Чызьпік Энэрджы-арэна
| Chesapeake Energy Arena | |
| Краіна | ЗША |
|---|---|
| Горад | Аклагома-Сіці |
| Год пабудовы | 2002 |
| Дата адкрыцьця | 8 ліпеня 2002 (24 гады таму) |
| Зьмяшчальнасьць | Хакей 18 036 Баскетбол 18 203 Амэрыканскі футбол 17 868 Канцэрты 20 817 |
| Хатняя каманда | Аклагома-Сіці Тандэр |
| Каардынаты | 35°27′48″ пн. ш. 97°30′54″ з. д.HGЯO |
| Chesapeake Energy Arena на мапе ЗША Chesapeake Energy Arena | |
| Афіцыйны сайт | |
Чызьпік Энэрджы-арэна (па-ангельску: Chesapeake Energy Arena, раней Форд-цэнтар) — спартовы комплекс у Аклагома-Сіці, ЗША. Хатняя арэна каманды «Аклагома-Сіці Тандэр». У сэзонах 2005/06 і 2006/07 была хатняй арэнаю для каманды «Нью-Арлеан/Аклагома-Сіці Горнэтс». На арэне ладзяцца канцэрты, радзінныя і грамадзкія мерапрыемствы, канвэнты, лядовые шоў і спартовыя спаборніцтва мясцовых унівэрсытэцкіх і школьных камандаў.
Уласьнікам арэны зьяўляецца горад Аклагома-Сіці. Адкрыцьцё арэны адбылося 8 ліпеня 2002 году, праз 3 гады ад пачатку будаўніцтва. Правы на назву арэны «Форд-цэнтар» набыла кампанія Oklahoma Ford Dealers, якая прадстаўляе дылераў кампаніі «Ford Motor Company» у штаце, але не саму фірму «Форд».
22 ліпеня 2011 году правы на назву арэны былі прададзеныя на 12 год кампаніі Chesapeake Energy і арэна зьмяніла назву «Чызпік Энэрджы-арэна»[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ OKC Arena to be Renamed Chesapeake Energy Arena 22 ліпеня 2011
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||