Перайсьці да зьместу

Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вітаем у Вікіпэдыі,
вольнай энцыкляпэдыі, якую можа рэдагаваць кожны.
Артур Гротгер. «Людзі ці шакалы?» зь нізкі «Вайна»
Артур Гротгер. «Людзі ці шакалы?» зь нізкі «Вайна»

Паўстаньне 1863 году на Пружаншчыне — вайсковыя дзеяньні паўстанцкіх аддзелаў з Царства Польскага, а пасьля таксама ўласных фармаваньняў і атрадаў з суседніх паветаў Гарадзенскай губэрні, у склад якой уваходзіў Пружанскі павет. На той час ягоная тэрыторыя займала землі сучасных Пружанскага, Бярозаўскага і Камянецкага раёнаў.

На здушэньне паўстаньня былі кінутыя вялізныя сілы. За карнымі апэрацыямі на Гарадзеншчыне асабіста сачыў віленскі генэрал-губэрнатар Міхаіл Мураўёў, які за сваю жорсткасьць у здушэньні паўстаньня атрымаў мянушку «вешальнік». У насельніцтва ладзіліся ператрусы ў мэтах пошуку паўстанцкай зброі; за дапамогу паўстанцам або падазраваных ва ўдзеле шляхцічаў высылалі з краю, а іхняя маёмасьць сэквэстравалася.

Да канца 1863 паўстаньне на Пружаншчыне было задушанае. Пасьля гэтага распачалася палітычная рэакцыя і татальная русыфікацыя, усталяваўся рэжым выключных законаў.
(артыкул цалкам…)

Герб Аўкштоты
Герб Аўкштоты

Аўкштота — этнаграфічны край на паўночным усходзе Летувы ў басэйне ракі Вяльлі.

Урад Летувы зацьвердзіў яго межы на афіцыйным узроўні. У гэтым краі выкарыстоўваюць аўкштоцкую гаворку летувіскай мовы. Насельніцтва краю вылучаюць у этнаграфічную групу аўкштайтаў. Лічыцца гістарычным цэнтрам Летувы. У XIV стагодзьдзі была памежнай зямлёй Вялікага Княства Літоўскага, вядомай зь нямецка- і лацінамоўных крыніцаў крыжакоў. Знаходзілася на поўнач ад ракі Вяльлі, паабапал Сьвятой ракі. Ахоплівала Вількамір і Ўцяну, Таўрагіны і Больнікі, Маляты і Дубінкі, Гедройцы і Немянчын, Кернаў і Шашолы, Пабойск і Рогава, Кейданы і Шаты, Жэймы і Кульву, Ворлаву і Коўну. У XVI cтагодзьдзі стала суадносіцца з Завялейскай Літвой.
(артыкул цалкам…)

Актуальныя падзеі



Гэты дзень у гісторыі

Вокладка першага выданьня «Алісы ў Краіне цудаў»
Вокладка першага выданьня «Алісы ў Краіне цудаў»

4 ліпеня:

  • 1054 — выбліск звышновае ў сузор’і Цяльца, рэшта якой — Крабападобная туманнасьць і пульсар NP 0531
  • 1569вялікі князь Жыгімонт Аўгуст ратыфікаваў Люблінскую унію
  • 1792Вайна Расеі з Рэччу Паспалітай: абаронцы Рэчы Паспалітай пацярпелі паразу ў бітве пад Зэльвай
  • 1865 — пабачыла сьвет першае выданьне кнігі ангельскага пісьменьніка Льюіса Кэрала «Алесіны прыгоды ў дзівоснай краіне» (на выяве)
  • 1941Другая сусьветная вайна: нацысты ўчынілі забойства львоўскіх прафэсараў
  • 1988 — у Вільні ўтварыўся беларускі клюб «Сябрына»
  • 2005 — прылада місіі Deep Impact сутыкнулася з камэтай Тэмпэля 1
  • Ці ведаеце вы...

    З новых артыкулаў (28 траўня — 27 чэрвеня)
    Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, зь якіх больш за 1 000 000 артыкулаў маюць:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.