Перайсьці да зьместу

Аляксей Аляксандравіч Волкаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Волкаў.
Аляксей Аляксандравіч Волкаў
Дата нараджэньня 7 верасьня 1973(1973-09-07) (51 год)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Месца працы
Узнагароды
мэдаль «За бездакорную службу» I ступені мэдаль «За бездакорную службу» II ступені мэдаль «За бездакорную службу» III ступені

Аляксе́й Алякса́ндравіч Во́лкаў (нар. 7 верасьня 1973, Менск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага камітэту судовых экспэртызаў Рэспублікі Беларусь, генэрал-маёр юстыцыі (2015).

У 1996 годзе скончыў Беларускі інстытут правазнаўства.

З 1996 года па 2011 год працаваў на розных пасадах у органах пракуратуры.

З 1 студзеня 2012 году па 23 ліпеня 2013 году працаваў начальнікам управы Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь па Менску.

23 ліпеня 2013 году прызначаны першым намесьнікам старшыні Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь[1].

9 кастрычніка 2020 году прызначаны старшынёю Дзяржаўнага камітэту судовых экспэртызаў Рэспублікі Беларусь[2].

  • мэдаль «За бездакорную службу» III ступені (2013)[3]
  • мэдаль «За бездакорную службу» II ступені
  • мэдаль «За бездакорную службу» I ступені (2018)[4]

Міжнародныя санкцыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

31 жніўня 2020 году Волкаў быў уключаны ў сьпіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію й забарона на ўезд у Летуву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяньнямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня й наступнае гвалтоўнае здушэньне мірнае пратэстаў»[5]. 6 лістапада 2020 году Волкава дадалі ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[6]. Пры абгрунтаваньні ўвядзеньня санкцыяў адзначалася, што ён як першы намесьнік старшыні Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь нясе адказнасьць за кампанію рэпрэсіяў і запалохваньня на чале з Камітэтам пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, у прыватнасьці, расьсьледаваньні супраць Каардынацыйнае рады й мірнае дэманстрантаў[7].

24 лістапада 2020 году да санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[8], а 11 сьнежня — і Швайцарыя[9]. Акрамя таго, 6 лістапада Волкаў трапіў пад санкцыі Вялікабрытаніі[10] й Канады[11].

  1. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 23 июля 2013 года № 322 «О назначении А. А. Волкова»
  2. ^ Лукашэнка прызначыў новага старшыню Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз
  3. ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 2013 года № 255 «Аб узнагароджанні медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступені»(недаступная спасылка)
  4. ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 верасня 2018 года № 365 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка)
  5. ^ Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. Поўны сьпіс Радыё Свабода Праверана 2021-09-08 г.
  6. ^ Евросоюз ввел санкции против Лукашенко и ряда белорусских чиновников (рас.). naviny.by (2020-11-06).
  7. ^ Consolidated text: Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (анг.). EUR-Lex(pl).
  8. ^ Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага Зьвязу(be) (2020-11-24). Праверана 2021-09-08 г.
  9. ^ Belarus: Federal Council extends scope of sanctions (анг.). Фэдэральная рада Швайцарыі(uk) (2020-12-11). Праверана 2021-09-06 г.
  10. ^ Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (анг.). Урад Вялікабрытаніі(sr)Праверана 2021-09-08 г.
  11. ^ Belarus sanctions (анг.). Урад Канады(pl) (2020-11-06). Праверана 2021-09-08 г.