Перайсьці да зьместу

Дэтройт Пістанз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дэтройт Пістанз

Заснаваны 1941, 1937
Месцазнаходжаньне Дэтройт, Мічыган, ЗША
Арэна Літл Сызарз Арэна
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Нацыянальная баскетбольная асацыяцыя
Форма
Клюбныя колеры              


Камандныя колеры


Камандныя колеры


Хатняя


Камандныя колеры


Камандныя колеры


Выязная
Спасылкі
Афіцыйная бачына
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

«Дэтро́йт Пі́станз» (па-ангельску: Detroit Pistons) — прафэсійны баскетбольны клюб, які выступае ў Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі. Каманда ўваходзіць у лік клюбаў «арыгінальнай васьмёркі», то бок камандаў які некалі распачалі НБА[2]. Першапачаткова клюб меў назоў «Форт-Ўэйн Золнэр Пістанз», маючы на той час паўпрафэсійны статус і базуючыся ў Форт-Ўэйне з штату Індыяна. Клюб быў створаны ў 1937 годзе, а прафэсійным ён стаў у 1941 годзе, далучыўшыся да Нацыянальнай баскетбольнай лігі (НБЛ), у якой двойчы браў тытул чэмпіёнаў у 1944 і 1945 гадах. У 1948 годзе «Пістанз» далучыліся да Амэрыканскай баскетбольнай асацыяцыі (АБА), а ўжо праз год НБЛ і АБА аб’ядналіся, стварыўшы такім чынам НБА[3]. У 1957 годзе клюб пераехаў у Дэтройт, але празь нейкі час клюб свае хатнія матчы пачаў гуляць на пляцоўцы ў Обэрн-Гілз штату Мічыган. Цяпер сваіх гасьцей каманда прымае на арэне Літл Сызарз Арэна, якая месьціцца ў цэнтры Дэтройту.

Фрэд Золнэр валодаў карпарацыяй, у склад якой уваходзіў ліцейны завод, што спэцыялізаваўся на вырабе поршняў перадусім для рухавікоў аўтамабіляў, грузавікоў і лякаматываў у Форт-Ўэйне штату Індыяна[4]. У 1937 годзе Золнэр стварыў паўпрафэсійную баскетбольную каманду пад назовам «Форт-Ўэйн Золнэр Пістанз» пасьля таго, як атрымаў запыт ад сваіх рабочых[5]. Акрамя баскетбольнай каманды завода, Золнэр таксама арганізаваў чэмпіёнскую каманду па сафтболе з хуткім 12-цалевым мячом, у якой былі гульцы з сафтбольных і баскетбольных камандаў[6]. У 1941 годзе «Золнэр Пістанз» адмовіліся ад сваіх завадзкіх каранёў і далучыліся да Нацыянальнай баскетбольнай лігі[7]. Каманда рабілася чэмпіёнам у 1944 і 1945 гадах[7]. Яны таксама перамагалі ў Сусьветным прафэсійным турніры па баскетболе ў 1944, 1945 і 1946 гадах[8].

Дэйв Бінг далучыўся да клюбу ў 1966 годзе.

У 1948 годзе каманда пачала называцца «Форт-Ўэйн Пістанз» і перайшла ў Амэрыканскую баскетбольную асацыяцыю[4]. Пазьней клюб пачаў гуляць у Нацыянальнай баскетбольнай лізе. Маюцца падазрэньні, што гульцы «Пістанз» змовіліся, маючы фінансавы інтарэс, каб прагуляць розныя гульні ў сэзонах 1953—1954 і 1954—1955 гадоў. Не зважаючы на тое, што «Пістанз» карысталіся вялікай папулярнасьцю, але невялікі памер Форт-Ўэйна перашкаджаў ім быць прыбытковымі, асабліва калі іншыя каманды НБА, разьмешчаныя ў меншых гарадах, пачалі закрывацца або пераязджаць у большыя месцы[7]. Па сэзоне 1956—1957 гадоў Золнэр пастанавіў, што Форт-Ўэйн занадта малы, каб утрымліваць там каманду НБА, і абвесьціў, што ў наступным сэзоне каманда будзе гуляць у іншым месцы. У рэшце рэшт ён спыніўся на Дэтройце[7]. Не зважаючы на тое, што ў той час гэта быў пяты паводле велічыні горад у ЗША[9], у месьце бракавала прафэсійнага баскетболу ўжо дзесяць гадоў[7][10][11][12]. Праз Другую сусьветную вайну горад страціў «Дэтройт Іглз», а таксама шэраг іншых сваім камандаў, у тым ліку «Дэтройт Джэмз», якія сталі «Мінэапаліс Лэйкерз»[7][10][11][12]. Золнэр захаваў назву «Пістанз», лічачы, што гэта мае сэнс, з улікам статусу Дэтройту як цэнтра аўтамабільнай прамысловасьці[4][7].

Квіток на матч фіналу НБА 1988 году паміж «Дэтройт Пістанз» і «Лос-Анджэлес Лэйкерз».

У 1960-я і 1970-я гады «Пістанз» характарызаваліся як каманда з таленавітымі гульцамі, у іхным ліку былі Джордж Ярдлі, Бэйлі Гаўэл, Дэйв Дэбушэр, Дэйв Бінг і Боб Ланьер, але таксама вызначалася як дружына з сумніўнымі абменамі і частай зьменай трэнэраў[13][14][15][16][17][18]. У сэзоне 1968—1969 гадоў клюб абмяняў Дэбушэра ў «Нью-Ёрк Нікс». Гулец у новай камандзе стаў ключавым гульцом, двойчы ўзяўшы тытулы чэмпіёна НБА[16]. Яшчэ раней, то бок у 1964 годзе, Гаўэл быў абменены ў «Балтымар Булетс», але свае чэмпіёнствы ён здабыў пазьней у складзе «Бостан Сэлтыкс». Ярдлі, Ланьер і Бінг сышлі праз абмены ў іншыя каманды, бо былі расчараваныя кірункам разьвіцьця і магчымасьцямі клюбу[19][20][21]. У 1974 годзе Золнэр прадаў каманду шкляному магнату Білу Дэйвідсану, які заставаўся асноўным уладальнікам каманды да сваёй сьмерці ў 2009 годзе[22][23]. Каманда мела кароткі пэрыяд устойлівага посьпеху ў сярэдзіне 1970-х гадоў, кваліфікуючыся ў плэй-оф чатыры сэзоны запар з 1974 па 1977 гады[24][25][26][27].

Айзэя Томас быў названы самым каштоўным гульцом фіналу НБА 1990 году.

Лёс франшызы нарэшце пачаў зьмяняцца ў 1981 годзе, калі яны абралі гульнёвага абаронцу Айзэю Томаса з Індыянскага ўнівэрсытэту[15]. У лістападзе 1981 году «Пістанз» набылі Віні Джонсана ў абмен зь «Сіетл Супэрсонікс»[28]. Пазьней, у лютым 1982 году, яны набылі цэнтравога Біла Лэймбіра ў абмене з «Кліўлэнд Кавальерз»[29]. Яшчэ адным ключавым крокам «Пістанз» сталіся наймы галоўнага трэнэра Чака Дэйлі ў 1983 годзе[30]. У наступныя гады каманда прабівала ў плэй-оф і працягвала ўмацоўваць склад. Перад сэзонам 1986—87 гадоў «Пістанз» набылі яшчэ некалькі ключавых гульцоў, сярод якіх былі абраныя на драфтах Джон Салі, Дэніс Родман ды набытыя ў абмене зь «Ютай Джаз» Эдрыяна Дэнтлі[31][32]. Каманда пераняла фізычна моцны, абарончы стыль гульні, дзякуючы якому яны атрымалі мянушку «Дрэнныя хлопцы»[33]. У 1987 годзе каманда дайшла да фіналу Ўсходняй канфэрэнцыі, дзе згуляла супраць «Сэлтыкс». Гэтая сэрыя была цяжкай для бостанцаў, якія былі дзейнымі чэмпіёнамі на той час. Лёс супрацьстаяньня вызначыўся толькі ў сёмым матчы[34][35]. Натхнёныя паразай ад «Сэлтыкс», «Пістанз», дзякуючы набыцьцю ў сярэдзіне сэзону Джэймза Эдўардса, палепшылі сваю статыстыку да 54 перамогаў цягам сэзону, што стала рэкордам для франшызы[36][37][38]. У плэй-оф дэтройтаўцы адпомсьцілі за дзьве папярэднія паразы ад «Сэлтыкс» у плэй-оф у фінале Ўсходняй канфэрэнцыі, перамогшы іх у шасьці гульнях і прабіўшыся ў фінал НБА ўпершыню з таго часу, як франшыза пераехала ў Дэтройт[36].

Матч паміж «Дэтройт Пістанг» і «Нью-Ёрк Нікс».

У першым фінале «Пістанз» за 32 гады яны сустрэліся з «Лос-Анджэлес Лэйкерз», у якім выступалі Мэджык Джонсан, Джэймз Ўорці і Карым Абдул-Джабар[36]. У шостай гульні сэрыі Айзэя Томас набраў рэкордныя для фіналу НБА 25 пунктаў у трэцяй чвэрці, гуляючы зь цяжкім расьцяжэньнем шчыкалаткі, але гэта не дапамагло спыніць каліфарнійцаў[39]. У выніку «Лэйкерз» узялі тытул. Перад сэзонам 1988—1989 гадоў «Пістанз» пераехалі ў прадмесьце Обэрн-Гілз, дзе пачалі гуляць на арэне Пэлас оф Обэрн-Гілз, першай арэне НБА, цалкам прафінансаванай з прыватных сродкаў[40]. У 1989 годзе «Пістанз» завяршылі фармаваньне свайго складу, абмяняўшы Дэнтлі на Марка Агірэ, абмен, які заўзятары «Пістанз» спачатку рэзка раскрытыкавалі, але пазьней высока ацанілі гэты крок[41][42][43][44]. Каманда сьвяткавала перамогі ў 63 гульнях, абнавіўшы рэкорд франшызы, і пракрочыла праз плэй-оф ажно да фіналу, дзе зноў сутыкнулася з «Лэйкерз». На гэты раз «Пістанз» атрымалі перамогу ў чатырох гульнях, выйграўшы свой першы чэмпіянат НБА. Джо Думарз быў названы самым каштоўным гульцом фіналу НБА[45]. «Пістанз» пасьпяхова абаранілі свой тытул у 1990 годзе, не зважаючы на страту Рыка Магорна, які сышоў у «Мінэсоту Тымбэрўулвз» праз драфт пашырэньня[46][47]. Выйшаўшы ў свой трэці запар фінал НБА, «Пістанз» сустрэліся з «Портлэнд Трэйл Блэйзэрз»[47]. Пасьля таго, як першыя дзьве гульні ў Дэтройце скончыліся абменам перамогамі, «Пістанз» выправіліся ў Портлэнд, дзе яны ня мелі перамогаў з 1974 году, каб згуляць наступныя тры матчы сэрыі[48]. «Пістанз» сьвяткавалі тры перамогі ў Портлэндзе, стаўшы першай камандай НБА, якая выйграла тры сярэднія гульні сэрыі на выезьдзе[49]. Вырашальная гульня трымала ў напрузе ажно да апошняй сэкунды, а Айзэя Томас быў названы самым каштоўным гульцом фіналу НБА[47].

Чэмпіёнская сэрыя клюбу скончылася ў фінале Ўсходняй канфэрэнцыі 1991 году, калі яны саступілі будучым чэмпіёнам НБА «Чыкага Булз» у чатырох гульнях[50]. Гэтая сэрыя найбольш запомнілася тым, што «Пістанз» сышлі з пляцоўкі ў апошняй гульні перад самым ейным заканчэньнем, не жадаючы паціскаць руку баскетбалістам «Булз». Майкл Джордан пазьней абураўся такімі паводзінамі. Пазьней высьветлілася, што сапраўднай прычынай таго, што «Пістанз» сышлі з пляцоўкі былі камэнтары, зробленыя Джорданам у перадгульнявым інтэрвію перад апошнім матчам, дзе ён назваў супернікаў незаслужанымі чэмпіёнамі[51].

В = выйгрышы, П = паразы, А% = адсотак выйграных матчаў

  1. https://www.perigon.io/news/sports/2024/07/10/jb-bickerstaff-named-detroit-pistons-head-coach
  2. Cunningham, Nate (07.2025) How Many NBA Teams Are There? A Brief History of Expansion and How We Got to 30. Sports Illustrated.
  3. NBA is born - Aug 03, 1949. History Channel (05.2015). Архіўная копія ад 03.2010 г.
  4. 1 2 3 Behind the Name – the Detroit Pistons. NBA Media Ventures, LLC (08.2006). Архіўная копія ад 11.2015 г.
  5. Cope, Myron (12.1967) The big Z and his misfiring Pistons. SI.com. Архіўная копія ад 09.2021 г.
  6.  Triptow, Richard F. The Dynasty that Never Was: Chicago's First Professional Basketball Champions, The American Gears. — Lake Bluff, Illinois: self-published, 1997. — ISBN 0-9659280-0-4
  7. 1 2 3 4 5 6 7 Pretzer, Ryan (10.2007) Farewell, Fort Wayne. NBA Media Ventures, LLC. Архіўная копія ад 04.2022 г.
  8. World Professional Basketball Tournament. NBA Hoops Online. Архіўная копія ад 06.2017 г.
  9. Population of the 100 Largest Urban Places: 1950. United States Census. Архіўная копія ад 07.2020 г.
  10. 1 2 Detroit Gems. NBA Hoops Online. Архіўная копія ад 05.2017 г.
  11. 1 2 Detroit Falcons Basketball. NBA Hoops Online. Архіўная копія ад 08.2017 г.
  12. 1 2 Van Dusen, Ryan (03.2016) 25 Things You Probably Didn’t Know About the Pistons’ First 10 Years in Detroit. Detroit Sports Nation.
  13. Haddad, Ken (11.2016) 5 places the Detroit Pistons called home. ClickOnDetroit.com. Архіўная копія ад 07.2020 г.
  14. Happy Anniversary. NBA Media Ventures, LLC (10.2017). Архіўная копія ад 08.2018 г.
  15. 1 2 Dow, Bill (04.2017) How Isiah Thomas became the greatest Detroit Piston ever. Detroit Free Press. Архіўная копія ад 06.2017 г.
  16. 1 2 Markusen, Bruce (01.2016) 24-year old DeBusschere was youngest coach in NBA history with Pistons. Vintage Detroit. Архіўная копія ад 12.2019 г.
  17. Dow, Bill (05.2010) How a Coin Toss Brought Detroit a Hall of Famer. Vintage Detroit. Архіўная копія ад 02.2023 г.
  18. Markusen, Bruce (01.2016) Hall of Famer Bob Lanier was more than just two big feet. Vintage Detroit.
  19. Yardley Deal Confirmed; Doctors Approve Finger Cast and He Goes to Syracuse. The New York Times (02.1959). Архіўная копія ад 03.2022 г.
  20. People in Sports. The New York Times (08.1975). Архіўная копія ад 03.2022 г.
  21. Pistons Send Lanier to Bucks for Benson; Unhappy in Detroit. The New York Times (02.1980). Архіўная копія ад 03.2022 г.
  22. Golimper, Sam (07.1974) Pistons Are Sold for $8.1-Million. The New York Times. Архіўная копія ад 05.2018 г.
  23. Detroit Pistons owner Davidson dies at 86. ESPN.com (03.2009). Архіўная копія ад 03.2018 г.
  24. 1974 NBA Playoffs Summary. Basketball-Reference.com. Архіўная копія ад 07.2022 г.
  25. 1975 NBA Playoffs Summary. Basketball-Reference.com. Архіўная копія ад 07.2022 г.
  26. 1976 NBA Playoffs Summary. Basketball-Reference.com. Архіўная копія ад 07.2022 г.
  27. 1977 NBA Playoffs Summary. Basketball-Reference.com. Архіўная копія ад 07.2022 г.
  28. Maxwell, John The Microwave. NBA Media Ventures, LLC. Архіўная копія ад 07.2017 г.
  29. The Best of Trader Jack: Part III. NBA Media Ventures, LLC (08.2012). Архіўная копія ад 05.2017 г.
  30. Langlois, Keith (05.2009) Chuck Daly, 1930-2009. NBA Media Ventures, LLC. Архіўная копія ад 10.2016 г.
  31. Holmes, Dan (10.2011) 25 years ago the Pistons snatched Salley and Rodman in NBA Draft. Vintage Detroit. Архіўная копія ад 06.2022 г.
  32. Goldaper, Sam (08.1986) TRIPUCKA TRADED BY PISTONS FOR DANTLEY. The New York Times. Архіўная копія ад 09.2022 г.
  33. Holmes, Dan (04.2016) How the Detroit Pistons came to be known as the Bad Boys. Vintage Detroit. Архіўная копія ад 11.2021 г.
  34. May, Peter (05.2012) 25 years later, remembering 'a steal by Bird'. ESPN Boston. Архіўная копія ад 03.2018 г.
  35. Gelso, Nick (01.2010) Boston Celtics Rivalries That Defined Generations of NBA Basketball. Bleacher Report. Архіўная копія ад 02.2017 г.
  36. 1 2 3 Detroit Pistons: 1980's. NBA Media Ventures, LLC.
  37. Holmes, Dan (03.2016) Edwards added a key piece to the championship runs for the Pistons. Vintage Detroit. Архіўная копія ад 02.2023 г.
  38. 1955-56 NBA Season Summary. Basketball-Reference.com. Архіўная копія ад 09.2008 г.
  39. Powell, Shaun (05.2016) Top NBA Finals moments: Thomas scores 25 in quarter on injured ankle. NBA.com. Архіўная копія ад 09.2021 г.
  40. Muret, Don (11.2008) Twenty years in, the Palace still shines. Sports Business Daily. Архіўная копія ад 01.2018 г.
  41. Pretzer, Ryan (02.2008) Dealing Dantley. NBA.com. Архіўная копія ад 07.2018 г.
  42. Dantley-for-aguirre Deal Doesn’t Go Down Well in Detroit. Chicago Tribune (02.1989). Архіўная копія ад 03.2021 г.
  43. Dantley-for-aguirre Deal Doesn't Go Down Well in Detroit. Chicago Tribune (02.1989). Архіўная копія ад 03.2021 г.
  44. Van Dusen, Ryan (06.2016) The 10 Best Trades in Pistons History. Detroit Sports Nation. Архіўная копія ад 10.2017 г.
  45. 1988-89 Detroit Pistons. NBA.com. Архіўная копія ад 02.2011 г.
  46. Howard-Cooper, Scott (06.1989) NBA Expansion Draft : Timberwolves Get Mahorn; Lakers Lose Rivers. Los Angeles Times. Архіўная копія ад 07.2020 г.
  47. 1 2 3 Bad Boys Still the Best. NBA.com. Архіўная копія ад 02.2012 г.
  48. Goldaper, Sam (06.1990) Another Thriller as Blazers Tie Series. The New York Times. Архіўная копія ад 08.2017 г.
  49. Mayberry, Darnell (06.2012) An Historic Look At The NBA Finals' 2-3-2 Format. The Oklahoman. Архіўная копія ад 06.2023 г.
  50. Fluck, Adam (03.2011) Pippen and Bulls first had to beat Detroit’s Bad Boys. NBA.com. Архіўная копія ад 12.2017 г.
  51. Goodwill, Vincent (04.2020) Don't buy into Michael Jordan's narrative: The 'Bad Boys' Pistons deserve your respect. Yahoo Sports. Архіўная копія ад 02.2024 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]