Аляксандар Чарвякоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Аляксандр Чарвякоў»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Аляксандар Чарвякоў
Aliaksandr Čarviakoŭ.jpg
1-ы старшыня Савету народных камісараў БССР
18 сьнежня 1920 — 17 сакавіка 1924
Папярэднік: пасада заснаваная
Наступнік: Язэп Адамовіч
1-ы старшыня Цэнтральнага ваканаўчага камітэту БССР
18 сьнежня 1920 — 16 чэрвеня 1937
Наступнік: Міхаіл Стакун
Народны камісар па замежных справах БССР
1921 — ліпень 1923
Старшыня Прэзідыюму ЦВК СССР ад БССР
30 сьнежня 1922 — 16 ліпеня 1937
Папярэднік: пасада заснаваная
Наступнік: Міхаіл Стакун
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 8 сакавіка 1892(1892-03-08)
в. Дукорка, Ігуменскі павет, Менская губэрня, Паўночна-Заходні край, Расейская імпэрыя
Памёр: 16 чэрвеня 1937(1937-06-16)[1] (45 гадоў)
Менск, Беларуская ССР, СССР
Партыя: Усесаюзная камуністычная партыя (бальшавікоў) (з 1917 г.)
Дзеці: Дачка Соф'я
Адукацыя: Віленскі настаўніцкі інстытут(ru) (1915)

Алякса́ндар Рыго́равіч Чарвяко́ў (8 сакавіка [ст. ст. 25 лютага] 1892; цяпер в. Дукора, Пухавіцкі раён, Менская вобласьць, Беларусь16 чэрвеня 1937, Менск, цяпер Беларусь) — дзяржаўны дзяяч БССР, публіцыст.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У дзяцінстве пераехаў з бацькамі ў Віленскую губэрню (Паўночна-Заходні край), дзе скончыў гарадзкую вучэльню. У 1915 годзе скончыў Віленскі настаўніцкі інстытут, які з пачаткам Першай сусьветнай вайны ў 1914 г. перавялі ў Самару (цяпер Расея). У 1916 годзе сканчвае Аляксандраўскую вайсковую вучэльню(ru) (Масква). Служыў у войску (1915—1917). Уступіў у РКП(б) у траўні 1917 году. Прымаў актыўны ўдзел у бальшавіцкім перавароце ў Петраградзе 7 лістапада [ст. ст. 25 кастрычніка] 1917 году.

У 1917 адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі. Удзельнік 1-га Усебеларускага зьезду.

13 лютага 1918 году быў прызначаны камісарам па беларускіх справах (Белнацкам) пры Народным камісарыяце па справах нацыянальнасьцяў РСФСР. 1 студзеня 1919 году Чарвякоў разам зь іншымі чальцамі Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўраду Беларусі падпісаў Маніфэст аб абвяшчэньні Беларускай ССР. Падчас нядоўгага існаваньня Савецкай улады ў Беларусі ў 1919 году займаў пасаду наркаму асьветы ССР Літвы й Беларусі (студзень 1919 — 31 ліпеня 1920).

З аднаўленьнем Савецкай улады ў Беларусі ў 1920 годзе Чарвякоў быў прызначаны старшынём Менскага губрэвкаму, а затым Усебеларускага рэвкаму. Выканаўца абавязкаў старшыні Цэнтральнага выканаўчага камітэту (ЦВК) Беларускай ССР (1 жніўня 192018 сьнежня 1920), старшыня ЦВК Беларускай ССР (18 сьнежня 192016 чэрвеня 1937), cтаршыня Савету народных камісараў (СНК) Беларускай ССР (18 сьнежня 192017 сакавіка 1924), народны камісар па замежных справах Беларускай ССР (1921 — ліпень 1923).

30 сьнежня 1922 году I сэсія ЦВК СССР абрала Чарвякова, а таксама М. І. Калініна, Г. І. Пятроўскага й Н. Нарыманава сустаршынямі ЦВК СССР. Чалец Цэнтральнага бюро ЦК КП(б) Беларусі (25 лістапада 192010 лютага 1924), Часавага Беларускага бюро ЦК РКП(б) (4 лютага14 траўня 1924), ЦК КП(б) Беларусі (14 траўня 192416 чэрвеня 1937), Бюро ЦК КП(б) Беларусі (29 лістапада 192716 чэрвеня 1937).

Адначасна ў 1923—1925 гг. узначальваў Камісію ЦВК СССР па ўрэгуляваньні межаў між Расейскай СФСР і Ўкраінскай ССР. За 1924—1930 гг. вылучыў на дзяржаўныя пасады Беларускай ССР звыш 5000 чалавек[2].

На XVI зьезьдзе КП(б) Беларусі (чэрвень 1937) быў падвергнуты рэзкай крытыцы за недастатковую працу па зьнішчэньні «ворагаў народу». Паводле афіцыйнай вэрсіі скончыў самагубствам «на асабістай сямейнай глебе». Рэабілітаваны ў 1957 годзе.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • За Савецкую Беларусь. Мн., 1927;
  • …Я ніколі не быў ворагам: Выбраныя артыкулы і прамовы; Успаміны сучаснікаў. Мн., 1992.

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1967[3] годзе ў гонар Аляксандра Чарвякова названая вуліца ў Цэнтральным раёне гораду Менску.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Государственная власть СССР. Высшие органы власти и управления и их руководители. 1923—1991 гг. Историко-биографический справочник / Сост. В. И. Ивкин. М.: РОССПЭН, 1999.
  • Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Червяков Александр Григорьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
  2. ^ Яўген Бараноўскі. Драматычны лёс Аляксандра Чарвякова // Зьвязда : газэта. — 7 сакавіка 2012. — № 45 (27160). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ 1960-е и дальше // Вячеслав Бондаренко. Названия минских улиц за последнее столетие: тенденции, загадки, парадоксы // «Минск старый и новый»(рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]