Падкарпацкае ваяводзтва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Падкарпацкае ваяводзтва
Сьцяг Падкарпацкага ваяводзтва Герб Падкарпацкага ваяводзтва
Сьцяг Падкарпацкага ваяводзтва Герб Падкарпацкага ваяводзтва
Падкарпацкае ваяводзтва на мапе
Сядзіба ваяводы
Сядзіба сэйміка
Жэшаў
Адміністрацыя ваяводзтва Жэшаў, ul. Grunwaldzka 15
Ваявода Эва Ленярт
Адміністрацыя маршалка Жэшаў, ul. Grunwaldzka 15
Маршалак Уладыслаў Ортыль
Плошча 17 844 км²
Насельніцтва 2 120 237 чалавек (на 1 студзеня 2006)
Шчыльнасьць насельніцтва 118 чалавек/км²
Урбанізацыя 40,44%
Нумарныя знакі R

Падкарпацкае ваяводзтва (па-польску: Województwo podkarpackie) — адно з 16 ваяводзтваў Польшчы. Ахоплівае частку тэрыторыі гістарычнай краіны Малапольшчы. Утворана 1 студзеня 1999 году з наступных ваяводзтваў папярэдняга адміністрацыйнага падзелу: Жэшаўскага, Пшэмыскага, Кросьненскага (цалкам), часткова Тарнобжацкага, ды Тарнаўскага.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ваяводзтва знаходзіцца ў паўднёвай Польшчы, мяжуе з Украінай, Славаччынай і ваяводзтвамі: Люблінскім, Малапольскім, Сьвентакшыскім.

Сядзіба ваяводзкае ўлады — Жэшаў.

Гарады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Падкарпацкiм ваяводзтве налічваецца 45 населеных пунктаў з гарадзкімі правамі, у тым ліку 4 гарады існуюць на правах павету.

Паветы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падкарпацкае ваяводзтва складаецца з 25 паветаў — 21 земскіх і 4 гарадзкіх.

Гміны і населеныя пункты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У склад ваяводзтва ўваходзяць 159 гмін. Акрамя гарадоў, ёсьць 2164 населеныя пункты.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Падкарпацкае ваяводзтвасховішча мультымэдыйных матэрыялаў