Ігар Бурмістраў
Ігар Бурмістраў | |
Дата нараджэньня | 30 верасьня 1968 (56 гадоў) |
---|---|
Узнагароды |
Ігар Паўлавіч Бурмістраў (нар. 30 верасьня 1968) — беларускі вайсковец рэжыму Лукашэнкі. Першы намесьнік камандуючага ўнутранымі войскамі – начальнік штаба з 2018 году, генэрал-маёр (2019).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 30 верасьня 1968 году.
Быў камандзірам вайсковай часткі № 5530 унутраных войскаў МУС у Полацку[1].
З 22 ліпеня 2008 па 24 кастрычніка 2008 году зьяўляўся камандзірам 6-й асобнай спэцыяльнай міліцэйская брыгады(be) у Гомлі.
З канца 2008 году зьяўляўся камандзірам вайсковай часткі 5448 унутраных войскаў МУС у Менску[2].
У 2014—2018 гадох працаваў першым намесьнікам начальніка аператыўнай і баявой падрыхтоўкі ўнутраных войскаў. Зьяўляўся намесьнікам камандуючага ўнутранымі войскамі — начальнікам аператыўнай і баявой падрыхтоўкі; часова выконваючым абавязкі камандуючага ўнутранымі войскамі.
1 лютага 2018 году прызначаны першым намесьнікам камандуючага ўнутранымі войскамі МУС — начальнікам штаба[3]. 2 ліпеня 2019 году Бурмістраву прысвоена воінскае званьне генэрал-маёра[4].
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ордэн «За службу Радзіме» III ступені,
- мэдаль «За бездакорную службу» III ступені,
- мэдаль «За бездакорную службу» II ступені.
Санкцыі ЭЗ, іншых краінаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]17 сьнежня 2020 году быў унесены ў чорны сьпіс Эўразьвязу[5]. Рада Эўрапейскага зьвязу(be) пры ўвядзеньні санкцыяў адзначыла, што Бурмістраў як першы намесьнік камандуючага ўнутранымі войскамі МУС нясе адказнасьць за кампанію рэпрэсіяў і запалохваньня, якую праводзяць унутраныя войскі пад яго камандаваньнем пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, у прыватнасьці адвольныя арышты й жорсткае абыходжаньне, у тым ліку катаваньні, мірных дэманстрантаў, а таксама запалохваньне й гвалт у дачыненьні да журналістаў[6].
26 студзеня 2021 году да сьнежаньскіх санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[7]. Вялікабрытанія ўнесла Бурмістрава ў свой санкцыйны сьпіс 18 лютага 2021 году[8], Швайцарыя – 22 сакавіка 2021 году[9][10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Зажигай этим летом вместе с «Суперлото»!
- ^ Парни, на которых можно положиться
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 1 февраля 2018 года № 40 «Об И. П. Бурмистрове»
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 2 июля 2019 года № 258 «О присвоении воинского звания»
- ^ Два бізнэсоўцы і кампаніі ВПК: хто трапіў пад чарговыя санкцыі і што гэта за кампаніі (бел.). Радыё Свабода (2020-12-17). Праверана 2021-09-09 г.
- ^ Consolidated text: Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (анг.). EUR-Lex(pl). Праверана 2021-09-20 г.
- ^ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу(be) (2021-01-26). Праверана 2021-09-09 г.
- ^ Госдепартамент США ввел санкции против 43 граждан Беларуси, в британском списке — 27 новых фамилий (рас.). Onliner.by (2021-02-19). Праверана 2021-09-09 г.
- ^ Searching for subjects of sanctions
- ^ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de)} (2021-07-07). Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.