Дачка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Дачка — гэта дзіця жаночае плоці ў сям’і ў адрозьненьне ад дзіцяці мужчынскае плоці, якое называецца сынам. Няродная дачка для аднаго з сужэнцаў, якая нарадзілася ад папярэдняга шлюбу другога сужэнца — падчарка. У выпадку, калі дзіця не зьяўляецца роднай ні аднаму з бацькоў, выкарыстоўваецца тэрмін «прыёмная дачка».