Перайсьці да зьместу

Ўайт Ўотсан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ўайт Ўатсан»)
Ўайт Ўотсан
White Watson
Аўтасылюэт
Дата нараджэньня 10 красавіка 1760
Месца нараджэньня Шэфілд
Дата сьмерці Бэйкўэл
Месца сьмерці
Грамадзянства 8 жніўня 1835
Занятак скульптар, геоляг, муляр, прадавец
Узнагароды

Ўайт Ўотсан (па-ангельску: White Watson; 10 красавіка 1760, Шэфілд8 жніўня 1835, Бэйкўэл) — ангельскі геоляг, скульптар, муляр, разьбяр і гандляр мінэраламі. Стыкаючыся з многімі адукаванымі людзьмі таго часу, быў дасьведчаны ў некалькіх мастацкіх і навуковых сфэрах, што давала яму магчымасьць быць адначасна пісьменьнікам, паэтам, журналістам, настаўнікам, батанікам, садоўнікам, геолягам і мінэролягам. Вёў дзеньнікі і кнігі з уласнымі замалёўкамі на тэмы геалёгіі, выкапняў і мінэралаў, флёры і фаўны. Апублікаваў шэраг невялікіх, але значных навуковых працаў у гэтай галіне. У якасьці мастака быў найперш вядомы сваімі сылюэтнымі карцінамі.