Перайсьці да зьместу

Ахмат Грозны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Церак Грозны»)
Ахмат Грозны
Поўная назва Автономная некоммерческая организация «Республиканский футбольный клуб „Ахмат“»
Заснаваны 1946
Горад Грозны, Расея
Стадыён Ахмат-Арэна
Умяшчальнасьць: 30 597
Прэзыдэнт Магамэд Даудаў[d]
КіраўнікЧачэнія
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2024—2025 14 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fc-akhmat.ru (рас.)

«Ахмат» (па-расейску: Ахмат) — расейскі футбольны клюб з гораду Грознага (Чачэнія). Заснаваны ў 1958 годзе. Уладальнік Кубка Расеі 2004 году. Першапачаткова клюб выступаў пад назовам «Дынама», а потым «Нафтавік», у 2017 годзе назва «Церак» была зьмененая на «Ахмат».

Футбольны клюб «Дынама» быў заснаваны ў 1946 годзе. У 1948 годзе каманда зьмяніла назву на «Нафтавік», а ў 1958 — на «Церак». У канцы 1989 году «Церак» быў набыты бізнэсоўцам Булатам Чагаевым. У гады фактычнай незалежнасьці Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя футбольны клюб ня ўдзельнічаў у чэмпіянатах Расеі, а выступаў у найвышэйшай лізе ЧРІ[1]. Чуткі аб тым, што ў складзе «Цераку» гуляў Шаміль Басаеў, ня маюць пад сабой ніякай асновы. Ён мог згуляць таварыскі матч на нейкім сьвяце, напрыклад у дзень незалежнасьці Ічкерыі, 6 верасьня[2].

У 2001 годзе клюб быў адроджаны. З-за таго, што стадыён у Грозным не адказваў неабходным патрабаваньням да гульняў чэмпіянату Расеі, клюб праводзіў хатнія матчы ў Чаркеску, Лермантаве й Пяцігорску, матчы з эўрапейскімі клюбамі праводзіліся ў Маскве. У сакавіку 2008 году ў Грозным быў адкрыты рэканструяваны стадыён імя Султана Білімханава (былы стадыён «Дынама»), які стаў хатнім стадыёнам «Цераку».

У 2004 годзе «Церак» стаў уладальнікам Кубка Расеі, абыграўшы ў фінале самарскія «Крылы Саветаў» зь лікам 1:0. Касьцяк той каманды складалі ўзроставыя футбалісты. У 2004 годзе «Церак» удзельнічаў у розыгрышы Кубка УЭФА. У другім кваліфікацыйным раундзе «Церак» сустракаўся з польскай камандай «Лех», якую абыграў у абодвух матчах (1:0; 1:0); у першым раундзе Кубка УЭФА саступіў швайцарскай камандзе «Базэль» (1:1; 0:2). У сэзоне 2005 году клюб заняў 16 месца й вылецеў у першы дывізіён. У сэзоне 2007 году «Церак» заняў 2 месца й атрымаў права выступаць у Прэм’ер-лізе.

У 2006 годзе футбольнаму клюбу прысвоена імя першага прэзыдэнта Чачэнскай Рэспублікі Героя Расеі Ахмата Кадырава.

Першы пасьляваенны матч

[рэдагаваць | рэдагаваць]

Пасьля доўгага перапынку, зьвязанага з палітычнай сытуацыяй у рэспубліцы, «Цераку» ў 2008 годзе было афіцыйна дазволена праводзіць матчы ў Грозным. На стадыёне імя Султана Білімханова 14 сакавіка адбыўся матч першага туру расейскай Прэм’ер-лігі паміж «Церакам» і «Крыламі Саветаў». Падрыхтоўцы матчу папярэднічалі асаблівыя меры па забесьпячэньні бясьпекі, у прыватнасьці, было прынята рашэньне глушыць мабільную сувязь.

Актуальны на 17 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Расеі Бр Вадзім Ульянаў Edit this on Wikidata 2001
4 Сьцяг Расеі Аб Турпал-Алі Ібішаў Edit this on Wikidata 2002
5 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Аб Мілаш Шатара Edit this on Wikidata 1995
7 Сьцяг Расеі Нап Лечы Садулаеў Edit this on Wikidata 2000
8 Сьцяг Сэрбіі Аб Міраслаў Богасавац Edit this on Wikidata 1996
9 Сьцяг Аргентыны Нап Браян Мансыльля Edit this on Wikidata 1997
10 Сьцяг Расеі ПА Рыфат Жамалетдынаў Edit this on Wikidata 1996
11 Сьцяг Бразыліі ПА Ісмаэл Сылва Edit this on Wikidata 1994
13 Сьцяг Буркіна-Фасо Нап Маамэд Канатэ Edit this on Wikidata 1997
14 Сьцяг Марока ПА Амін Таляль Edit this on Wikidata 1996
17 Сьцяг Анголы ПА Эгаш Касынтура Edit this on Wikidata 1997
20 Сьцяг Казахстану Нап Максім Самародаў Edit this on Wikidata 2002
22 Сьцяг Ірану Аб Маамадмэдзі Зарэ Edit this on Wikidata 2003
32 Сьцяг Расеі Аб Ільяс Гаібаў 2005
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
37 Сьцяг Сэнэгалу ПА Папа Амадзі Гадыё 2001
40 Сьцяг Расеі Аб Рызван Уцыеў Edit this on Wikidata (капітан) 1988
42 Сьцяг Анголы ПА Мануэл Кельяну Edit this on Wikidata 2003
55 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Аб Дарка Тодаравіч Edit this on Wikidata 1997
70 Сьцяг Расеі ПА Абакар Гаджыеў Edit this on Wikidata 2003
71 Сьцяг Расеі ПА Магамэд Якуеў Edit this on Wikidata 2004
72 Сьцяг Расеі Бр Ях’я Магамэдаў 2007
75 Сьцяг Тунісу Аб Надэр Гандры Edit this on Wikidata 1995
77 Сьцяг Расеі Нап Георгі Мелкадзэ Edit this on Wikidata 1997
81 Сьцяг Расеі Аб Максім Сідараў Edit this on Wikidata 1998
88 Сьцяг Расеі Бр Георгі Шэлія Edit this on Wikidata 1988
90 Сьцяг Сэнэгалу Аб Усман Ндонг Edit this on Wikidata 1999
99 Сьцяг Марока Нап Анас Эль-Маграўі 2001

Галоўныя трэнэры

[рэдагаваць | рэдагаваць]
  1. ^ Политический мониторинг: Чеченская Республика. IGPI.RU
  2. ^ Окопная правда чеченской войны: Сборник / сост. А. Н. Волынец, А. С. Тишин. — М:Яуза-пресс, 2007. ст. 217 — ISBN 978-5-903339-71-6.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць]