Юзэф Паўлін Сангушка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Kazimier Lachnovič (гутаркі | унёсак) у 18:36, 24 студзеня 2011. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Юзэф Паўлін Ян Адам Сангушка
Юзэф Паўлін Ян Адам Сангушка, XVIII ст.
Юзэф Паўлін Ян Адам Сангушка, XVIII ст.

Герб «Пагоня Літоўская»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 20 чэрвеня 1740
Памёр 12 траўня 1781
Род Сангушкі
Бацькі Павал Караль Сангушка
Барбара з Дунінаў[d]

Юзэф Паўлін Ян Адам Сангушка (20 чэрвеня 1740 — 12 траўня 1781) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак надворны літоўскі (17601768) і вялікі літоўскі1768)[1].

Трымаў Крамянецкае і Чаркаскае староствы, меў палацы ў Менску і Горадні.

Біяграфія

З княскага роду Сангушкаў гербу «Пагоня Літоўская», старэйшы сын Паўла Караля, маршалка вялікага літоўскага, і Барбары з Дунінаў. Меў братоў Януша Аляксандра, Януша Мадэста і Гераніма Януша.

Абіраўся паслом на вальны сойм 1754 року[2]. На сойме 17671768 рокаў абвясьціў «Праект рэформы ўраду», які прадугледжваў прыняцьце адзінага кодэксу права для ўсёй Рэчы Паспалітай. Падпісаў акт Кардынальных правоў[1].

Падтрымаў абраньне каралём Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1764). У 1771 року таемна далучыўся да Барскай канфэдэрацыі.

У 1774 року пабраўся шлюбам з Ганнай Цэтнэр, зь якой меў сына Рамана (17751790).

Крыніцы

  1. ^ а б Валерый Пазднякоў. Сангушкі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 540.
  2. ^ Roman Marcinek. Józef Paulin Sanguszko // Polski Słownik Biograficzny. T. XXXIV. — Wrocław — Warszawa — Kraków, 1992—1993. S. 494—496.

Літаратура