
- «Дэбют» — 9,0
- «Трэнэр» — 8,3
- «Лебедзі» — 7,6[6]
Наступны анлайн-кінафэстываль BelarusDocs плянуецца на красавік 2021 года.
Спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт BelarusDocs
- Старонка BelarusDocs у Facebook
- Youtube-канал BelarusDocs
- Telegram-канал BelarusDocs
- Instagram-канал BelarusDocs
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Онлайн-фестиваль белорусского документального кино BELARUSDOCS
- ^ 4,5 тысячи зрителей по всему миру. Фестиваль BelarusDocs глазами тех, кто посмотрел все фильмы, TUT.BY
- ^ https://web.archive.org/web/20190831171429/http://afisha.tut.by/news/anews/582882.html
- ^ https://web.archive.org/web/20200326141903/https://belarusdocs.com/program/
- ^ https://t.me/belarusdocs/46
- ^ https://t.me/belarusdocs/45