Перайсьці да зьместу

Іван Корж

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Корж.
Іван Корж
Дата нараджэньня 21 сьнежня 1961(1961-12-21) (62 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак вайсковец, палітык
Месца працы
Узнагароды
ордэн «За службу Радзіме» III ступені мэдаль „За адзнаку ў вайсковай службе“ мэдаль «За бездакорную службу» I ступені мэдаль «За бездакорную службу» II ступені мэдаль «За бездакорную службу» III ступені

Іван Аляксеевіч Корж (нар. 21 сьнежня 1961, в. Навасёлкі Петрыкаўскага раёну Гомельскае вобласьці) — беларускі вайсковец і палітык. Генэрал-маёр.

Скончыў з адзнакаю факультэт кіраваньня працэсамі перавозак Беларускага інстытуту інжынэраў чыгуначнага транспарту, контраразьведавальны факультэт Вышэйшае школы Міністэрства бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі імя Ф. Э. Дзяржынскага (г. Масква).

Працаваў дзяжурным па станцыі, манэўровым дыспэтчарам, намесьнікам начальніка па апэратыўнай рабоце станцыі Віцебск Беларускай чыгункі. Праходзіў службу ў органах дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь на пасадах афіцэрскага складу ва ўправе КДБ па Віцебскае вобласьці, намесьніка начальніка, начальніка ўправы КДБ па Гомельскае вобласьці, начальніка ўправы КДБ па Гарадзенскае вобласьці, начальніка дзяржаўнае ўстановы адукацыі «Інстытут нацыянальнае бясьпекі Рэспублікі Беларусь».

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га скліканьня.

Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, мэдалямі «За бездакорную службу» I, II і III ступені, «За адзнаку ў воінскай службе», нагрудным знакам «Ганаровы супрацоўнік КДБ», ведамаснымі ўзнагародамі[1].

Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году, 2 лютага 2011 году быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[2]. Рашэньнем Рады Эўрапейскага зьвязу(be) ад 15 кастрычніка 2012 году Корж як начальнік управы КДБ па Гарадзенскае вобласьці быў прызначаны адказным за рэпрэсіі КДБ супраць дэмакратычнае апазыцыі(be) й грамадзянскай супольнасьці на Гарадзеншчыне[3].