Канстанцін Зыранаў
| Канстанцін Зыранаў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 5 кастрычніка 1977[1][2][3] (48 гадоў) | |
| Рост | 176 см | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1994—2000 | Амкар Перм | 171 (48) |
| 2000 | Тарпэда Масква | 2 (1) |
| 2000—2007 | Тарпэда Масква | 164 (9) |
| 2007—2014 | Зэніт | 201 (30) |
| 2014—2017 | Зэніт-2[d] | 87 (10) |
| Зборныя | ||
| 2006—2012 | Расея | 52 (7) |
Канстанцін Георгіевіч Зыранаў (па-расейску: Константин Георгиевич Зырянов; нар. 5 кастрычніка 1977 году, Перм, СССР) — расейскі футбаліст, паўабаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Расеі. Заслужаны майстар спорта Расеі (2008).
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Амкар»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За свой першы клюб «Амкар» правёў 171 матч, забіў 48 галоў у пэрыяд з 1995 па 1999 год, выступаючы ў розных дывізіёнах чэмпіянату Расеі.
«Тарпэда»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 2000 па 2006 гады выступаў за маскоўскае «Тарпэда». У новай камандзе Зыранаў згуляў два матчы ў складзе дубля й адразу пасьля гэтага атрымаў месца ў аснове. У кубку Расеі выходзіў на поле ў складзе аўтазаводцаў 26 разоў, адзначыўся трыма забітымі галамі. У Кубку УЭФА за «Тарпеда» правёў 8 матчаў, дзе забіў адзіны гол.
«Зэніт»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сакавіку 2007 году перайшоў у «Зэніт», у складзе якога стаў у тым жа годзе чэмпіёнам Расеі й уладальнікам Супэркубка краіны. У сэзоне 2008 году Канстанцін перамог разам з «Зэнітам» Кубак УЭФА, забіўшы гол у фінальным матчы ў Манчэстэры, а яшчэ празь некалькі месяцаў і Супэркубак УЭФА.
У 2010 годзе Канстанцін у складзе свайго клюбу паўтарыў посьпех 2007 году й зноўку стаў чэмпіёнам краіны. У 2011 годзе футбаліст у складзе «Зэніту» стаў уладальнікам Супэркубка Расеі па футболе, узяўшы верх над камандай сталічнага клюбу ЦСКА.
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэбютаваў у складзе зборнай Расеі 27 траўня 2006 году ў матчы супраць зборнай Гішпаніі, які скончыўся зь лікам 0:0.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Зэніт»:
- Чэмпіён Расеі (3): 2007, 2010, 2012
- Уладальнік Кубка Расеі: 2010
- Уладальнік Супэркубка Расеі (2): 2008, 2011
- Уладальнік Кубка УЭФА: 2008
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2008
Міжнародныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Расея:
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Эўропы: 2008
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]2 жніўня 2002 году жонка Канстанціна 23-гадовая Вольга Зыранова, якая пакутавала ад наркаманіі[4], знаходзячыся ў стане алькагольнага ап’яненьня й узяўшы ў рукі 4-гадовую дачку Ірыну, выкінулася з вакна з 8-га паверха. Дачка сканала ў той жа дзень, а сама Вольга памерла 2 верасьня[5].
28 жніўня 2008 году ў Канстанціна й ягонай сяброўкі Натальлі нарадзіўся сын, якога назвалі Львом. 9 чэрвеня 2010 году Канстанцін і Натальля заключылі афіцыйны шлюб[6]. 9 студзеня 2012 году ў пары нарадзілася дачка Паліна[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д Konstantin Zyryanov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в KONSTANTIN ZYRYANOV // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б в Konstantin Zyryanov Konstantin Zyryanov // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ В 30 лет жизнь только начинается. championat.ru
- ^ Обвинённая в убийстве дочери Ольга Зырянова умерла в больнице. lenta.ru
- ^ Константин Зырянов женился. fc-zenit.ru
- ^ У полузащитника «Зенита» Зырянова родилась дочь. championat.com
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на афіцыйным сайце «Зэніт»
- Статыстыка на National Football Teams