Акра
Акра | |||||
анг. Accra | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | XV стагодзьдзе | ||||
Краіна: | Гана | ||||
Рэгіён: | Вялікая Акра | ||||
Кіраўнік: | Магамэд Аджэй Саўаг[d][1] | ||||
Плошча: | 173 км² | ||||
Вышыня: | 61 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2010) | |||||
колькасьць: | 2 070 463 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 11 967,99 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+0 | ||||
Тэлефонны код: | 0302, 0302 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 5°32′46″ пн. ш. 0°12′24″ з. д. / 5.54611° пн. ш. 0.20667° з. д.Каардынаты: 5°32′46″ пн. ш. 0°12′24″ з. д. / 5.54611° пн. ш. 0.20667° з. д. | ||||
Акра | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://ama.gov.gh |
А́кра (па-ангельску: Accra) — сталіца і самы вялікі горад Ганы, разьмешчаны на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяна, галоўны порт краіны, сталіца сталічнай акругі. Слова «акра» паходзіць ад Nkran — «мурашы». Колькасьць жыхароў складае каля 2 млн чалавек.
Горад зьяўляецца культурным, навуковым, гаспадарчым цэнтрам краіны. Тут знаходзіцца міжнародны аэрапорт і ўнівэрсытэт.
Насельніцтва гораду складаецца ў асноўным з прадстаўнікоў племені га. Каля 15% насельніцтва — мусульмане. Сучасная Акра — адзін з самых багатых і сучасных гарадоў Афрыкі, з адным з самых высокіх узроўняў жыцьця на кантынэнце.
Акра знаходзіцца на поўдні краіны, займае частку раўніны, пакрытай саванай. Клімат у горадзе экватарыяльны. Тэмпэратура паветра вагаецца ад +23°С да +32°С. Ападкаў выпадае болей за 1000 мм у год. На клімат уплываюць Атлянтычны акіян і буйная рака Вольта.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Акра — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|