Нью-Ёрк Нікс
| Нью-Ёрк Нікс | |||
| Заснаваны | 1946 | ||
|---|---|---|---|
| Месцазнаходжаньне | Нью-Ёрк, Нью-Ёрк, ЗША | ||
| Арэна | Мэдысан-Сквэр-Гардэн | ||
| Галоўны трэнэр | |||
| Чэмпіянат | Нацыянальная баскетбольная асацыяцыя | ||
| Форма | |||
| Клюбныя колеры | |||
|
| |||
| Спасылкі | |||
| Афіцыйная бачына | |||
«Нью-Ёрк Нікс» (па-ангельску: New York Knicks) — прафэсійны баскетбольны клюб, які выступае ў Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі. Поўная назва клюбу «Нікербокерз» адсылае да мянушкі, якая некалі прычапілася да жыхароў гораду праз твор Вашынгтона Ірвінга «Гісторыя Нью-Ёрку». Каманда была заснаваная ў 1946 годзе, але найперш спаборнічала ў Баскетбольнай асацыяцыі Амэрыкі. На арэне Мэдысан-Сквэр-Гардэн ладзіць хатнія матчы з 1968 году, якую падзяляюць з хакейным клюбам «Нью-Ёрк Рэйнджарз». Клюб месьціцца ў горадзе Нью-Ёрк з аднайменнага штату. Акрамя «Нікс» у гэтым горадзе базуецца таксама іншы клюб лігі — «Бруклін Нэтс».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1946 годзе баскетбол, асабліва каледзкі, хутка пашыраўся і ўсё больш рабіўся прыбытковым відам спорту ў Нью-Ёрку[2]. Хакей быў яшчэ адным папулярным відам спорту ў той час і прыносіў значны прыбытак, аднак арэны выкарыстоўваліся не так часта[3] . Макс Кейс, спартовы журналіст зь Нью-Ёрку, стаў рэдактарам у выданьні Boston American у 1930-х гадах, калі ён пазнаёміўся з уладальнікам Бостан-Гардэн Ўолтэрам А. Браўнам[4]. Кейс распрацаваў ідэю арганізацыі прафэсійнай лігі дзеля таго, каб былыя каледзкіх гульцы па заканчэньні навучаньня заставаліся ў баскетболе. Ён навёў, што такая ліга можа стаць прыбытковай, калі яе правільна арганізаваць[4]. Браўн быў заінтрыгаваны мажлівасьцю атрымаць дадатковы прыбытак, калі хакейныя каманды не гулялі або спаборнічалі ў гасьцях, таму зьвязаўся зь некалькімі ўладальнікамі арэнаў[4]. 6 чэрвеня 1946 году Кейс і Браўн, а таксама група зь сямнаццаці іншых прадстаўнікоў сабраліся ў гатэлі Камадор у Нью-Ёрку, каб стварыць Баскетбольную асацыяцую Амэрыкі (БАА)[5].

На сустрэчы прысутнічаў Нэд Айрыш, які быў тагачасным прэзыдэнтам Мэдысан-Сквэр-Гардэну[4][6]. Першапачаткова Кейс плянаваў сам валодаць і кіраваць нью-ёрскай франшызай і зьвярнуўся да Айрыша з прапановай арандаваць арэну[4]. Айрыш растлумачыў, што, паводле правілаў Амэрыканскай асацыяцыі кіраўнікоў арэнаў, Мэдысан-Сквэр-Гардэн мусіў быў валодаць усімі прафэсійнымі камандамі, якія гулялі на арэне[4]. У дзень сустрэчы Кейс зрабіў сваю прапанову групе ўладальнікаў, аднак яны былі значна больш уражаныя Айрышам і ягонымі велізарнымі рэсурсамі. У выніку Кейс пагадзіўся, і франшыза была перададзеная Айрышу[4]. Айрыш жадаў надаць сваёй франшызе адметную назву, якая б увасабляла горад Нью-Ёрк[7]. Ён склікаў сваіх супрацоўнікаў на сустрэчу, каб яны выбралі дарэчную назву. Пасьля падліку галасоў франшыза атрымала назву «Нікербокерз»[7]. Гэтая назва паходзіць ад мянушкі, якую выкарыстаў Вашынгтон Ірвінг у сваёй кнізе «Гісторыя Нью-Ёрку», імя, якое стала ўжывацца да нашчадкаў першых галяндзкіх пасяленцаў таго паселішча, што пазьней ператварылася на Нью-Ёрк, а пазьней, адпаведна, стала дапасоўным да жыхароў Нью-Ёрка агулам[8].
Паколькі ў першы год існаваньня лігі ня ладзіўся драфт каледжаў, бо не было аніякіх гарантыяў, што «Нікс» ці сама ліга будуць квітнець[9]. Такім чынам, каманды засяродзіліся на падпісаньні кантрактаў з каледзкімі гульцамі з сваіх гарадоў, каб прасоўваць прафэсійную лігу[10]. «Нікс» сустрэліся з «Таронта Гаскіс» на хакейнай арэне «Таронта Мэйпл Ліфс» у Таронта 1 лістапада 1946 году. Гэта была першая гульня франшызы, а таксама першы матч у гісторыі лігі[11]. Пры прысутнасьці 7090 гледачоў «Нікс» перамаглі «Гаскіс» зь лікам 68:66, прычым Лео Готліб быў лідэрам каманды паводле колькасьці назьбіраных пунктаў, якіх у яго было 14[12]. У свой першы сэзон нью-ёркцы саступілі ў паўфінале «Філадэлфіі Ўорыярз»[13]. У 1947 годзе на пасаду галоўнага трэнэра заступіў Джо Лапчык, пад кіраўніцтвам якога «Нікс» дзевяць разоў запар прабіваліся ў плэй-оф[14]. У той час у складзе каманды зьзяла зорка Карла Браўна, які зьбіраў 14,3 пункты за гульню. На драфце НБА 1948 году каманда абрала двух будучых гульцоў Залы славы, як то Долфа Шэйса і Гары Галатына[15]. «Нікс» зь недаверам ставіліся да таленту Шэйса, што прымусіла гульца сысьці[15].

Перад пачаткам сэзону 1949—1950 гадоў БАА аб’ядналася з Нацыянальнай баскетбольнай лігай, утварыўшы Нацыянальную баскетбольную асацыяцыю, якая складалася з 17 клюбаў[16][17]. У наступным сэзоне «Нікс» увайшлі ў гісторыю, склаўшы кантракт з Сўітўотэрам Кліфтанам, стаўшы тым самым першай прафэсійнай баскетбольнай камандай, якая падпісала кантракт з афраамэрыканцам[14]. У гэтым жа сэзоне каманда ў першы раз з трох сэзонах запар трапілі ў фінал НБА[14]. Лапчык сышоў з пасады галоўнага трэнэра каманды ў студзені 1956 году, спасылаючыся на праблемы са здароўем[18]. Пасьля гэтага быў шэраг зьменаў на пасадзе трэнэраў, але посьпехаў гэта не прынесла. У 1964 годзе лёс франшызы пачаў паступова зьмяняцца. «Нікс» абралі на драфце цэнтравога Ўіліса Рыда, які адразу ж зрабіў паўплываў на гульню каманды і быў абраны пачаткоўцам году НБА за свае намаганьні[14]. Іхны склад паступова пашыраўся, гэтак пачаткоўцы Філ Джэксан і Ўолт Фрэйзэр былі ўлучаны ў зборную ўсіх пачаткоўцаў НБА, а Дык Барнэт і Ўіліс Рыд узялі ўдзел у Матчы ўсіх зорак НБА 1968 году[14]. У наступным сэзоне каманда набыла Дэйва Дэбушэра з «Дэтройт Пістанз», а каманда займела паказьнік у 54–28[19][20]. У плэй-оф «Нью-Ёрк» упершыню з 1953 году пракрочыў празь першы раўнд барацьбы, абгуляўшы «Балтымар Булетс» у чатырох гульнях, перш чым саступіць «Бостан Сэлтыкс» у фінале Ўсходняга дывізіёну[21].

У сэзоне 1969—1970 гадоў «Нікс» мелі на той момант рэкорд НБА, перамогшы ў 18-і матчах запар. У рэгулярным сэзоне яны дасягнулі паказьніка 60–22, што было найлепшым дасягненьнем сэзону ў гісторыі франшызы на той момант[22]. У плэй-оф баскетбалісты сустрэліся з «Лос-Анджэлес Лэйкерз» у фінале НБА. У адным з матчаў Рыд атрымаў траўму, яале кудбгаючы на пляцоўцы працягнуў выходзіць на матчы. Такая гераічнасьць гульца натхнілі «Нікс», якія перамаглі ў апошнім сёмым матчы зь лікам 113:99, упершыню дазволіўшы нью-ёрскай каманды ўзяць тытул чэмпіёнаў[23]. Рыд, які ў тым сэзоне быў названы найлепшым гульцом усіх зорак і найлепшым гульцом лігі, быў унагараваны таксама званьнем найлепшага гульца фіналу, стаўшы першым баскетбалістам, які атрымаў усе тры ўзнагароды за адзін сэзон[23]. Посьпех «Нікс» працягваўся цягам наступных некалькіх гадоў, калі каманда трапляла і фіналы і ўзяла яшчэ адзін тытул праз сэзон. Аднак, хутка пасьля гэтага Рыд абвесьціў аб завяршэньні гульнёвай кар’еры[24]. У наступныя два дзесяцігодзьдзі вялікіх дасягненьняў клюбу бракавала. За доўгі час сэзон 1992–1993 гадоў быў пасьпяховым, бо «Нікс» перамаглі ў Атлянтычным дывізіёне, маючы паказьнік у 60–22. Пасьля перамогі над «Індыяна Пэйсэрз» і «Шарлот Горнэтс» у першых двух раўндах плэй-оф, «Нікс» прабіліся ў фінал Усходняй канфэрэнцыі, дзе сустрэліся з «Чыкага Булз», якім саступілі з агульным лікам 2:4 пры тым, што мелі перавагу ў сэрыі пасьля першым двух матчах зь лікам 2:0. Пасьля таго, як Майкл Джордан з «Булз» упершыню завяршыў баскетбольную кар’еру перад сэзонам 1993—1994 гадоў, многія ўбачылі ў гэтым магчымасьць для «Нікс» нарэшце прабіцца ў фінал НБА. Каманда, якая набыла Дэрэка Гарпэра ў абмене ў сярэдзіне сэзону з «Далас Мавэрыкс», зноў перамагла ў Атлянтычны дывізіёне з паказьнікам 57–25. Няблага каманда пракрочыла праз плэй-оф, трапіўшы ў фінал упершыню з 1973 году. У вырашальнай сэрыі «Нікс» згулялі сем гульняў зь нізкім паказьнікам набраных пунктаў і абарончай барацьбой супраць «Г’юстан Рокетс».
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]В = выйгрышы, П = паразы, А% = адсотак выйграных матчаў
| «Нью-Ёрк Нікс» у НБА | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Сэзон | В | П | А% | Плэй-оф | Вынікі |
| 1946—1947 | 33 | 27 | .550 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў фінале канфэрэнцыі | Нью-Ёрк 2, Кліўлэнд 1 Філадэлфія 2, Нью-Ёрк 0 |
| 1947—1948 | 26 | 22 | .542 | Прайгралі ў першым раўндзе | Балтымар 2, Нью-Ёрк 1 |
| 1948—1949 | 32 | 28 | .533 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў фінале канфэрэнцыі | Нью-Ёрк 2, Балтымар 1 Вашынгтон 2, Нью-Ёрк 1 |
| 1949—1950 | 40 | 28 | .588 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў фінале канфэрэнцыі | Нью-Ёрк 2, Вашынгтон 0 Сайрэк’юз 2, Нью-Ёрк 0 |
| 1950—1951 | 36 | 30 | .545 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале | Нью-Ёрк 2, Бостан 0 Нью-Ёрк 3, Сайрэк’юз 2 Рочыстэр 4, Нью-Ёрк 3 |
| 1951—1952 | 37 | 29 | .561 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале | Нью-Ёрк 2, Бостан 1 Нью-Ёрк 3, Сайрэк’юз 1 Мінэапаліс 4, Нью-Ёрк 3 |
| 1952—1953 | 47 | 23 | .671 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале | Нью-Ёрк 2, Балтымар 0 Нью-Ёрк 3, Бостан 1 Мінэапаліс 4, Нью-Ёрк 1 |
| 1953—1954 | 44 | 28 | .611 | Папярэдні раўнд Папярэдні раўнд | Сайрэк’юз 2, Нью-Ёрк 0 Бостан 2, Нью-Ёрк 0 |
| 1954—1955 | 38 | 34 | .528 | Прайгралі ў першым раўндзе | Бостан 2, Нью-Ёрк 1 |
| 1955—1956 | 35 | 37 | .486 | Прайгралі ў першым раўндзе | Сайрэк’юз 1, Нью-Ёрк 0 |
| 1956—1957 | 36 | 36 | .500 | ||
| 1957—1958 | 35 | 37 | .486 | ||
| 1958—1959 | 40 | 32 | .556 | Прайгралі ў першым раўндзе | Сайрэк’юз 2, Нью-Ёрк 0 |
| 1959—1960 | 27 | 48 | .360 | ||
| 1960—1961 | 21 | 58 | .266 | ||
| 1961—1962 | 29 | 51 | .363 | ||
| 1962—1963 | 21 | 59 | .263 | ||
| 1963—1964 | 22 | 58 | .275 | ||
| 1964—1965 | 31 | 49 | .388 | ||
| 1965—1966 | 30 | 50 | .375 | ||
| 1966—1967 | 36 | 45 | .444 | Прайгралі ў першым раўндзе | Бостан 3, Нью-Ёрк 1 |
| 1967—1968 | 43 | 39 | .524 | Прайгралі ў першым раўндзе | Сайрэк’юз 4, Нью-Ёрк 2 |
| 1968—1969 | 54 | 28 | .659 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў фінале канфэрэнцыі | Нью-Ёрк 4, Балтымар 0 Бостан 4, Нью-Ёрк 2 |
| 1969—1970 | 60 | 22 | .732 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале | Нью-Ёрк 4, Балтымар 3 Нью-Ёрк 4, Мілўокі 1 Нью-Ёрк 4, Лос-Анджэлес 3 |
| 1970—1971 | 52 | 30 | .634 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў фінале канфэрэнцыі | Нью-Ёрк 4, Атланта 1 Балтымар 4, Нью-Ёрк 3 |
| 1971—1972 | 48 | 34 | .585 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале | Нью-Ёрк 4, Балтымар 2 Нью-Ёрк 4, Бостан 1 Лос-Анджэлес 4, Нью-Ёрк 1 |
| 1972—1973 | 57 | 25 | .695 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале | Нью-Ёрк 4, Балтымар 1 Нью-Ёрк 4, Бостан 3 Нью-Ёрк 4, Лос-Анджэлес 1 |
| 1973—1974 | 49 | 33 | .598 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў фінале канфэрэнцыі | Нью-Ёрк 4, Кэпітал 3 Бостан 4, Нью-Ёрк 1 |
| 1974—1975 | 40 | 42 | .488 | Прайгралі ў першым раўндзе | Г’юстан 2, Бостан 1 |
| 1975—1976 | 38 | 44 | .463 | ||
| 1976—1977 | 40 | 42 | .488 | ||
| 1977—1978 | 43 | 39 | .524 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі | Нью-Ёрк 2, Кліўлэнд 0 Філадэлфія 4, Нью-Ёрк 0 |
| 1978—1979 | 31 | 51 | .378 | ||
| 1979—1980 | 39 | 43 | .476 | ||
| 1980—1981 | 50 | 32 | .610 | Прайгралі ў першым раўндзе | Чыкага 2, Нью-Ёрк 0 |
| 1981—1982 | 33 | 49 | .402 | ||
| 1982—1983 | 44 | 38 | .537 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі | Нью-Ёрк 2, Нью-Джэрзі 0 Філадэлфія 4, Нью-Ёрк 0 |
| 1983—1984 | 47 | 35 | .537 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі | Нью-Ёрк 3, Дэтройт 2 Бостан 4, Нью-Ёрк 3 |
| 1984—1985 | 24 | 58 | .293 | ||
| 1985—1986 | 23 | 59 | .280 | ||
| 1986—1987 | 24 | 58 | .293 | ||
| 1987—1988 | 38 | 44 | .463 | Прайгралі ў першым раўндзе | Бостан 3, Нью-Ёрк 1 |
| 1988—1989 | 52 | 30 | .634 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі | Нью-Ёрк 3, Філадэлфія 0 Чыкага 4, Нью-Ёрк 2 |
| 1989—1990 | 45 | 37 | .549 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі | Нью-Ёрк 3, Бостан 2 Дэтройт 4, Нью-Ёрк 1 |
| 1990—1991 | 39 | 43 | .476 | Прайгралі ў першым раўндзе | Чыкага 3, Нью-Ёрк 0 |
| 1991—1992 | 51 | 31 | .622 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі | Нью-Ёрк 3, Дэтройт 2 Чыкага 4, Нью-Ёрк 3 |
| 1992—1993 | 60 | 22 | .732 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале канфэрэнцыі | Нью-Ёрк 3, Індыяна 1 Нью-Ёрк 4, Шарлот 1 Чыкага 4, Нью-Ёрк 2 |
| 1993—1994 | 57 | 25 | .695 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале | Нью-Ёрк 3, Нью-Джэрзі 1 Нью-Ёрк 4, Чыкага 3 Нью-Ёрк 4, Індыяна 3 Г’юстан 4, Нью-Ёрк 3 |
| 1994—1995 | 55 | 27 | .671 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі | Нью-Ёрк 3, Кліўлэнд 1 Індыяна 4, Нью-Ёрк 3 |
| 1995—1996 | 47 | 35 | .573 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі | Нью-Ёрк 3, Кліўлэнд 0 Чыкага 4, Нью-Ёрк 1 |
| 1996—1997 | 57 | 25 | .695 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі | Нью-Ёрк 3, Шарлот 0 Маямі 4, Нью-Ёрк 3 |
| 1997—1998 | 43 | 39 | .524 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі | Нью-Ёрк 3, Маямі 2 Індыяна 4, Нью-Ёрк 1 |
| 1998—1999 | 27 | 23 | .540 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале | Нью-Ёрк 3, Маямі 2 Нью-Ёрк 4, Атланта 0 Нью-Ёрк 4, Індыяна 2 Сан-Антоніё 4, Нью-Ёрк 1 |
| 1999—2000 | 50 | 32 | .610 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале канфэрэнцыі | Нью-Ёрк 3, Таронта 0 Нью-Ёрк 4, Маямі 3 Індыяна 4, Нью-Ёрк 2 |
| 2000—2001 | 48 | 34 | .585 | Прайгралі ў першым раўндзе | Таронта 3, Нью-Ёрк 2 |
| 2001—2002 | 30 | 52 | .366 | ||
| 2002—2003 | 37 | 45 | .451 | ||
| 2003—2004 | 39 | 43 | .476 | Прайгралі ў першым раўндзе | Нью-Джэрзі 4, Нью-Ёрк 0 |
| 2004—2005 | 33 | 49 | .402 | ||
| 2005—2006 | 23 | 59 | .280 | ||
| 2006—2007 | 33 | 49 | .402 | ||
| 2007—2008 | 23 | 59 | .280 | ||
| 2008—2009 | 32 | 50 | .390 | ||
| 2009—2010 | 29 | 53 | .354 | ||
| 2010—2011 | 42 | 40 | .512 | Прайгралі ў першым раўндзе | Бостан 4, Нью-Ёрк 0 |
| 2011—2012 | 36 | 30 | .545 | Прайгралі ў першым раўндзе | Маямі 4, Нью-Ёрк 1 |
| 2012—2013 | 54 | 28 | .659 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі | Бостан 4:2 Індыяна 2:4 |
| 2013—2014 | 37 | 45 | .451 | ||
| Усяго | 2837 | 2847 | .499 | ||
| Плэй-оф | 185 | 188 | .496 | 2 тытулы | |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.nba.com/knicks/news/mike-brown-named-new-york-knicks-head-coach
- ↑ Hahn 2012. С. 8.
- ↑ Schumacher, Michael Mr. Basketball: George Mikan, the Minneapolis Lakers, and the Birth of the NBA. — Minneapolis: University of Minnesota Press, 2008. — ISBN 978-0-8166-5675-2
- 1 2 3 4 5 6 7 Hahn 2012. С. 11.
- ↑ Basketball Association of America League Minutes. APBR.org. Архіўная копія ад 11.2010 г.
- ↑ Benson 2007. С. 2.
- 1 2 Hahn 2012. С. 14.
- ↑ What’s a Knickerbocker?. NBA Media Ventures, LLC. Архіўная копія ад 10.2017 г.
- ↑ Benson 2007. С. 3.
- ↑ Hahn 2012. С. 16.
- ↑ Benson 2007. С. 4.
- ↑ Hahn 2012. С. 18.
- ↑ Hahn 2012. С. 22.
- 1 2 3 4 5 New York Knicks History. NBA Media Ventures, LLC. Архіўная копія ад 12.2008 г.
- 1 2 Hahn 2012. С. 28.
- ↑ NBL, BAA merge, end pro net war // The Republic, 08.1949 г.
- ↑ How the NBA’s 75th anniversary sweeps away its early history // The Washington Post, 01.2022 г.
- ↑ Briordy, William J.. Lapchick Quits as Knick Coach But He Plans to Finish Season; Cites 'Poor Health and Too Many, Sleepless Nights' as Bases for Decision Lot of Possibilities Team in Third Place // The New York Times, 01.1956 г. Архіўная копія ад 11.2012 г.
- ↑ New York Knickerbockers Franchise Index. Basketball Reference. Архіўная копія ад 01.2010 г.
- ↑ Cady, Steve. Knicks Top Pistons, 135–87; DeBusschere Stars; Ex-Detroit Coach Scores 21 Points He Sets Up New Teammates for Many Baskets, Too, in First Game Since Trade // The New York Times, 12.1968 г. Архіўная копія ад 05.2018 г.
- ↑ 1968–69 New York Knickerbockers Schedule and Results. Basketball Reference. Архіўная копія ад 10.2012 г.
- ↑ All-Time Winning Streaks. National Basketball Association (03.2008). Архіўная копія ад 03.2011 г.
- 1 2 Gutsy Reed Rallies Knicks in Game 7. National Basketball Association. Архіўная копія ад 11.2010 г.
- ↑ Goldaper, Sam. Reed Retires as Player for the Knicks; No Decision Made on Post With Club; Career Record of Willis Reed. Reed Quit As Player For Knicks // The New York Times, 09.1974 г. Архіўная копія ад 11.2012 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Benson, Michael Everything You Wanted to Know About the New York Knicks: A Who’s Who of Everyone Who Ever Played on or Coached the NBA’s Most Celebrated Team. — Lanham, Maryland: Taylor Trade Publishing, 2007. — ISBN 978-1-58979-374-3
- Hahn, Alan New York Knicks: The Complete Illustrated History. — Minneapolis: MVP Books, 2012. — ISBN 978-0-7603-4331-9
