Драфт НБА

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Драфт Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі (НБА) (па-ангельску: NBA draft) — штогадовая працэдура выбару (драфтаваньня) камандамі НБА новых гульцоў, якія маюць права быць абранымі і жадаюць далучыцца да лігі. Звычайна гэта ўнівэрсытэцкія баскетбалісты, але замежныя гульцы таксама маюць права на абраньне. Упершыню драфт адбыўся ў 1947 годзе. Унівэрсытэцкія баскетбалісты, якія скончылі чатыры навучальныя гады, аўтаматычна атрымліваюць права выставіць сваю кандыдатуру, а малодшакурсьнікі могуць задэкляраваць права на ўдзел на драфце, адмовіўшыся ад свайго будучага права, калі іх не абяруць на гэтым драфце. Сярод замежных гульцоў права на абраньне аўтаматычна маюць усе баскетбалісты ад 22 гадоў, а маладзейшыя спартоўцы мусяць задэкляраваць сваё права.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]