Мужчынская зборная Марока па футболе
| Марока | |||||
| | |||||
| Фэдэрацыя | Каралеўская мараканская футбольная фэдэрацыя[d] | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Канфэдэрацыя | КАФ | ||||
| Трэнэр | |||||
| Капітан | Ашраф Гакімі | ||||
| Найбольш гульняў |
Нурэдын Найбэт | ||||
| Найлепшы бамбардзір |
Агмэд Фарас | ||||
| Першая гульня | |||||
|
Марока 3:3 Ірак (Бэйрут, Лібан; 19 кастрычніка 1957) | |||||
| Самая буйная перамога | |||||
|
Марока 13:1 Саудаўская Арабія (Касаблянка, Марока; 6 верасьня 1961) | |||||
| Самая буйная параза | |||||
|
Вугоршчына 6:0 Марока (Токіё, Японія; 11 кастрычніка 1964) | |||||
| Чэмпіянат сьвету | |||||
| Удзел | 7 (упершыню: 1970) | ||||
| Дасягненьні | Чацьвертае месца (2022) | ||||
| Кубак афрыканскіх нацыяў | |||||
| Удзел | 20 (упершыню: 1972) | ||||
| Дасягненьні | Чэмпіёны (1976, 2025) | ||||
| |||||
Мужчы́нская збо́рная Маро́ка па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Марока на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, ёсьць Каралеўская мараканская футбольная фэдэрацыя.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Каралеўская мараканская футбольная фэдэрацыя паўстала ў 1955 годзе ў час, калі сканчаўся францускі пратэктарат над Марока. 19 кастрычніка 1957 году, на другім турніры Арабскіх гульняў у Лібане, зборная Марока ўпершыню выступіла як незалежная краіна ў матчы супраць зборнай Іраку, згуляўшы ўнічыю 3:3. У 1959 годзе фэдэрацыя стала сябрам ФІФА.
Першым буйным міжнародным турнірам для зборнай сталі летнія Алімпійскія гульні 1964 году ў Токіё. На сусьветным першынстве зборная ўпершыню згуляла на чэмпіянаце сьвету 1970 году ў Мэксыцы. Мараканская каманда, якую тады трэнаваў югаслаў Благае Відзініч, цалкам складалася з гульцоў мараканскай лігі. 3 чэрвеня 1970 году ў матчы супраць зборная ФРН мараканцы адкрылі лік на 21-й хвіліне дзякуючы голу Гумана Джарыра. Аднак у другім тайме немцы адзначыліся двойчы і перамаглі 2:1. «Атляскія львы» затым згулялі супраць зборнай Пэру, прапусьціўшы тры мячы за дзесяць хвілінаў і саступіўшы зь лікам 0:3. 11 чэрвеня 1970 году каманда Марока згуляла ўнічыю 1:1 з зборнай Баўгарыі. Гэта быў першы пункт, здабыты любой афрыканскай камандай на чэмпіянатах сьвету[2].

Каманда Марока, пад трэнэрствам румына Вірджыла Мэрдэрэску і з Агмэдам Фарасам у якасьці капітана, заваявала кантынэнтальны тытул на Кубку афрыканскіх нацыяў 1976 году, беручы ўдзел толькі ў другім для сябе розыгрышы турніры. Зборная не прабілася ані на Кубак афрыканскіх нацыяў 1982 году, ані на турнір 1984 году. Яшчэ праз два гады каманда заняла чацьвертае месца, саступіўшы ў матчы за трэцяе месца зборнай Кот д’Івуару зь лікам 3:2[3]. У 1986 годзе дружына другі раз згуляла на чэмпіянаце сьвету. Нечакана, мараканцы фінішавалі на першым радку сваёй групы, згуляўшы ўнічыю з зборнымі Ангельшчыны і Польшчы, а таксама выгуляўшы зборную Партугаліі[4]. Такім чынам, зборная Марока стала першай афрыканскай і арабскай зборнай, якая прасунулася зь першага этапу чэмпіянатаў сьвету[5]. З улікам такіх посьпехаў ад каманды чакалі перамогі на хатнім Кубку афрыканскіх нацыяў 1988 году, але ў паўфінале гаспадароў выбіла зборная Камэруну.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.bbc.com/sport/football/articles/c62dnepz5g7o
- ↑ World Cup 1970 finals. RSSSF. Праверана 13.01.2022 г. Архіўная копія ад 01.07.2016 г.
- ↑ African Nations Cup 1986. RSSSF. Праверана 19.01.2022 г. Архіўная копія ад 22.08.2022 г.
- ↑ Portugal vs. Morocco – Football Match Summary – June 11, 1986. ESPN. Праверана 19.01.2022 г. Архіўная копія ад 19.01.2022 г.
- ↑ World Cup 1986 finals. RSSSF. Праверана 13.01.2022 г. Архіўная копія ад 01.03.2020 г.
