Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз
Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз | ||||||
Заснаваны | 1877 | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Горад | Ўулвэргэмптан, Ангельшчына | |||||
Стадыён |
Муленью Умяшчальнасьць: 30 852 | |||||
Кіраўнік | Fosun International[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-Ліга | |||||
· 2023—2024 | 14 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы wolves.co.uk (анг.) |
«Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз» (па-ангельску: Wolverhampton Wanderers Football Club) — прафэсійны ангельскі футбольны клюб з гораду Ўулвэргэмптан, Ўэст-Мідлэндс. Першапачаткова клюб называўся «Сэнт-Лю», бо яго заснавальнікам быў дырэктар школы Сьвятога Лукі Гары Бэркрофт. Клюб зьяўляецца адным з заснавальнікаў Футбольнай лігі. Ганаровым віцэ-прэзыдэнтам клюбу зьяўляецца сьпявак гурта Led Zeppelin — Робэрт Плант.
У 1953 годзе «ваўкі» аднымі зь першых брытанскіх клюбаў усталявалі асьвятляльныя пражэктары на сваём стадыёне[2], а таксама ў пэрыяд з 1953 па 1956 гады прымалі ўдзел у таварыскіх матчах супраць вядучых замежных клюбаў да стварэньня Эўрапейскага кубка ў 1955 годзе[3]. Сярод значных міжнародных дасягненьняў «Ўулвэргэмптана» трэба адзначыць выхад у чвэрцьфінал Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў 1959—1960 гадоў, паўфінал Кубка ўладальнікаў кубкаў 1960—1961 гадоў і другое месца ў Кубку УЭФА 1971—1972 гадоў, дзе клюб саступіў іншаму ангельскаму клюбу «Тотэнгэм Готспур».
Традыцыйна клюб гуляе ў залацістых кашулях і чорных шортах. «Ўандэрэрз» мае даўняе супрацьстаяньне з клюбамі з рэгіёну Ўэст-Мідлэндс, але галоўным супернікам калектыву зьяўляецца «Ўэст Бромўіч Альбіён».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Канец 19 стагодзьдзя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Як і некаторыя іншыя клюбы ў Ангельшчыне, як то «Эвэртан», зьяўленьню «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз» спрыялі крыкет і царква. Клюб быў заснаваны ў 1877 годзе над назовам «Сэнт-Люк» дырэктарам школы Сьвятога Лукі з Блэйкенголу, у гонар якой і атрымаў сваю назву[4].
Свой першы матч каманда правяла 13 студзеня 1877 году супраць рэзэрвовага складу «Стэфард Роўд». Пазьней «Сэнт-Люк» узьяднаўся з футбольнай сэкцыяй мясцовага крыкетнага клюбу «Блэйкенгол Ўандэрэрз», сфармаваўшы «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз» у жніўні 1879 году[4]. Сьпярша клюб праводзіў матчы адразу на дзьвюх пляцоўках у горадзе, аднак у 1881 годзе каманда пераехала ў больш прыдатнае месца на Дадлі-Роўд. У 1883 годзе клюб упершыню прыняў удзел у Кубку Ангельшчыны. У 1888 годзе «Ўулвэргэмптан» далучыўся да ліку прафэсійных клюбаў і стаўся адным з заснавальнікаў Футбольнае Лігі[5], у якім яны згулялі першы матч ангельскай прафэсійнай лігі супраць «Астан Вілы»[6]. У першым сэзоне лігі клюб заняў трэцяе месца й выйшаў у фінал Кубка Ангельшчыны, дзе саступіў чэмпіёну краіны «Прэстан Норт Энд». На наступны год быў адчынены стадыён «Муленью», на якім каманда гуляе й па сёньняшні дзень. А ў 1893 годзе клюб атрымаў свой першы трафэй, у фінале кубка Ангельшчыны быў пераможаны «Эвэртан».
Пачатак 20 стагодзьдзя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У далейшым у клюбу пачаліся цяжкія часы, падчас якіх каманда спачатку ўпарта затрымалася ў сярэдзіне турнірнай табліцы, а потым у 1906 годзе й зусім пакінула найвышэйшы дывізіён ангельскага футболу. Доўгі час «ваўкі» выступалі ня лепшым чынам, аднак, нягледзячы на гнятлівае турнірнае становішча, у 1908 годзе камандзе ўдалося заваяваць свой другі Кубак Ангельшчыны. У 1923 годзе «Ўулвэргэмптан» вылецеў у другі дывізіён, аднак гэта станоўча паўплывала на гульню каманды, і ўжо на наступны сэзон «ваўкі» здолелі вярнуцца назад. У 1932 годзе, дзякуючы выдатна прадуманай працы кіраўніцтва, клюбу ўдалося вярнуцца ў эліту, заваяваўшы прапіску ў найвышэйшым дывізіёне. На працягу 1930-х гадоў «Ўулвэргэмптан» двойчы заваёўваў срэбра ў нацыянальным першынстве й паступова стаў адным з найлепшых клюбаў Ангельшчыны. У 1939 годзе клюб у чарговы раз дайшоў да фіналу Кубка Ангельшчыны, але прайграў «Портсмуту» зь лікам 4:1. Ўсё гэта адбывалася дзякуючы Фрэнку Баклі, які кіраваў камандай у той час. Адной рэччу, якая, магчыма, паўплывала на гэткія добрыя вынікі, было тое, што Баклі на працягу апошніх двух поўных сэзонаў да пачатку Другой сусьветнай вайны настойваў на тым, каб гульцам рабілі ўліваньні экстракту залозы малпаў, дзеля падвышыньня трываласьці й прадукцыйнасьці арганізму гульцоў. Цікава, што кіраўніцтва лігі вырашыла клюб не караць[7].
Пасьля аднаўленьня чэмпіянату з заканчэньнем Другой сусьветнай вайны «ваўкі» пацярпелі яшчэ адзін правал у Першым дывізіёне. Гэтак жа, як і ў 1938 годзе, перамога ў апошнім матчы прынесла бы клюбу тытул, аднак параза 1:2 ад «Лівэрпула» адкінула «Ўандэрэрз» на трэці радок. У выніку «Лівэрпул» стаў чэмпіёнам 1947 году[8]. Гэтая гульня была апошняй для Стэна Каліса, які праз сэзон стаў галоўным трэнэрам. У першым жа сваім сэзоне, ачоліўшы каманду, Каліс прывёў «Ўулвэргэмптан» да першага тытулу за 41 год, калі ў фінале кубка Ангельшчыны быў пераможаны «Лэстэр Сіці», а праз год толькі адзіны гол не дазволіў клюбу стаць чэмпіёнам краіны, скончыўшы сэзон толькі на другім месцы.
1950-я гады былі, безумоўна, самым пасьпяховым пэрыядам у гісторыі клюбу[9]. Капітан Білі Райт, нарэшце, прывёў клюб да перамогі ў чэмпіянаце Ангельшчыны 1953—1954 гадоў, калі ў канцы сэзону клюб перазышоў сваіх прынцыповых супернікаў «Ўэст Бромўіч Альбіён». Яшчэ два тытулы наймацьнейшага клюбу краіны «Ўулвэргэмтан» неўзабаве атрымаў ў наступныя сэзоны 1957—1958 і 1958—1959 гадоў. У гэты пэрыяд «ваўкі» супернічалі з «Манчэстэр Юнайтэд» за галоўны тытул ангельскага футболу. Акрамя посьпехаў у Ангельшчыне «Ўулвэргэмптан» правёў шэраг таварыскіх сустрэчаў супраць іншых вядучых клюбаў з усяго сьвету[10]. Мабыць, самым знакамітым іхным таварыскім матчам была перамога над вугорскім «Гонвэдам», за які на той час выступаў шэраг выбітных гульцоў зборнае Вугоршчыны, якая да таго «зьнішчыла» ангельскую нацыянальную каманду на Ўэмблі. Пасьля перамогі над вугорцамі нацыянальныя СМІ абвесьцілі «Ўулвэргэмптан» чэмпіёнам сьвету[11]. Гэта стала канчатковым стымулам для Габрыэля Ано, рэдактара францускага спартовага часопіса L’Equipe, каб прапанаваць ідэю стварэньня Эўрапейскага кубка, які пасьля будзе перайменаваны ў Лігу чэмпіёнаў УЭФА. «Ваўкі» стаўся адным зь першых брытанскіх клюбаў, якія ўзялі ўдзел у новым першынстве[11]. Акрамя таго, «Ўулвэргэмптан» зьяўляецца адным зь першых брытанскіх клюбаў, якія інвэставалі грошы ў асьвятляльныя пражэктары ў 1953 годзе, сплаціўшы за іх 10 тысяч фунтаў стэрлінгаў, што на той момант складала даволі вялікую суму[12].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чэмпіён Ангельшчыны (3): 1954, 1958, 1959
- Срэбны прызэр чэмпіянату Ангельшчыны: 1938, 1939, 1950, 1955, 1960
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны (4): 1893, 1908, 1949, 1960
- Уладальнік Кубка ангельскай лігі (2): 1974, 1980
- Уладальнікі Супэркубка Ангельшчыны (па-ангельску: Charity Shield): 1949, 1954, 1959, 1960
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Актуальны на 12 верасьня 2024 году
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://www.transfermarkt.us/-/mitarbeiterhistorie/verein/543
- ^ «Floodlights». footballsite.co.uk.
- ^ «The night Wolves became 'champions of the world' against Honved». The Observer.
- ^ а б Matthews, Tony (2008). «Wolverhampton Wanderers: The Complete Record». Derby: Breedon Books. ISBN 978-1-85983-632-3.
- ^ «The Father of The Football League». The Football League.
- ^ «History of the Football League». The Football League.
- ^ «Monkey Glands – Major Frank Buckley took Wolves to 1930s prominence with dubious injections». www.theblizzard.co.uk.
- ^ «Billy wins his only League title in 1947». LFChistory.net.
- ^ «Wolves legend Cullis dies». BBC Sport.
- ^ Shipley, John (2003). «Wolves Against the World». Stroud: The History Press. ISBN 0-7524-2947-7.
- ^ а б «Hats off to Hanot». UEFA.
- ^ «When Wolverhampton Wanderers invented European football». Birmingham Mail.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт. (анг.)
- Статыстыка клюбу. (анг.)
- «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз» на BBC Sport. (анг.)