Перайсьці да зьместу

Шарлот Горнэтс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шарлот Горнэтс

Заснаваны 1988
Месцазнаходжаньне Шарлот, Паўночная Караліна, ЗША
Арэна Спэктрум-Цэнтар
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Нацыянальная баскетбольная асацыяцыя
Форма
Клюбныя колеры              


Камандныя колеры


Камандныя колеры


Хатняя


Камандныя колеры


Камандныя колеры


Выязная
Спасылкі
Афіцыйная бачына
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Шарлот Горнэтс (па-ангельску: Charlotte Hornets) — прафэсійны баскетбольны клюб, які выступае ў Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі. Каманда была заснаваная ў 2004 годзе. Клюб месьціцца ў горадзе Шарлот, штат Паўночная Караліна. Да 20 траўня 2014 году каманда называлася «Шарлот Бобкэтс»[2].

15 чэрвеня 2006 году Майкл Джордан, былы гулец НБА, набыў мінарытарны пакет акцыяў франшызы і стаў ейным кіраўніком у справах баскетбольных апэрацыяў. 17 лютага 2010 году група ўласьнікаў на чале з Джорданам набыла кантрольны пакет акцыяў[3]. У 2013 годзе, пасьля рэбрэндынгу «Нью-Арлеан Горнэтс» на «Пэліканз», «Бобкэтс» абвесьцілі, што пачнуць гуляць пад назвай «Шарлот Горнэтс»[2][4][5]. Разам з назвай «Шарлот Горнэтс» вярнулі гісторыю першапачатковай франшызы «Горнэтс». У жніўні 2023 году Джоржан пазбавіўся ад сваёй мажарытарнай частцы.

У 1985 годзе НБА плянавала пашырыцца на тры каманды да сэзону 1988—1989 гадоў, але пазьней плян быў перагледжаны, каб улучыць чацьвертую каманду пашырэньня. Джордж Шын, прадпрымальнік з Канапалісу, хацеў стварыць каманду НБА ў раёне Шарлоты, таму сабраў групу вядомых мясцовых бізнэсоўцаў, каб атрымаць франшызу. Раён Шарлоты доўгі час быў асяродкам студэнцкага баскетболу, а сам горад быў адным з самых хуткарослых гарадоў у ЗША[6]. Група ў выніку атрымала франшызу.

На арэне Шарлот-Калізэюм у 2000 годзе.

Першапачаткова новая каманда павінна была называцца «Шарлот Сьпірыт»[7], але ў выніку конкурсу на назву каманды пераможцам стала назва «Горнэтс». Назва паходзіць ад брытанскага генэрала Корнўаліса, які нібыта апісаў горад як «гняздо асіных паўстанцаў» пасьля бітвы пры Шарлот у 1780 годзе, хоць упершыню гэта было засьведчана ў 1819 годзе[8]. Каманда прыцягнула дадатковую ўвагу, бо яны абралі бірузовы ў якасьці асноўнага колеру, што справакавала спартовае захапленьне камандай у канцы 1980-х і пачатку 1990-х гадоў[9]. Шын наняў Карла Шыра першым прэзыдэнтам і генэральным мэнэджарам каманды[10]. Першая гульня «Горнэтс» у НБА адбылася 4 лістапада 1988 году ў Шарлот-Калізэюм, дзе яны саступілі «Кліўлэнд Кавальерз» зь лікам 133:93[11]. Праз чатыры дні каманда сьвяткавала першую перамогу ў гісторыі, адолеўшы «Лос-Анджэлес Кліпэрз» зь лікам 117:105. Агулам сэзон быў не найлепшым, таму Шыр сышоў перад сэзонам 1989—1990 гадоў[12]. Не зважаючы на першапачатковыя засьцярогі, што хатняя арэна занадта вялікая, але «Горнэтс» сталіся гітом, трымаючы лідэрства ў НБА паводле наведвальнасьці. Клюб меў 364 гульні з цалкам распраданымі квіткамі запар[13].

У 1992 годзе «Горнэтс» на драфце абралі цэнтравога Алонза Морнінга[14][15]. У выніку каманда, нарэшце, займела дадатны паказьнік у колькасьці перамогаў-паразаў, а Морнінг поруч з Лары Джонсанам і Кендалам Гілам утварылі адное з найлепшых маладых трыё лігі. Каманда ўпершыню прасунулася ў плэй-оф, заняўшы пятае месца ва Ўсходняй канфэрэнцыі. «Горнэтс» разграмілі «Бостан Сэлтыкс» у першым раўндзе, але дружыне бракавала досьведу і глыбіні складу, таму з другога раўнду шарлотцы былі выбітыя «Нью-Ёрк Нікс»[16]. Сэзон 1993—1994 гадоў «Горнэтс» скончылі з паказьнікам 41–41, прапусьціўшы плэй-оф. У сэзоне 1994—1995 гадоў колькасьць перамогаў ужо была роўная 50-і, дзякуючы чаму «Горнэтс» зноў згулялі ў плэй-оф. У першым раўндзе прадстаўнікі Шарлоты вылецелі з плэй-оф ужо ў першым раўндзе, саступіўшы ў чатырох матчах «Чыкага Булз»[17]. Па заканчэньні сэзону «Горнэтс» абмянялі Морнінга ў «Маямі Гіт» на нападніка Глена Райса, цэнтравога Мэта Гайгера і абаронцу Халіда Рывэза[18]. Райс адразу ж узяў лідэрства ў клюбе паводле колькасьць назьбіраных пунктаў. Гайгер падзяліў з Джонсанам першае месца ў камандзе паводле падбораў, а абаронца Кені Андэрсан замяняў траўмаванага Магсі Богса.

Маскот Руфус.

Міжсэзоньне 1996 году адзначалася вялікімі зьменамі, бо Андэрсан адмовіўся падпісваць новы кантракт, Джонсан быў абменены ў «Нікс» на цяжкога форварда Энтані Мэйсана, і каманда зьдзейсьніла абмен у дзень драфту 1996 году, набыўшы цэнтравога Ўладэ Дзіваца з «Лос-Анджэлес Лэйкерз» на пачаткоўца Кобі Браянта, якога «Горнэтс» абралі пад 13-м агульным нумарам[19]. Каманда дасягнула найлепшага сэзону ў сваёй гісторыі на той час, скончыўшы сэзон з паказьнікам 54–28 і вярнуўшыся ў плэй-оф[20]. Зрэшты, посьпех у рэгулярным сэзоне быў змарнаваны паразай ад «Нікс» у трох гульнях. Праз год у плэй-оф шарлотцаў спынілі «Булз». Цягам трох сэзонаў з 1999 па 2002 гады «Горнэтс» штогод траплялі ў плэй-оф, двойчы даходзячы да паўфіналу канфэрэнцыі. Хутка пасьля гэтага НБА ўхваліла ўгоду аб пераезьдзе каманды ў Новы Арлеан. Неўзабаве па пераезьдзе каманды, у рамках пагадненьня з горадам Шарлот, а таксама каб пазьбегнуць судовага пазову, падобнага да судовага пазову «Кліўлэнд Браўнз», НБА паабяцала, што Шарлот атрымае новую франшызу пашырэньня. У чэрвені 2003 году паўстала новая каманда пад назовам «Шарлот Бобкэтс»[21]. Будаўніцтва новай арэны для «Бобкэтс» у цэнтры Шарлот пачалося ў ліпені таго ж году, а да ейнага адкрыцьця клюб карыстаўся Шарлот-Калізэюмам. 14 сьнежня «Бобкэтс» перамаглі «Нью-Арлеан Горнэтс» у авэртайме ў першым матчы каманды з сваёй былой франшызай[22].

27 лютага 2010 году было абвешчана, што былы ўладальнік «Бобкэтс» пастанавіў прадаць каманду Майклу Джордану, што дазволіла Джордану стаць першым былым гульцом НБА, які стаў мажарытарным уладальнікам франшызы[23]. 21 траўня 2013 году Джордан афіцыйна абвесьціў, што арганізацыя надала заяўку на зьмену назвы франшызы на «Шарлот Горнэтс» з сэзону НБА 2014—2015 гадоў, што было зацьверджана большасьцю галасоў Радай кіраўнікоў НБА на паседжаньні ў Лас-Вэгасе 18 ліпеня 2013 году[24]. 18 ліпеня кіраўніцтва лігі абвесьціла, што яна аднагалосна ўхваліла рэбрэндынг, які пачне дзеіць па завяршэньні сэзону 2013—2014 гадоў[25]. 20 траўня 2014 года «Бобкэтс» афіцыйна сталі другой вэрсіяй «Шарлот Горнэтс». На прэсавай канфэрэнцыі, прысьвечанай гэтым зьменам, кіраўніцтва каманды таксама абвесьціла, што ў рамках пагадненьня з НБА і перайменаваным клюбам «Нью-Арлеан Пэліканз» каманда набыла гісторыю і рэкорды «Горнэтс» 1988—2002 гадоў, у той час як усе рэкорды «Горнэтс» за часам іхняга знаходжаньня ў Новым Арлеане з 2002 па 2013 гады засталіся за «Пэліканз»[26][27]. Цяпер уважаецца, што «Горнэтс» прыпынілі сваю дзейнасьць з 2002 па 2014 гады, а «Пэліканз» лічацца камандай пашырэньня 2002 году.

В = выйгрышы, П = паразы, А% = адсотак выйграных матчаў

  1. https://www.foxsports.com/stories/nba/hornets-hire-celtics-assistant-charles-lee-to-be-next-head-coach
  2. 1 2 Jordan: Bobcats changing name to Hornets. NBA.com (06.2013). Архіўная копія ад 06.2013 г.
  3. Here’s a timeline of Michael Jordan’s ownership of the Charlotte Hornets. NBC Sports Chicago (06.2023).
  4. Charlotte Hornets Name Returns to Carolinas. NBA.com.
  5. Spanberg, Erik (04.2014) End of an era: With Charlotte Bobcats out of the playoffs, Hornets return. The Business Journals.
  6. Lee, Hank. Report: Charlotte is the 8th fastest-growing city in the US // WCNC, 10.2022 г. Архіўная копія ад 12.2022 г.
  7. In a surprise announcement, the NBA’s Board of Governors… // United Press International, 04.1987 г.
  8. Brantley, Nicole. The unclear origins of the hornet’s nest symbolism // The Charlotte Observer, 03.2016 г. Архіўная копія ад 07.2021 г.
  9. Creamer, Chris (07.2014) A closer look at the uniforms and logos of the 90s. theScore Inc..
  10. Wash, Quinton. How Early Hornets Architect Carl Scheer Left a Lasting Legacy on All-Star Weekend // NBA, 02.2019 г. Архіўная копія ад 12.2022 г.
  11. Cleveland Cavaliers 133, Charlotte Hornets 93. Basketball Reference (11.1988). Архіўная копія ад 10.2013 г.
  12. Charlotte Hornets 1989–1990 Season Summary. Basketball Reference. Архіўная копія ад 02.2006 г.
  13. Menzer, Joe. Bringing Back the Buzz: New Charlotte Hornets Aim to Match Magic of Old Hornets // Bleacher Report, 10.2014 г. Архіўная копія ад 12.2022 г.
  14. 1992 NBA Draft. Basketball Reference. Архіўная копія ад 04.2019 г.
  15. Wash, Quinton (11.2015) Hornets Legend Alonzo Mourning to be Honored in Halftime Ceremony on February 5 Buzz City Night. Hornets.com. Архіўная копія ад 02.2023 г.
  16. 1992–93 Charlotte Hornets Roster and Stats. Basketball Reference.Com. Архіўная копія ад 04.2020 г.
  17. Dillman, Lisa. Hornets Can’t Catch the Bulls at Four and Bow Out: NBA playoffs: Charlotte misses two last-second shots and Chicago advances with 85-84 victory // Los Angeles Times, 05.1995 г. Архіўная копія ад 11.2022 г.
  18. Smith, Sam. Mourning OFF To Miami // Chicago Tribune, 12.2008 г. Архіўная копія ад 02.2020 г.
  19. Harper, Zach (04.2016) Kobe Bryant and the draft day trade that changed NBA history. CBS Sports. Архіўная копія ад 06.2016 г.
  20. Charlotte Hornets 1996–1997 Season Summary. Basketball Reference. Архіўная копія ад 03.2008 г.
  21. NBA Expansion Franchise To Be Named Charlotte Bobcats // NBA Media Ventures, LLC, 06.2003 г. Архіўная копія ад 10.2014 г.
  22. Cats protect their house in Charlotte in OT // ESPN, 12.2004 г. Архіўная копія ад 10.2012 г.
  23. Michael Jordan reaches deal to buy NBA’s Bobcats // CNN, 02.2010 г. Архіўная копія ад 09.2020 г.
  24. Phaler, Sean. Bobcats Sports & Entertainment Applies to Change Team's Name to Hornets // NBA Media Ventures, LLC, 05.2013 г. Архіўная копія ад 06.2014 г.
  25. The Buzz is Back: NBA Approves Bobcats Name Change to Hornets. NBA Media Ventures, LLC. Архіўная копія ад 01.2021 г.
  26. Bobcats officially become Hornets in Charlotte. National Basketball Association (05.2014). Архіўная копія ад 05.2014 г.
  27. Hornets all the buzz in Charlotte. ESPN (05.2014). Архіўная копія ад 03.2015 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]