Голдэн Стэйт Ўорыярз
| Голдэн Стэйт Ўорыярз | |||
| Заснаваны | 1946 | ||
|---|---|---|---|
| Месцазнаходжаньне | Сан-Францыска, Каліфорнія, ЗША | ||
| Арэна | Чэйз-Цэнтар | ||
| Галоўны трэнэр | |||
| Чэмпіянат | Нацыянальная баскетбольная асацыяцыя | ||
| Форма | |||
| Клюбныя колеры | |||
|
| |||
| Спасылкі | |||
| Афіцыйная бачына | |||
«Го́лдэн Стэйт Ўо́рыярз» (па-ангельску: Golden State Warriors) — прафэсійны баскетбольны клюб, які выступае ў Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі. Клюб месьціцца ў горадзе Оўклэнд штату Каліфорнія. Каманда была заснаваная ў 1946 годзе як «Філадэлфія Ўорыярз» у Філадэлфіі, штат Пэнсыльванія. У дэбютным сэзоне каманда выйграла чэмпіянат Баскетбольнай асацыяцыі Амэрыкі (БАА), якая пасьля стала Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыяй, па аб’яднаньні з Нацыянальнай баскетбольнай лігай (НБЛ).
У 1962 годзе каманда пераехала ў Сан-Францыска, зьмяніла назву на «Сан-Францыска Ўорыярз». З гэтай назвай клюб выступаў да 1971 году, пасьля чаго пераназваўся на «Голдэн Стэйт Ўорыярз». З 1966 году каманда праводзіць свае хатнія гульні ў мясьціне, цяпер вядомай як «Оракл-Арэна», за выключэньнем 1972 году, калі падчас рэканструкцыі арэны «Ўорыярз» гулялі ў Сан-Хасэ, штат Каліфорнія. Акрамя чэмпіёнскага тытула, атрыманага ў сэзоне 1946—1947 гадоў, каманда яшчэ чатыры разы рабілася чэмпіёнам НБА ў 1955—1956 у Філадэлфіі, у 1974—1975, 2014—2015 і 2016—2017 як «Голдэн Стэйт».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
«Ўорыярз» былі заснаваныя ў 1946 годзе як «Філадэлфія Ўорыярз», стаўшы адным з заснавальнікаў Амэрыканскай баскетбольнай асацыяцыі. Іхным уладальнікам быў Пітэр Тырэл, які таксама валодаў франшызай «Філадэлфія Рокетс» у Амэрыканскай хакейнай лізе[2]. На чале з сэнсацыйным бамбардзіраі Джо Фулксам каманда стала чэмпіёнам у першым сэзоне 1946—1947 гадоў, адолеўшы супраціў «Чыкага Стэгс» у фінале з чатырма перамогамі супраць адной паразы. У сэзоне 1955—1956 гадоў «Ўорыярз» яшчэ раз сталі пераможцамі лігі. У 1959 годзе каманда падпісала кантракт з Ўілтам Чэмбэрленам, абраным на драфце. Гулец стаў сапраўднай зоркай, шэсьць разоў ён быў лідэрам каманды паводле колькасьці назьбіраных пунктаў, назаўжды зьмяніўшы стыль гульні ў НБА. 2 сакавіка 1962 году ў хатняй сутрэчы «Ўорыяра», якая аднак ладзілася на нэўтральнай пляцоўцы ў Гэршы штату Пэнсыльванія, Чэмбэрлен набраў 100 пунктаў у матчы супраць «Нью-Ёрк Нікс»[3].
У 1962 годзе Франклін М’юлі набыў кантрольны пакет акцыяў каманды, перамясьціўшы яе ў раён затокі Сан-Францыска ды перайменаваўшы ў «Сан-Францыска Ўорыярз». З 1962 па 1964 гады «Ўорыярз» большасьць сваіх хатніх матчаў гулялі у Каў-Пэлас у Дэйлі-Сіці, крыху на поўдзень ад межаў Сан-Францыска. У час з 1964 па 1966 гады таксама баскетбалісты ладзілі свае сустрэчы як у самым Сан-Францыска, гэтак і ў найбліжэйшых гарадах, як то Оўклэнд і Сан-Хасэ. Перад сэзонам НБА 1963—1964 гадоў каліфарнійцы абралі на драфце Нэйта Турманда, каб ён узмоцніў гульню Чэмбэрлена. Каманда стала наймацнейшай у Заходнім дывізіёне, але саступіла ў фінале НБА 1964 году «Бостан Сэлтыкс» адной перамогай супраць чатырох паразаў. У 1967 годзе дружына зноў дакрочыла да фіналу, дзе зазнала паразу ад «Філадэлфіі Сэвэнці Сыксэрз». Разьюшаны тым, што кіраўніцтва не выплаціла яму пэўныя стымулюючыя бонусы, якія, на яго думку, павінны былі яму належыць, лідэра каманды папярэдняга сэзону Рык Бэры прапусьціў сезон 1967—1968 гадоў ды і наагул сышоў у Амэрыканскую баскетбольную асацыяцыю. У адсутнасьць Бэры «Ўорыярз» больш не былі прэтэндэнтамі на тытул. Сэзон 1970—1971 гадоў стаў апошнім для каманды пад назвай «Сан-Францыска Ўорыярз». Франшыза ўзяла назву «Голдэн Стэйт Ўорыярз», каб адзначыць тое, што каманда прадстаўляе ўвесь штат Каліфорніі[4]. «Ўорыярз» траплялі ў плэй-оф з 1971 па 1977 гады, за выняткам 1974 году, і ўзялі перамогу ў НБА ў 1975 годзе.

Праз страту ключавых гульцоў, як то Бэры, Ўілкс і Турманд, «Ўорыярз» зь цяжкасьцю спраўляліся з тым, каб сабраць канкурэнтаздольную каманду на пляцоўцы з 1978 па 1987 гады, гэта пры тым, што ў 1960-х і большай частцы 1970-х гадах клюб быў адным з дамінантных у лізе. У 1983 годзе «Ўорыярз» паўтарылі прапанову «Нью-Ёрк Нікс» Бэрнарду Кінгу, але, ня маючы мажлівасьці плаціць яму высокі заробак, хутка абмянялі яго ў «Нікс» на абаронцу Майкла Рэя Рычардсана, якога яны таксама абмянялі ў Нью-Джэрзі. Новыя ўладальнікі Джым Фіцджэральд і Дэн Фінан нарэшце здолелі вярнуць камандзе статус, наняўшы былога галоўнага трэнэра «Кліўлэнд Кавальерз» Джорджа Карла ў якасьці галоўнага трэнэра ў 1986 годзе пасьля выбару лёгкага форварда Крыса Маліна на драфце НБА 1985 году. У 1987 годзе дружына прасунулася да паўфіналу Заходняй канфэрэнцыі, дзе згуляла супраць «Лос-Анджэлес Лэйкерз» з Мэджык Джонсанам у складзе. У сэзоне 1993—1994 гадоў каманда абрала цяжкага форварда Крыса Ўэбэра ў першым раўндзе драфту, які стаў навічком году, а «Ўорыярз» трапілі ў плэй-оф. Адраджэньне каманды было адкладзенае праз канфлікт і сыход з каманды шэрагу лідэраў. Сэзон 1994—1995 гадоў быў першым пад кіраўніцтвам новага ўладальніка каманды Крыса Коэна, які выкупіў яе ў папярэднікаў Фіцджэральда і Фінана. Пакуль хатняя пляцоўка Оўклэнд-Калізэй знаходзілася на капітальным рамонце, «Ўорыярз» сэзон 1996—1997 гадоў спаборнічалі на арэне ў Сан-Хасэ, але скончылі сэзон з паказьнікам 30–52[5]. Па заканчэньні розыгрышу Малін быў абменены ў «Індыяна Пэйсэрз» на Эрыка Дамп’ера і Дўэйна Фэрэла[6].

На працягу некалькіх гадоў, калі ў камандзе гулялі ўзыходныя зоркі Джэйсан Рычардсан, Антаўн Джэймісан і Гілбэрт Арэнас, «Ўорыярз» падаваліся камандай на ўздыме, але маладой камандзе не хапала досьведу, каб быць досыць канкурэнтнымі. Пасьля сэзону 2002—2003 гадоў праз памылкі з разьмеркаваньнем кантрактаў ня здолелі перападпісаць кантракт з Арэнасам, не зважаючы на ягонае жаданьне застацца ў Сан-Францыска. Па расчаравальным сэзоне 2003—2004 гадоў галоўны трэнэр Эрык Масэлман быў звольненыя. Майк Мантгомэры заняў пасаду галоўнага трэнэра, а Крыс Малін быў абраны на пасаду выканаўчага віцэ-прэзыдэнта па баскетбольных апэрацыях. Малін спадзяваўся выбудаваць каманду-пераможцу вакол Рычардсана. Сэзон 2005—2006 гадоў пачаўся моцна, але 5 красавіка 2006 году каманда ва ўпартай барацьбе ўсё ж такі выбылі зь ліку меркаваных удзельнікаў плэй-оф, саступіўшы «Нью-Арлеан Горнэтс» у авэртайме зь лікам 114:109, што падоўжыла іхны час па-за плэй-оф да 12 сэзонаў.
4 сакавіка 2007 году «Ўорыярз» завяршылі рэгулярны сэзон з паказьнікам 42–40, прасунуўшыся ў плэй-оф. На чале з здаровым Бэранам Дэйвісам, а таксама Рычардсанам, Бэрдыньшам і маладой будучай зоркай Монтам Элісам, «Ўорыярз» адразу ж разьбілі чаканьні фаварытаў «Далас Мавэрыкс» на кароткую і лёгкую перамогу ў сэрыі. Намаганьні Дырка Навіцкага не далі даласцам плёны, у выніку чаго «Ўорыярз» перамаглі ў сэрыі, стаўшы першай камандай НБА пад нумарам 8, якая перамагла каманду пад нумарам 1 у сэрыі зь сямі гульняў. У другім раўндзе прайсьці «Юту Джаз» каліфарнійцам не атрымалася. У сэзоне 2007—2008 гадоў «Ўорыярз» сутыкнуліся зь цяжкасьцямі ад пачатку сэзону. Рычардсана абмянялі ў «Шарлот Бобкэтс» на пачаткоўца Брэндана Райта. У міжсэзоньне 2008 году Дэйвіс надумаў вярнуцца ў родны горад і падпісаў кантракт з «Лос-Анджэлес Кліпэрз». На драфце 2009 году «Ўорыярз» абралі пад сёмам нумарам Стэфэна Кары, які стаў лідэрам каманды на доўгія гады[7].
13 красавіка 2016 году клюб паставіў новы рэкорд НБА паводле колькасьці перамогаў супраць паразаў у рэгулярным сэзоне маючы паказьнік 73–9, пераўзышоўшы тым самым папярэдні, усталяваны клюбам «Чыкага Булз» у сэзоне 1995—1996 гадоў. Пры гэтым клюб усталяваў і антырэкорд, маючы перавагу ў фінале з «Кліўлэнд Кавальерз» у ліку 3-1, ён саступілі ў тро наступных матчах і ва ўсёй сэрыі, што адбылося ў НБА ўпершыню[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.espn.com/nba/story/_/id/10933515/steve-kerr-accepts-golden-state-warriors-coaching-position
- ↑ The Official NBA Basketball Encyclopedia. — Villard Books, 1994. — ISBN 0-679-43293-0
- ↑ Chamberlain scores 100 in 1962 game versus Knicks. National Basketball Association (03.2013).
- ↑ Behind The Name – Warriors. Golden State Warriors.
- ↑ Golden State Warriors 2014–15 Media Guide. National Basketball Association (10.2014).
- ↑ Warriors Trade Mullin to Pacers // The New York Times, 08.1997 г.
- ↑ Stephen Curry NBA Stats. Basketball Reference.
- ↑ НБА. «Кливленд» стал первой командой, которой удалось отыграться с 1-3 в финальной серии. Sports.ru.
