Аклагома-Сіці Тандэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Аклагома-Сіці Тандэр» (па-ангельску: Oklahoma City Thunder) — прафэсійны баскетбольны клюб, які выступае ў Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі. Каманда была заснаваная ў 1967 годзе пад назвай «Сіетл Супэрсонікс». У 2008 году клюб перабазаваўся зь Сіетлу ў Аклагома-Сіці, штат Аклагома. Чэмпіёны НБА 1979 году. Хатнім стадыёнам у Аклагома-Сіці зьяўляецца «Чызьпік Энэрджы-арэна». Клюб таксама валодае камандай «Талса 66», што гуляе ў Лізе разьвіцьця НБА. «Тандэр» — адзіная з камандаў штату Аклагома, якая выступае ў адной з чатырох галоўных спартовых лігаў ЗША — НБА, НХЛ, НФЛ і ГЛБ.

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За сваю гісторыю (як «Сіетл Супэрсонікс» і «Аклагома-Сіці Тандэр») клюб 1 раз заваёўваў чэмпіёнскі тытул у 1979 годзе. «Тандэр» 3 разы былі чэмпіёнамі канфэрэнцыі і 8 разоў чэмпіёнамі дывізіёну. У плэй-оф каманда выходзіла 24 разы. Найвышэйшым посьпехам каманды пасьля пераезду ў Аклагома-Сіці зьяўляецца перамога ў фінале Заходняй канфэрэнцыі ў сэзоне 2011—2012.

Чэмпіёны лігі Чэмпіёны канфэрэнцыі Чэмпіёны дывізіёну Выхад у плэй-оф
Аклагома-Сіці Тандэр
Сэзон Канфэрэнцыя Дывізіён Месца Перамогі Паразы Адсотак перамог Плэй-оф
2008/2009 Заходняя Паўночна-заходні 5-е 23 59 28
2009/2010 Заходняя Паўночна-заходні 4-е 50 32 61 Прайгралі ў першым раўндзе («Лос-Анджэлес Лэйкерз») 2:4
2010/2011 Заходняя Паўночна-заходні 1-е 55 27 67 Выйгралі ў першым раўндзе («Дэнвэр Нагетс») 4:1
Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі («Мэмфіс Грызьліз») 4:3
Прайгралі ў фінале канфэрэнцыі («Далас Мэвэрыкс») 1:4
2011/2012 Заходняя Паўночна-заходні 1-е 47 19 71 Выйгралі ў першым раўндзе («Далас Мэвэрыкс») 4:0
Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі («Лос-Анджалес Лэйкерз») 4:1
Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі («Сан-Антоніё Спэрз») 4:2
Прайгралі ў фінале («Маямі Гіт») 1:4
2012/2013 Заходняя Паўночна-заходні 1-е 60 22 73 Выйгралі ў першым раўндзе («Г’юстан Рокітс») 4:2
Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі («Мэмфіс Грызьліз») 1:4
2013/2014 Заходняя Паўночна-заходні 1-е 59 23 72 Выйгралі ў першым раўндзе («Мэмфіс Грызьліз») 4:3
Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі («Лос-Анджэлес Кліпэрз») 4:2
Прайгралі ў фінале канфэрэнцыі («Сан-Антоніё Спэрз») 2:4
Усяго ў рэгулярным сэзоне 294 182 62
Усяго ў сэрыі плэй-оф 39 34 53

Гульцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ляўрэаты баскетбольнай «Залы славы»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Патрык Юінг — цэнтравы, вядомы зь «Нью-Ёрк Нікс». Трапіў дзякуючы абмену ў «Сонікс» падчас сэзону 2001 году. Упісаны ў залю славы ў 2008 годзе.
  • Дэніс Джонсан — пад кіраўніцтвам Лэні Ўікенза Джонсан двойчы выводзіў «Сонікс» да фіналу НБА. У 1978 яго клюб саступіў у 7 гульнях, а ў 1979 — выйграў чэмпіёнскі кубак. Запісаны ў «Залю славы» ў 2010 годзе.
  • Кэй Сі Джонс — пасьля таго, як быў ўпісаны ў «Залю славы» ў 1989 годзе, Джонс трэніраваў «Сонікс» і двойчы выводзіў клюб у плэй-оф.
  • Біл Расэл — 11-разовы чэмпіён у складзе «Бостан Сэлтыкс». Расэл трэніраваў «Супэрсонікс» і прывёў каманду да плэй-оф — упершыню з 1973 году. Запісаны ў «Залю славы» ў 1975 годзе.
  • Лэні Ўілкенз — гуляў у клюбе аткакуючым абаронцам на працягу 4 гадоў, а пасьля 3 гады быў гуляючым трэнэрам. Як трэнэр валодаў двума рэкордамі НБА — самая вялікая колькасьць перамог — 1332 — і паразаў — 1156, але пазьней яго абышоў Дон Нэльсан з 1335 перамогамі. Запісаны ў «Залю славы» двойчы: у 1989 годзе як гулец і ў 1998 годзе як трэнэр.

Замацаваныя нумары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Сіетл Супэрсонікс» замацаваў 6 нумароў за гульцамі, а таксама ганаровы мікрафон за Бобам Блэкбэрнам, які камэнтаваў большасьць гульняў з 1967 да 1992 году[1].

Цяперашні склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 6 сакавіка 2013 году.
Пазыцыя Імя Рост Вага Паходжаньне
8 Сьцяг ЗША А Роні Бруер 201 см 102 кг Арканзас
15 Сьцяг ЗША А Рэджы Джэксан 192 см 95 кг Бостан
3 Сьцяг ЗША Ф Пэры Джонз 211 см 107 кг Бэйлар
35 Сьцяг ЗША Ф Кевін Дзюрант 206 см 97 кг Тэхас
9 Сьцяг Гішпаніі Ф Сэрж Ібака 208 см 107 кг Паўн. Караліна
4 Сьцяг ЗША Ц Нік Колісан 208 см 116 кг Канзас
25 Сьцяг ЗША А Дэандрэ Лігінз 198 см 95 кг Кентукі
25 Сьцяг ЗША А Джэрэмі Лэмб 196 см 82 кг Канэктыкут
23 Сьцяг ЗША А Кевін Мартын 201 см 84 кг Зах. Караліна
33 Сьцяг ЗША Ц Даніель Ортан 208 см 116 кг Кентукі
5 Сьцяг ЗША Ц Кэндрык Пэркінз 208 см 119 кг
2 Сьцяг Швайцарыі А Табо Сэфалоша 201 см 98 кг Швайцарыя
34 Сьцяг Танзаніі Ц Хашым Табіт 221 см 121 кг Канэктыкут
0 Сьцяг ЗША А Расэл Ўэстбрук 191 см 85 кг КУЛА
6 Сьцяг ЗША А Дэрэк Фішэр 185 см 95 кг Арканзас

Крынціы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аклагома-Сіці Тандэрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў